Тульгаўд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тульгаўд (Тулакалд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Долькаўд, пазьней Далігаўд (Dolcaudus, Daligaud[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова тул- (тол-, дол-) (імёны ліцьвінаў Дольвін, Дульмант; германскія імёны Dolwin, Tolmunt) паходзіць ад гоцкага thulan 'цярпеньне'[2] або стараверхненямецкага tuld 'сьвята'[3], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5].

У Прусіі бытавала імя Tulegawde (1396 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Бартъку Тулоколдовичу 2 бочъки соли з мыта ковенъского (27 сакавіка 1486 году)[7]; боярыну господарьскому повету Троцъкого Юрю Михайловичу Тулкговъду… дядка его Якуба Бортковича Тулкговдовича (24 красавіка 1562 году)[8]; Яна Тульговда писаря… урадниковъ земли Троцкое (13 лютага 1603 году)[9].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Тугальдава.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads