Чорнае (Гомельская вобласьць)
вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чорнае[2] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі.
На 2022 год уваходзіла ў Белабалоцкі сельсавет. Месьцілася за 9 км на поўнач ад Рэчыцы і чыгуначнай станцыі Рэчыца на лініі Каленкавічы—Гомель, а таксама за 59 км на поўнач ад Гомля. На захадзе знаходзіліся Дняпро і Круглае возера, а на ўсходзе — возера Хоцемля. Прасёлачная дарога зьвязвала з аўтадарогай Рэчыца—Шацілавічы. На 2005 год у Чорным сяле месьціліся камбінат побытавага абслугоўваньня і сярэдняя школа, клюб і бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт і вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі і крама. Пляніроўка складалася з просталінейнай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай скіраванасьці, да якой з усходу далучаліся 2 просталінейныя вуліцы, а з захаду — дугападобная вуліца. Забудова складалася з драўляных сядзібаў[3].
Remove ads
Насельніцтва
Мінуўшчына
Археолягі выявілі за 500 мэтраў на паўночны ўсход ад Чорнага сяла гарадзішча мілаградзкай і зарубінецкай культураў. Ад XVI стагодзьдзя Чорнае сяленьне было вядома ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва (Вялікае Княства Літоўскае). У 151 годзе знаходзілася ў валоданьні князя Мажайскага. У 1525, 1526 і 1527 гадох згадвалася пры канфліктах Вялікага Княства Літоўскага з Масковіяй. Пад 1560 годам Чорнае сяленьне пазначалася ў Гомельскім старостве. У 1640-х гадох інвэнтар Гомельскага староства згадваў Чорнае сяло ў валоданьні памешчыка Халецкага. Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1841 годзе гаспадар фальварка меў у Чорным сяле 500 дзесяцінаў зямлі. У 1847 годзе замест старой узьвялі новую царкву Пакрова Багародзіцы. У 1864 годзе пачала дзейнічаць прыстань на Дняпры. 8 студзеня 1882 году ў Чорным сяле згарэла паркетная фабрыка. На 1886 год працавалі 2 ветракі і лесапільня. Паводле перапісу насельніцтва 1897 году ў Чорным сяле працавалі хлебазапасная крама і школа граматы, а таксама карчма і прыстань на Дняпры. На 1909 год сяло знаходзілася ў складзе Чабатовіцкай воласьці Гомельскага павету (Магілёўская губэрня)[3].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чорнае сяло абвясьцілі часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году Чорнае сяло абвясьцілі часткай Беларускай ССР. 26 красавіка 1919 году сяло трапіла ў склад Гомельскай губэрні Расейскай СФСР. У 1919 годзе ў былым памешчыцкім маёнтку ўтварылі аддзяленьне Ўваравіцкай камуны. 8 сьнежня 1926 году сяло стала цэнтрам Чарнянскага сельсавету Ўваравіцкага раёну. У сьнежні 1926 году ў ходзе 2-га ўзбуйненьня Беларускай ССР Чорнае сяло вярнулі ў склад БССР. 4 жніўня 1927 году сяло перадалі ў Рэчыцкі раён Гомельскай акругі. У 1931 годзе ўтварылі калектыўную гаспадарку «Чырвоны востраў». Працавалі 2 ветракі і пачатковая школа. 20 лютага 1938 году ўлучылі ў склад Гомельскай вобласьці. Пачас Нямецка-савецкай вайны нямецкія захопнікі забілі 15 вяскоўцаў.
У жніўні 1941 году нямецкія захопнікі занялі Чорнае сяло ў ходзе Нямецка-савецкай вайны. У сьнежні 1941 году ў Чорным сяле стварылі партызанскі атрад. У 1942 годзе Чорняе сяло апынулася ў складзе партызанскай зоны. У сакавіку 1943 году вяскоўцы перасяліліся з Чорнага сяла ў лес праз напады нямецкага войска. 18 лістапада 1943 году савецкія партызаны і Чырвоная армія занялі Чорнае сяло[5] ў выніку бою. Загінулых у баі партызана і 3-х чырвонаармейцаў пахавалі ў брацкай магіле пасярод сяла. У 1975 годзе пасярод Чорнага сяла насыпалі Курган Славы ў гонар 340 вяскоўцаў Белабалоцкага сельсавету, загінулых падчас вайны на фронце і ў партызанах[3].
У 2007 годзе ў Чорным асьвяцілі капліцу Пакрова Багародзіцы над гаючай крыніцай, што існавала больш за стагодзьдзе. 10 лістапада 2017 году Гомельскі абласны выканаўчы камітэт адкрыў на гранітным шматтонным валуне ў Чорным памятную дошку геолягу Міхайлу Грамыку, які быў вядомым паэтам і этнографам[6].
Remove ads
Ураджэнцы
- Міхайла Грамыка (1885—1969) — беларускі пісьменьнік і геоляг, распрацоўнік беларускай навуковай тэрміналёгіі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads