Міцькі (Гомельская вобласьць)
вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міцькі́[1] — вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Міхалкаўскага сельсавету.




Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
У рэвізіі Мазырскага староства 1560 года, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам ёсьць дзьве зьвесткі. Першая — пра мазырскага гаспадарскага баярына Мітка, які трымаў востраў Катасянскі, але не паказаў камісарам ліст правоў на яго, таму ўгодзьдзе было адабранае і спачатку расьпісанае на службы да сяла Мутвы, пазьней аддадзенае нейкаму Ісаю. Паводле іншай, баярын Мітка Левановіч трымаў востраў Лукіянаўскі з двума падданымі Пашкам Ланковічам і Пятром Скіпаровічам. Ворыўнай зямлі тут разам з зарасьнікамі было на 37 бочак, сенажаці на 10 вазоў. Шырыня вострава ўздоўж на паўтары мілі, а ўпоперак на 2 вярсты[2]. У абодвух выпадках вялося пра пачаткі вёскі Міткаўшчына. Геаграфічна і, як вынікае з пазьнейшых крыніцаў, такому ўяўленьню нішто не супярэчыць.
У рэестры трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году занатавана, што пан Ян Міткевіч з аднаго дыму ў Міткаўшчыне выплачваў паўтары злотыя[a]; так і пані Паўлава Ісаевічава[b] плаціла з 1 дыму адпаведную суму; пан Барташ Язерскі плаціў 6 зл. падатку з 4 дымоў у Кустаўніцы і Міткаўшчыне ды паўтары злотыя з дыму ў Міткаўшчыне (запісана асобна). Яшчэ ішла выплата з 3 дымоў у тых жа Кустаўніцы і Міткаўшчыне, але з-за абрэзанага аркуша справы імя ўладальніка не чытаецца. Наступная зьвестка пазначаная 1683-м годам, калі ў Мазырскім павеце выбіралася пагалоўнае[c]. Гэтым разам паведамляецца пра выплату панам Міхалам Чыжэўскім за сябе і жонку, г. зн. за шляхту, 4 злотых і 1 гроша, за 8 сваіх падданых «простага стану» зь вёсак Дабрынь, Кустаўніца і Міткаўшчына – яшчэ 8 зл.[3]
У дакумэнце пад назвай «Akt popisu powiatu Mozyrskiego» 1765 году названая аколіца Micki i Sienki, у якой жылі шляхецкія радзіны — Крыніцкія, Ракіцкія, Захарэвічы, Загорскія, Гурскія, Чыжэўскія, Маеўскія, Віткоўскія[4].
Пазначаныя Міцькі і на мапе Мазырскага павету[5], складзенай недзе ў апошняй трэці-чвэрці XVIII ст.[d]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Кустаўніца апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 185 жыхароў вёскі Міцькі зь ліку сялянаў былі прыхаджанамі Міхалкаўскай царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы, а 19 дваранаў зьяўляліся вернымі парафіяльнага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кімбараўцы[7].
Ад парэформавага пэрыяду Міцькі адміністрацыйна належалі да Міхалкаўскай воласьці.
У крыніцы пад назвай «Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г.» сказана, што вёска Міцькі зьяўлялася цэнтрам аднайменнага сельскага таварыства, і жылі ў ёй 111 гаспадароў зь ліку сялянаў уласьнікаў. 15 аднадворцаў з засьценку Міцькі прыпісаныя былі да Кустаўніцкага сельскага таварыства і належалі да Галоўчыцкай рыма-каталіцкай парафіі[8].
На 1909 год у вёсцы Міцькі налічвалася 73 двары з 460 жыхарамі, у аднайменным маёнтку — 1 двор, 38 жыхароў[9].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Міцькі ў складзе Міхалкаўскай воласьці, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].
На поўдзень ад вёскі Міцькі месьціцца «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод».
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 70 чалавек
- 2010 год — 52 чалавекі
Заўвагі
- У адрозьненьне ад двайнога падымнага 1670 г., сумы трайнога пабору ня ўказаныя, але вядома, што адзіны пабор з дыму складаў 15 грошаў, г. зн. паўзлоты.
- Назва добраў не пазначаная, але прыведзеная сьледам за Міткаўшчынай. У паборы двайнога падымнага 1670 г. яшчэ названы пан Ісаевіч, які таксама плаціў з 1 фальваркавага дыму.
- Тут вялося не пра габрэяў.
- На гэтай мапе паказаны Багуславец, які вядомы зь візыты Алексіцкай царквы 1778 г., але яшчэ і ў візыце 1787 г. гэта – мястэчка «nowozaprowadzone»[6].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
