Стрэшын
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стрэ́шын[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе Дняпра пры ўтоку ў яго ракі Стрэшынкі. Цэнтар пассавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1205 чалавек[1]. Знаходзіцца за 21 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 105 км ад Гомелю. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Жлобінам, Рэчыцай, Шацілавічамі. Рачная прыстань.
Стрэшын — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захавалася царква Покрыва Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя

Раньнія часы
Выяўленае археолягамі гарадзішча (на паўднёва-ўсходняй ускраіне, на мысе правага берага ракі Дняпро) сьведчыць пра засяленьне гэтай мясьцовасьці ў далёкай старажытнасьці.
У ХІІ стагодзьдзі на месцы сучаснага Стрэшына ўзьнік драўляны замак, аточаны валамі і ровам, побач зь якім вырасла неўмацаванае паселішча[4]. Гэтая мясцовасьць уваходзіла ў склад Полацкага княства. 28 лютага 1127 году чарнігаўскі князь Усевалад Ольгавіч ажыцьцявіў паход «на Стрэжаў к Барысаву». У 1159 годзе ў Іпацьеўскім летапісе Стрэшын зноў згадваецца пад назвай Стрэжаў[5]. У сярэдзіне XII стагодзьдзя ў складзе Чарнігаўскага княства.
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Стрэшын зьмяшчаецца ў «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец ХІV стагодзьдзя). У 1391 годзе Стрэшынскую воласьць набыў Віленскі капітул. У 1399 годзе вялікі князь Вітаўт сваёй граматай замацаваў за капітулам зямлю паміж Стрэшынам і Рагачовам. У ХVІ—ХVІІ стагодзьдзях паселішча значна пацярпела ад набегаў татараў і маскоўскіх захопнікаў.
Згодна з адаміністрацыйна-тэарытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Стрэшын увайшоў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Пад 1578 і 1579 гадамі ён упамінаецца ў актах Магілёўскага магістрату як места, пад 1592 годам — у Баркулабаўскім летапісе:
![]() |
Року 1592, июня по старому 11 дня, в неделю. Была брань великая, велми страшная: почавшы от западних краев замков украинных Чернигов, Гомель, Любеч, Белая Церков, Переясловль, Стрешин, Речица, Рогачов, Кричов и иных многих мест и замков в тых всих по селах и местах и местечках немало збожя попсовала град и буря великая, а на бору, на лесе и по лугом со пчолами дерева бортное, на воде угляды згола, штось троха застала, буря великая поламала… | ![]() |
На 1593 год у Стрэшыне было 99 двароў. У пачатку XVII стагодзьдзя ўладальнікі мястэчка Солтаны заснавалі касьцёл (не захаваўся). Паводле падымнага рэестру Стрэшынскай воласьці (1608), мястэчка падзялялася на 2 часткі: асноўную тэрыторыю каля замка (мела 56 будынкаў) і прадмесьці Слабада (46 будынкаў); існавала дзьве ганчарныя майстэрні, вадзяны млын на рацэ Стрэшынка[4]. Паводле інвэнтару, складзенага ў 1638 годзе, у Стрэшыне было 100 двароў, дзеялі касьцёл і царква; існавалі замак, сядзіба і паромная пераправа на Дняпры каля замка[4]. У ліпені 1654 году Стрэшын захапілі казакі І. Залатарэнкі, якія спалілі замак. У 1700 годзе каля мястэчка заснавалі паташную буду.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стрэшын апынуўся ў Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні графа Остэрмана. У 1807 годзе тут збудавалі Пакроўскую царкву. На 1838 год у Стрэшыне быў 221 двор, на 1860 год — 1 мураваны і 136 драўляных будынкаў, на 1880 год — існавалі хлебазапасны магазын, расейская народная вучэльня (адкрылася ў 1864 годзе), дзе ў 1889 годзе навучаліся 41 хлопчык і 11 дзяўчынак.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Стрэшыне было 300 двароў, 2 малітоўныя дамы, пошта, паравы млын, 10 крамаў, 2 гарбарныя майстэрні, карчма, 2 разы праводзіліся кірмашы. У 1909 годзе дзеялі школа зь бібліятэкай. 27 красавіка 1910 году стрэшынцы ўрачыста сустракалі мошчы прападобнай Эўфрасіньні, якія на параходзе «Галавачоў» перавозіліся з Кіева ў Полацак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Стрэшын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стрэшын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Стрэшын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну (з 1956 году ў Жлобінскім раёне). На 1925 год у мястэчку было 455 двароў, у 1930—1931 гадох працавалі крухмальны завод, 2 нафтавыя млыны, цагельна-ганчарны завод (59 работнікаў), кравецкая, шавецкая і кошыкавая (50 работнікаў) майстэрні, 3 ветракі, кузьня. 27 верасьня 1938 году Стрэшын атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 11 жніўня 1941 да 29 лістапада 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Стрэшын на старых здымках
- Агульны выгляд, 1941—44 гг.
- Царква, 1941 г.
- Царква, 1941—44 гг.
- Вуліца каля царквы, 1941—44 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1826 год — 888 чал.; 1860 год — 1188 чал.; 1890 год — 1064 чал. (454 муж. і 610 жан.), у тым ліку 512 праваслаўных і 552 юдэяў[6]; 1897 год — 2106 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 3246 чал.; 2000 год — 1425 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1,3 тыс. чал.[7]; 2004 год — 1,3 тыс. чал.[8]; 2006 год — 1,2 тыс. чал.[9]; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1263 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 1226 чал.[11]; 2017 год — 1213 чал.[12]; 2018 год — 1205 чал.[1]
Адукацыя
У Стрэшыне працуюць сярэдняя школа і дашкольная ўстанова.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.
Культура
Дзеюць дом культуры, бібліятэка.
Remove ads
Забудова
Плян
Плянавальная структура Стрэшына ня мае рэгулярнай асновы. Дарога з Жлобіна пераходзіць у галоўную вуліцу, арыентаваную да парку і спусьцістага берага Дняпра.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Камсамольская вуліца | ? |
Першамайская вуліца | ? |
З урбананімічнай спадчыны Стрэшына да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Дняпроўская і Прабойная.
Эканоміка
Цагельня, лесьнікоўства.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Царква Покрыва Багародзіцы (1807)
Апроч гістарычна-археалягічнай зоны, у мястэчку знаходзіцца пэйзажны парк (3,5 га) і помнік землякам, што загінулі ў Другую сусьветную вайну.
Страчаная спадчына
- Замак (XII ст.)
- Касьцёл (ХVII ст.)
Асобы
- Валеры Логвін (нар. 1945) — заслужаны дзяяч культуры Беларусі
- Васіль Рагаўцоў (нар. 1952) — беларускі паэт, мовазнавец, доктар філялягічных навук (2003), прафэсар (1993), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads