Саймонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Саймонт (Саймунт, Сеймант, Шэймант, Жаймонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сеймунд або Саймунд (Seymund, Seimund) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова сай- (сей-, зей-) (імёны ліцьвінаў Шэйбар, Сайбут, Зэйвальд; германскія імёны Seiber, Seyboth, Seywaldus) паходзіць ад гоцкага saio 'вястун'[3] або ад асновы сіг- (зыг-, зег-)[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3]. Такім парадкам, імя Саймонт азначае «вястун гарлівасьці»[2].

Адпаведнасьць імя Саймонт германскаму імю Seimund (Simund) прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[6].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

У Прусіі бытавала імя Сымунт: Symunt (1292 год)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Saymunt Girdutten son (29 верасьня 1379 году[10])[11]; Сеньку Соимонътовичу а Ивашку Борвоиновичу земля пустая Моищишина[12], чоловековъ… Соимонтъ[13] (1440—1492 гады); чоловековъ у Лынкгменскои волости… а Шеимонта (27 чэрвеня 1498 году)[14]; Стась Саимонътовичъ (1528 год)[15]; Дмитъръ Соимантъ (1565 год)[16]; Дмитръ Соймантъ (1567 год)[17]; u boiar Trabskich Hryszki y Michała Bochdanowiczow Seymontow (22 чэрвеня 1581 году)[18]; пустовщызна… Романишка Соимонтишка (20 красавіка 1598 году)[19].

Remove ads

Носьбіты

У XVI ст. існавала ўрочышча Жаймонтышкі (Жоймонтышки) у Жамойцкім старостве[20].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads