Сайбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сайбут, Сейбут (Сэйбот, Сэйбут, Шэйбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сэйбот або Сайбот (Seyboth, Seiboth) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сай- (сей-, зей-) (імёны ліцьвінаў Шэйбар, Зэйвальд, Саймунт; германскія імёны Seiber, Seywaldus, Seymund) паходзіць ад гоцкага saio 'вястун'[2] або ад асновы сіг- (зыг-, зег-)[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4].
Адпаведнасьць прускага імя Sayboth германскаму імю Siboto прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Sejbot (Zejbot)[6].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Шэйбут (Szejbut)[7] і Сэйбутовіч (Seybutowicz)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sayboth eyme leytismanne uf Sameland (27 лютага 1400 году)[9]; у Красномъ Селе. Михаилу Корсаковичю землица Соибутишки (1440—1492 гады)[10]; людеи наших бирштанъцов… а Дашка Соибутовича (10 жніўня 1516 году)[11]; Дашко Сеибутовичъ (сьнежань 1552 году)[12]; Янъ Петровичъ въ Сойбутовъ[13], Стефанъ Мацковичъ з Сойбутъ… Лавринъ Стецевичь зъ Сойбутовъ… Андрей Яновичъ зъ Сойбутовъ[14], Станиславь Павловичъ зъ Сойбутовъ[15] (1567 год); возного повету ковенского Яна Матеевича Саибута (2 красавіка 1586 году)[16]; пана Лаврына Стецэвича Сайбута, пана Матея Лаврыновича Сайбута, пана Станислава Стэцэвича Сайбута, пана Стэфана Лавриновича Сайбута (1 верасьня 1591 году)[17]; пана Валенътого Сейбута земенина господарьского повету Ковеньского… панъ Сайбутъ… до рукъ Валентого Сайбута (13 ліпеня 1592 году)[18]; пан Ян Матеевичъ Сайбут (5 студзеня 1596 году)[19]; пана Валентoгo Сайбута… Walenty Saybuth ręką swą (9 жніўня 1597 году)[20]; Walenthy Saybuth (28 траўня 1606 году)[21]; пана Войтеха Сайбута (6 сакавіка 1607 году)[22]; Я Янъ Матеевичъ Сайбутъ, возный господарский повету Ковенского (28 лістапада 1608 году)[23]; Szeybut (1641 год)[24]; Seybutowa (1671—1681 гады)[25]; p. Anna Saybutowa… p. Piotr Saybut… p. Aleksander Saybut[26] (1690 год); Wladyslaw Saybut (15 траўня 1695 году)[27]; у п. райцы Сейбута (1710 год)[28][29]; Przed nami Janem Seybutem — burmistrzem (4 жніўня 1717 году)[30]; Iacobus Seybutowicz (1719 год)[31]; Seybuty (1744 год)[32]; Anastasiae Szeybutowna (1764—1786 гады)[24]; Fran: Seybut Romanowicz prezyduiący ziemski i poseł wdztwa Wileń. (1788 год)[33]; konsyliarz woiewodztwa Trockiego Kanut Seybut Romanowicz sedzia grodzki Witebski (17 жніўня 1792 году)[34]; Kanut Seybut Romanowicz konsyliarz z powiatu Starodubowskiego (13 жніўня і 2 кастрычніка 1792 году)[35]; Kanuty Seybut Romanowicz (2 кастрычніка 1792 году)[36]; Anna Sejbot (1801 год)[37].
Remove ads
Носьбіты
- Валенці Сайбут — літоўскі шляхціч, які ўзяў удзел у рокашы 1606 году
- Марцін Сайбут — берасьцейскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1631 годзе[38]
- Канут Сейбут Рамановіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, судзьдзя гродзкі віцебскі
- Ян Сейбут — жыхар вёскі Гваздаў або Заляшанаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1766 годзе[39]
Сейбуты-Рамановічы — літоўскі шляхецкі род[40].
У Беларусі адзначаецца прозьвішча Сейбут[41].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Шэйбот у летувізаванай форме[42]
На 1904 год існавала сядзіба Сайбутава (Сайбутова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[43].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Сэйбуты, на гістарычнай Віленшчыне — Сэйбутаны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads