Лютгарда
жаночае асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лютгарда, Людгарда — жаночае імя.
Паходжаньне
Лютгарда або Людгерда (Leutgardis, Liudgerda) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[3], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: konsultorka y mistrzynia z. S. B. W. Ludgarda Zegocianka… Ludgardy Zegozianki (14 чэрвеня 1763 году)[5]; starsza z-u S-o B-o WW. Ludgarda Żegocianka (6 верасьня 1763 году)[6]; Cornela Ludgarda Euphæmia Karpowiczowa (11 сакавіка 1788 году)[7]; Przystrom-Mińko Ludgarda z Aduckiewiczów (3 жніўня 1932 году)[8].
Remove ads
Носьбіты
- Лютгарда Алеманская (каля 776—800) — апошняя жонка Карла Вялікага
- Лютгарда Саксонская (каля 845—885) — каралева франкаў; жонка Людовіка Малодшага
- Лютгарда Саксонская (каля 932—953) — жонка Конрада I, герцага Лятарынгіі
- Лютгарда Люксэмбурская (каля 965/970 — па 1005) — графіня Заходняй Фрысьляндыі (Галяндыі); жонка Арнульфа, рэгентка пры малалетнім Дырку III
- Лютгарда Зальцвэдэльская (каля 1110—1152) — жонка караля Даніі Эрыка III
- Лютгарда Чэская († па 1126) — чэская князёўна
- Сьвятая Лютгарда (1182—1246) — флямандзкая Сьвятая, сьляпая манашка ордэна цыстэрцыянаў
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads