Рагазін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рагазі́н[1] — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіў у склад Вуглоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.

Упершыню Рагазін згаданы як востраў, частка якога належала Сялецкаму кляштару базылянаў, у лісьце ад 14 чэрвеня 1742 году ваяводы віленскага, вялікага гетмана ВКЛ князя Міхала Сэрвацыя і княгіні Тэклі з Радзівілаў Вішнявецкіх. Але пры тым сказана, што ўгодзьдзе здаўна было, «według świadectwa starych ludzi», царкве нададзенае і знаходзілася ў пасэсіі сялецкага папа[a]. [2].

Расейская імпэрыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рагазін апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3].

Thumb
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.
Thumb
Фальварак Рагазін на мапе Шубэрта-Тучкова 1846 – 1863 гг.

Згодна з шляхецкай рэвізіяй, датаванай 3 сьнежня 1811 году, фальварак Рагазін з 47 рэвізскімі душамі ў прыналежнай да яго вёсцы Жураўлёва Рудня, трымаў у заставе ад пана Людвіка Ракіцкага[b], маршалка Менскай губэрні, 49-ці гадовы шляхціч Юзаф Казноўскі[5].

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 1 мужчына і 3 жанчыны, якія жылі ў фальварку Рагазін, былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[6].

У парэформавы пэрыяд Рагазін адміністрацыйна належаў да Брагінскай воласьці.

На 1909 год аднадворны фальварак Рагазін насялялі 9 жыхароў[7].

Найноўшы час

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Рагазін у складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[8].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Рагазіне было 22 двары, 150 жыхароў. У чэрвені 1943 году акупанты спалілі паселішча і загубілі 2 чалавек[9].

Remove ads

Заўвагі

  1. Раней вядомыя наданьні і пацьверджаньні на добры Сялецкім манастарам 1609 году князя Адама і княгіні Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх, 1632 году княгіні Крысьціны Вішнявецкай Мікалаевай Малінскай, 1670 году караля Міхала Карыбута Вішнявецкага.
  2. Дзеля таго хіба, што Л. Ракіцкі быў апекуном недарослага пляменьніка Міхала, сына Рафала, Ракіцкага, спадчыньніка названых добраў[4].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads