Ляўда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляўда
Remove ads

Ляўда (у шырокім сэнсе — Ковеншчына) — этнаграфічна-гістарычны рэгіён, разьмешчаны на поўнач ад Коўны, назва якога паходзіць ад ракі Ляўды, правага прытока Нявежы. Абыймае абшар паміж Нёманам, Вяльлёй і Дубісай, за якой пачыналася этнічная Жамойць[1].

Thumb
Ляўда (Малая) Сянкевічаўская, разьмешчаная ў басэйне ракі Ляўды, і этнаграфічная Ляўда-Ковеншчына (з канца ХІХ ст.) — штрыхаваны арэал (прыкладны, бо абсяг гэтага паняцьця нявызначаны), разьмешчаны ў сярэдняй і ніжняй Нявежы, што была мяжой паміж Жамойцкім староствам і Троцкім ваяводзтвам
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Польская мапа славянамоўнага (польскамоўнага) насельніцтва міжваеннай Летувы і Сярэдняй Літвы

З даўніх часоў каля ракі Ляўды існавала вялікая колькасьць шляхецкіх ваколіцаў або засьценкаў, дзе галоўным парадкам мешкала ляўданская шляхта, вядомай з раману «Патоп» Генрыка Сянкевіча. Адзначалася мясцовае выслоўе, што «ад Датнава да Янава паўсюль чуваць польскую мову»[1]. Увогуле, абшар гістарычнай Ляўды лякалізаваўся паміж пунктамі, пазначанымі местамі Кейданамі, Панявежам і Расенамі[1].

У 1923 годзе ў Ковенскім павеце летувісы складалі 56,7%, а ў самой Коўне — толькі 29,9%, палякаў у гэтым месьце было 31,5%, а жыдоў — 31,8%[2]. Значную частку буйных зямельных уласьнікаў складала шляхта-«старалітоўцы», якія валодалі 26% зямлі ў новай дзяржаве і палітычна арыентаваліся на міжваенную Польскую Рэспубліку[3].

Перад Другой сусьветнай вайной у Вальмонтавічах (адзін з найбольш вядомых ляўданскіх засьценкаў) мешкалі наступныя шляхецкія радзіны: Мантвілы, Гасьцевічы, Самалевічы, Рымкевічы, Лаўрыновічы, Лаўданскія, Дамашэвічы, Людкевічы, Бутрымы ды іншыя[4].

Адзначаецца, што этнічны выгляд Ляўды кардынальна зьмяніўся празь міжваенную і асабліва паваенную летувізацыю, а таксама савецкія рэпрэсіі і дэпартацыі[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads