Вальмонтавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальмонтавічы, Валмонтавічы (лет. Valmančiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Гардувы. Уваходзяць у склад Скемскага староства Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету.
Remove ads
Назва
Валтмунт, Валмунт або Валмонт (Waltmunt, Walmunt, Walmont[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Sigimunt, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Валімонт азначае «гарлівасьць улады»[6].
Адпаведнасьць імя Вальмант германскаму імю Walmont сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Гісторыя
Маёнтак Вальмонтавічы (Вольмонтовичи) упамінаецца ў XVI стагодзьдзі[8].
У XIX ст. Вальмонтавічы ўваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[9].
Перад Другой сусьветнай вайной у Вальмонтавічах мешкалі наступныя шляхецкія радзіны: Мантвілы, Гасьцевічы, Самалевічы, Рымкевічы, Лаўрыновічы, Лаўданскія, Дамашэвічы, Людкевічы, Бутрымы ды іншыя[10].
Насельніцтва
- 1902 год — 190 чалавек[11]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads