Юзафова (Смалявіцкі раён)
вёска ва Ўсяскім сельсавеце Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзафо́ва[1] — вёска ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Усяскага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад цэнтру Менску, за 11 км на паўднёвы ўсход ад Лагойску, за 15 км на поўнач ад Смалявічаў і за 1,6 км на поўдзень ад дарогі Н9548 Жодзін — Дзяніскі.
Remove ads
Гісторыя
Ля вёскі знаходзіцца помнік археалёгіі — гарадзішча.[2]
Першыя зьвесткі аб вёсцы датаваныя канцом XVIII стагодзьдзя. Паводле рэвізіі (падушнага перапісу падаткавага насельніцтва) у 1795—1797 гадах у Менскай губэрні, матэрыялы якой увайшлі ў т. зв. эканамічныя заўвагі да генэральнага межаваньня 1800 году, фальварак Юзафова зьяўляўся часткай маёнтку Косіна Юзэфа Тышкевіча.[3] У гонар гаспадара маёнтку, верагодна, вёска і атрымала сваю назву.
Пасьля рэвалюцыі на месцы фальварку ўзьнік пасёлак, была створана працоўная школа першае ступені. У 1926 годзе ў школе вучыліся 72 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў у вёсцы быў калгас «Чырвоны пуцілавец», працавалі кузьня і стальмашня.[2]
30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Юр’еўскага ва Ўсяскі сельсавет[4].
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 1897 году вёска — тады яшчэ фальварак у Юр’еўскай воласьці Барысаўскага павету — налічвала 3 двары і 33 жыхары. На пачатку XX стагодзьдзя фальварак меў толькі адзін двор і 8 жыхароў. У 1917 годзе — 1 двор і 9 жыхароў. Паводле перапісу 1926 году ў вёсцы быў 31 двор і 184 жыхары. Паводле перапісу 1996 году вёска налічвала 26 двароў і 48 жыхароў.[2]
- 1999 год — 59 чалавек
- 2010 год — 36 чалавек
Remove ads
Юзафова і Янка Купала
У Юзафове з 1883 па 1886 год жыла сям’я Луцэвічаў[5], дзе бацька Янкі Купалы Дамінік Луцэвіч служыў у маёнтку памешчыка Багдановіча. У Юзафове сям’я Луцэвічаў пераехала зь Вязынкі, дзе нарадзіўся будучы паэт. Пра Юзафова Янка Купала пісаў у сваім лісьце Льву Клейнбарту 23 лістапада 1927 году.[6]
Выхадцы
У вёсцы ў 1934 годзе нарадзіўся Станіслаў Акуліч, беларускі будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1981), сябра ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1971—1975).[7]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads