Ляўкі (Віцебская вобласьць)

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляўкі (Віцебская вобласьць)
Remove ads

Ляўкі́[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 25 кілямэтраў ад Воршы, за 2 кілямэтры ад Копысю. Месьціцца на левым беразе Дняпра. Ляўкі ўваходзяць у склад Зубаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Thumb
Скульптар Анатоль Анікейчык; архітэктары Юры Градаў, Леанід Левін
Remove ads

Гісторыя

Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў складзе маёнтку Копысь у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1782 годзе цэнтар аднайменнага маёнтка, што належыла М. М. Кантакузіну: 36 двароў, 131 мужчына і 118 жанчын. У 1799—1800 гг. ва ўладаньні сапраўднага стацкага саветніка Кацара М. І.: 37 двароў, 108 мужчын і 118 жанчын, сядзіба, млын на 1 кола, вінакурня з вытворчасьцю 2 тыс. вёдзер, карчма[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 148 чалавек
  • 2010 год — 122 чалавекі

Славутасьці

  • Комплекс археалягічных помнікаў жалезнага веку й сярэднявечча.
    • Гарадзішча. За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. Пляцоўка чатырохвугольная, вышынёй 20 м, памерам 40×30 м. З трох бакоў захаваўся вал вышынёй да 1 м. З паўднёвага боку прасочваецца роў глыбінёй да 1 м. Дасьледаваў у 1969 г. Г. В. Штыхаў. Раскапана плошча 12 м². Культурны пласт 0,4 м. Знойдзены ляпны посуд 6—8 стагодзьдзяў культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны й ганчарная кераміка 13—14 стагодзьдзяў.
    • Селішча—1 эпохі Полацкага княства. За 100 м на поўдзень ад вёскі. Плошчай каля 0,6 га. Выявіў у 1985 годзе Аляксандар Шынкевіч. Знойдзена ганчарная кераміка. Раскопкі не праводзіліся. Селішча разворваецца.
    • Селішча—2 эпохі Полацкага княства. На паўнёва-захадней ўскраіне вёскі, каля дарогі на Копысь. Выявіў у 1985 годзе Аляксандар Шынкевіч. Часткова разбурана карʼерам. Культурны пласт у агаленьні карʼера 0,4 м, насычаны вугольлем. На глыбыне 0,2—0,4 м ад дзённай паверхні знойдзена кераміка. Раскопкі неправодзіліся.
    • Курганны могільнік. За 1,2 км на поўдзень ад вёскі, у лесе. Шэсьць насыпаў сфэрычнай формы вышынёй 1,5—3 м, дыямэтрам 6—8 м, адзін курган аддалены ад астатніх на 200 м на захад. Выявіў у 1988 годзе Э. Э. Навагонскі[5].
  • У Ляўках знаходзіцца другая філія музэю Янкі Купалы.
    • Ва ўрочышчы Ляўкі ў лесе, за 0,5 м ад вёскі. У 1935—41 гадах на лецішчы жыў і працаваў народны паэт Беларусі Янка Купала. Лірычныя вершы «Алеся»[6], «Вечарынка», «Госьці», «Лён», «Сонцу», «Сосны», «Сыны» і інш., напісаныя паэтам у гэты пэрыяд, складаюць адну зь лепшых старонак яго творчасьці — «Ляўкоўскі цыкл»[7]. У пачатку вайны (3 ліпеня 1941 г.) лецішча агарэла. 4 жніўня 1945 году была прынята Пастанова СНК БССР і ЦК КПБ «Аб увекавечаньні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы», у якой прадугледжвалася адбудова лецішча й стварэньне там філіі Літаратурнага музэя Янкі Купалы. Гістарычна-літаратурная частка экспазыцыі шырока адлюстроўвае жыцьцё й дзейнасьць Янкі Купалы ў 1920—30-я гадах і разьмяшчаецца ў будынках будынку канторы Копыскага лясьніцтва, а на лецішчы паэта — мэмарыяльная экспазыцыя. Спачатку музэй быў прадстаўлены невялікім мэблевым пакоем у будынку канторы, дзе жыў паэт летам 1935 у сям'і лясьнічага Мікалая Шыманскага[8]. У 1962—77 гадах філія Літаратурнага музэя Янкі Купалы працавала на грамадзкіх пачатках. У 1977 годзе экспазыцыя значна пашырана, а ў 1982 годзе да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы створана новая (агульная пл. — 292 м²). У яе склад уключана лецішча паэта, адноўленае па фотаздымках і ўспамінах аднавяскоўцаў (макет мастакоў Янкі Раманоўскага й Феафіла Анісовіча): аднапавярховы будынак памерамі 11,5×12,5 м. 3 1978 году філія музэя ўваходзіць у Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі»[9]. У 2015 годзе створана новая літаратурна-дакумэнтальная экспазыцыя[10].
    • Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі». Заснаваны ў 1978 годзе ў Аршанскім раёне з цэнтрам ва ўрочышчы Ляўкі. Разьмешчаны на левым беразе Дняпра. Агульная плошча 19 га. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца будынак былой канторы Копыскага лясьніцтва, у якім разьмешчаны філія Літаратурнага музэя Янкі Купалы «Ляўкі»; участак лесу; будынак лецішча паэта адноўлены ў 1981 па макеце мастакоў Янкі Раманоўскага й Феафіла Анісовіча; домік шафёра; гараж, у якім экспануецца легкавы аўтамабіль Янкі Купалы «Шэўрале», падараваны яму ўрадам БССР у 1935; дом-гасьцініца, лазьня, лядоўня, гаспаспадарчыя пабудовы; зона масавых гуляньняў. Агульная плошча пабудоў 492 м². 3 1980 году штогод у дзень нараджэньня паэта (7 ліпеня) тут арганізуюцца сьвяты паэзіі, творчыя сустрэчы, школьныя ранішнікі. Запаведнік уключаны ў турысцкія маршруты[11][12].
    • У 1962 годзе на ўшанаваньне памяці паэта на будынку філіі музэя ўстаноўлена мэмарыяльная дошка.
    • Помнік Янку Купалу ў мэмарыяльным запаведніку «Ляўкі» створаны на аснове кампазыцыі «Восень паэта». Устаноўлены ў 1982 годзе да 100-годзьдзя з дня нараджэньня паэта. На гранітнай глыбе-пастамэнце вышынёй 0,4 м — нізкая лаўка, на якой скульптурная фігура паэта вышынёй 2,7 м. Скульптар Анатоль Анікейчык; архітэктары Юры Градаў, Леанід Левін[13].
Remove ads

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads