Ян Клемэнс Браніцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Клемэнс Браніцкі
Remove ads

Ян Клемэнс Браніцкі (21 верасьня 1689, Тыкоцін або Беласток — 9 кастрычніка 1771, Беласток) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі каронны (1724—1728), генэрал артылерыі кароннай (1728—1735), гетман польны (1735—1752) і вялікі каронны (з 1752), адначасна кракаўскі ваявода (1746—1762) і кашталян (з 1762).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Ян Клемэнс Браніцкі — адзін з набольш багатых і ўплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Апошні з роду. Трымаў Бранскае (з 1709), Бельскае (з 1719), Кросьненскае (з 1720), Масьціцкае (з 1744) і Златарыйскае (з 1750) староствы.

Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Браніцкіх гербу «Грыф», сын Стэфана Мікалая, ваяводы падляскага, і Кацярыны Схалястыкі з Сапегаў. Другое імя Клемэнс пачаў ужываць у сталым веку замест хроснага імя Казімер.

Thumb
Кацярына Барбара Радзівіл

У 1723 атрымаў ганаровы ўрад падчашага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. У маладосьці служыў у францускім войску. Па вяртаньні ў 1709 далучыўся да групоўкі канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла і ажаніўся зь ягонай дачкой Кацярынай.

Імкнуўся адыгрываць ахоўную ролю ў палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай, не дазваляў рэформаў, і ў гэтым дзейнічаў разам з Радзівіламі. Падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, у 1733 выступіў за абраньне на сталец Аўгуста Саса.

Групоўка Чартарыйскіх, якая выпрацавала плян дзяржаўных рэформаў, імкнулася перацягнуць Я. К. Браніцкага на свой бок. Дзеля гэтага ў 1748 яна зладзіла шлюб Я. К. Браніцкага з Ізабэлай Панятоўскай (сястра будучага караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага). Аднак намаганьні «Фаміліі» ня далі плёну.

Быў платным агентам францускага ўраду, але з пачаткам Сямігадовай вайны (1756—1763) пераарыентаваўся на Прусію, зноў зблізіўся з рэфармісцкай групоўкай Чартарыйскіх. Па сьмерці Аўгуста Саса ў 1763 меркаваў выставіць сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай, што прывяло да разрыву з Чартарыйскімі. Па гэтым яго пазбавілі рэальнай улады над войскам і вымусілі эмігрыраваць у Вугоршчыну, потым паразумеўся з Чартарыйскімі і вярнуўся. З мэтай аднаўленьня ранейшага палітычнага ўплыву ўзяў удзел у арганізацыі Барскай канфэдэрацыі, якую падтрымліваў фінансава.

Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляскі Вэрсаль»). У 1745 заснаваў у месьце Вайсковую школу будаўніцтва і інжынэрыі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads