Шалкоўшчына
вёска ў Мядзельскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шалко́ўшчына[1] — вёска ў Беларусі, каля возера Мядзелу. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Скалк, пазьней Шальк (Scalc, Schalk) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
На 1868 год — вёска ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 5 двароў і 44 жыхароў. На 1904 год у вёсцы 91 жыхар. На 1908 год у вёсцы 7 двароў і 121 жыхар.
З 1921 году — вёска ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе вёска налічвала 15 двароў і 85 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. У 1940 годзе вёска налічвала 30 двароў і 150 жыхароў.
У верасьні 1943 году ў час Другой сусьветнай вайны нацысты спалілі вёску (25 двароў). Пасьля вайны была адбудаваная.
У 1949 годзе савецкія ўлады стварылі ў вёсцы калгас імя Сьвярдлова. З 12 красавіка 1954 году вёска знаходзілася ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна). 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці. На 1960 год насельніцтва вёскі складала 70 жыхароў. На 1 студзеня 1997 году — 11 двароў.
29 верасьня 2006 году вёску перадалі зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1 студзеня 1997 году — 20 чалавек
- 1999 год — 24 чалавек
- 2010 год — 12 чалавек
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads