Целяшэвічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Целяшэ́вічы[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 18 км ад Койданава, 56 км ад Менску, 22 км ад чыгуначнай станцыі Койданава, на р. Перакуль.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVI стагодзьдзя. У 1589 г. у складзе Старынскай (Старынкаўскай) воласьці, мела 16 валок зямлі. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае староства, пазьней Койданаўскае графства. З 1793 г. у Рубяжэвіцкай воласьці Менскага павету. У 1884 г. адкрыта школа граматы, вучыліся 11 хлопчыкаў. З 1 красавіка 1921 г. за 800—900 м ад вёскі прайшла савецка-польская дзяржаўная мяжа. Ахову граніцы тут у 1921—1939 гг. ажыццяўляў 16-ы Койданаўскі (Дзяржынскі) пагранічны атрад, тут быў кантрольна-прапускны пункт. Помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан. 30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старынкаўскага ў Бараўскі сельсавет[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1999 — 97 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 — 61 двор, 87 жыхароў; 2010 — 48 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads