Салкірд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салкірд (Саўгірд, Саўгард) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Салгард, Салгерд або Селігард (Salgarðr[1], Salgerðr[2], Salgard, Salgerd, Seligard[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Сельвін, Саламан; германскія імёны Saleco, Salawins, Salaman) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[5], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди нашы Городенъское волости… Сомашъка Совъкгирдовича (1 студзеня 1519 году)[7]; Петько Солкирдовичъ (1528 год)[8]; Sawgarda (1560 год)[9]; Jakub Sawgard… Tadeusz Sawgard… Michał Saugard… Andrzey Sawgard… Kazimierz Saugard… Kaspar Saugard… Dominik Saugard (1784 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Пецька Салкірдавіч — дарсуніскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads