Сынталт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сынталт (Сынтаўт) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сінталд або Сіндалт (Sintualdus[1], Sindolt) і Валтсінда (Waltsinda) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сінд- (-зынд-) (імёны ліцьвінаў Сындык, Шымбольт, Сіндэр; германскія імёны Sindico, Sinbald, Sinder) паходзіць ад гоцкага sinþs 'дарога, шлях'[3] або германскага sintha 'дарога, падарожжа, вайсковая выправа'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Адпаведнасьць імя Сінтаўт германскаму імю Sinduald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: circa bona Syntholtowicz (11 сакавіка 1525 году)[7]; w filii Syntowtach (1675—1677 гады)[8].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads