Лескі (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ле́скі[3] (Ляскі) — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вішні. Уваходзяць у склад Рэчыцкага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Камянца, за 55 км на поўнач ад Берасьця; за 30 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (лінія Берасьце — Баранавічы[2]).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1850 годзе вёска знаходзілася ў складзе маёнтку Труны графа Грабоўскага. У другой палове ХІХ стагодзьдзя месьцілася ў Дварцоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні (Паўночна-Заходні край). Паводле перапісу 1897 году, у вёсцы працавалі хлебазапасны магазын, кузьня і ветраны млын. Ляскоўская сялянская грамада 112 дзесяцінаў ворыўнай зямлі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ровенская Слабада абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле Рыскага падзелу 1921 году ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі. У міжваенны час знаходзілася ў складзе Дварцоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Дзеяла падпольная суполка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

14 лістапада 1939 году адбылося далучэньне Заходняй Беларусі да БССР. У выніку 15 студзеня 1940 году вёска апынулася ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. 12 кастрычніка 1940 году патрапіла ў склад Дварцоўскага сельсавету. У часе нямецка-савецкай вайны ў вёсцы месьціўся штаб партызанскага атраду імя Чкалава брыгады «Савецкая Беларусь»[2]. 4 траўня 1943 году нямецкія карнікі расстралялі 216 вяскоўцаў на паўночным узьлеску і спалілі хаты. Мясцовы паліцыянт схаваў ад расстрэлу адну вясковую дзяўчынку.

16 ліпеня 1954 году вёска перайшла ў склад Рэчыцкага сельсавету. На 1970 год знаходзілася ў складзе калгасу імя Кірава. У 1980 годзе — у калгасе «Сьветлы шлях»[2]. У 1980-я гады на паўночным ускрайку вёскі ўзьвялі абэліск зь пералікам імёнаў расстраляных на месцы брацкай магілы. У тыя ж гады калгас «Савецкая Беларусь» наладзіў падвоз хлеба, бо аўтакрама сюды не хадзіла[1]. На 2007 год уваходзіла ў склад сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Кансуэла»[2]. На сьнежань 2013 году сельскагаспадарчыя землі вакол вёскі Лескі належалі ААТ «Відамлянскае»[1].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 151 рэвіская душа[2]; 1897 год — 257 чал. і 36 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 266 чал.; 1923 год — 172 чал. і 32 двары; 1940 год — 287 чал. і 45 двароў; 1941 год — 256 чал. і 54 двары; 1960 год — 68 чал.; 1970 год — 36 чал.; 1999 год — 8 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 5 чал.; 2010 год — 4 чал.; 2013 год — 7 чал.[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads