Юцень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юцень (Юцінь), Юдзін — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Юдзін або Юдын, пазьней Ютэн (Judin, Jutten[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -ют- (-юд-, -ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[3].
У Прусіі бытавала імя Юдэн: Jvdenne (1388, 1398 і 1399 гады)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jutten… son den littowen (1372 год)[5]; Ходку Малому у Рылску Березники а Вороновские землици Ченничо а чоловека Юдина (1440—1492 гады)[6]; Трухонъ Юдиничъ (13 сьнежня 1588 году)[7]; poddane tego jmienia Ilgow… Juten Pawłowicz Kibor (30 чэрвеня 1598 году)[8]; Stanisława Judynowicza (1721 год)[9]; jks. Judynowicz (1784 год)[10]; Jutinewicz (1786—1788 гады)[11].
Remove ads
Носьбіты
Юдыновічы (Judynowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[12].
Юдыновічы, Юдынічы або Юдэнічы (Judynowicz, Judynicz, Judenicz) — літоўскі шляхецкі род з Полацкага і Віленскага ваяводзтваў[13].
На 1901 год існавала сяло Юдзінава ў Старадубскім павеце Чарнігаўскай губэрні[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads