горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́беж — места ў Расеі, на беразе Себескага возера. Адміністрацыйны цэнтар Себескага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва на 2021 год — 6246 чалавек. Знаходзіцца за 180 км на поўдзень ад Пскова, чыгуначная станцыя на лініі Масква — Рыга.
Себеж лац. Siebiež | |||||
Былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1414 | ||||
Магдэбурскае права: | 22 сакавіка 1623 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Пскоўская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Себескі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 130 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 6246 чал. (2021)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 81140 | ||||
Паштовы індэкс: | 182250 | ||||
Нумарны знак: | 60 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°17′0″ пн. ш. 28°29′0″ у. д. | ||||
Себеж | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://sebezh.reg60.ru/poseleniya/sebezh |
Себеж — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2], на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Першы пісьмовы ўпамін пра Себеж датуецца 1414 годам, калі яго здабыў вялікі князь Вітаўт, ідучы ў паход на Пскоў. Згодна з трактатам паміж вялікім князем Казімерам і маскоўскім гаспадаром Васілём Васілевічам Вялікае Княства Літоўскае страціла свой уплыў на Ноўгарад Вялікі і Пскоў, але захавала за сабою Себеж. У 1535 годзе маскоўскія войскі на чале з Васілём Шуйскім захапілі ваколіцы места, На загад ваяводы на беразе Себескага возера збудавалі замак, які атрымаў назву Новы Себеж, або Іван-горад. У 1536 годзе само места трапіла пад уладу Масквы.
Згодна з Дэвулінскім замірэньнем 1618 году Себеж вярнуўся да Вялікага Княства Літоўскага. На 1619 год, паводле інвэнтару, тут было 9 вуліцаў, 6 цэркваў і манастыр[3]. 22 сакавіка 1623 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом»[4]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія войскі зноў захапілі Себеж, але ў 1661 годзе мясцовыя жыхары перадалі места войску Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з дамоваю 1676 году Себеж вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай[3]. У канцы ХVІІ ст. тут было 300 будынкаў[3].
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) двойчы ў 1705 і 1707 гадох Себеж займалі расейскія войскі Пятра I. На 1755 год у месьце было 150 будынкаў.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Себеж разам з большай часткай Полацкага ваяводзтва апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкага намесьніцтва, з 1796 году Беларускай, з 1802 году Віцебскай губэрні. У пачатку ХІХ ст. тут існавала 5 скарбовых будынкаў (зь якіх 1 мураваны), прыватных — 202 (3 мураваныя), магазынаў — 2, столькі ж цэркваў і касьцёл.
У траўні 1885 году ў Себежы здарыўся страшэнны пажар, які зьнішчыў каля 600 будынкаў. На 1889 год у месьце працавалі 8 гарбарняў, 2 ганчарных заводы, 3 сінелева-набойныя фабрыкі і паравая мукамольня, пазьней адкрыліся цагельня і бровар. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, беларусы складалі 47% жыхароў Себескага павету[5]. У 1908 годзе ў Себежы зьявілася электрычнае асьвятленьне вуліцаў, у 1911 годзе адкрыўся кінатэатар Жаржаўскага.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Себеж занялі войскі Нямецкай імпэрыі[6].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Себеж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Віцебскага раёну[7]. Аднак 16 студзеня маскоўскія бальшавікі адабралі Себеж разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 1924 году ў Пскоўскай губэрні (з 1957 году ў Пскоўскай вобласьці). У 1926 годзе беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Себеж у склад БССР, аднак Масква не задаволіла гэтую просьбу[8]. У Другую сусьветную вайну з 9 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Рэльеф узгорысты. Непадалёк ад Себежа знаходзіцца значная гара «Ўздыхалінка»[9].
Клімат пераходны ад мерна марскога да мерна кантынэнтальнага, зь мяккай зімой і цёплым летам. Ападкаў найбольш выпадае ўлетку і рана ўвосень. Сярэдняя хуткасьць ветру — 3,9 м/с, вільготнасьць паветра — 78%.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
7 лістапада вуліца | Апоцкая вуліца | |
Войкава вуліца | Серабранка вуліца | |
Камунальная вуліца | Млынавая вуліца | |
Ленінская вуліца | Люцынская вуліца Люцынскі тракт | Салдацкая Зялёная вуліца Зялёна-Слабадзкая вуліца[16] |
Марго вуліца | Пяшчанка вуліца | |
Набярэжная вуліца | Валовая вуліца | |
Пралетарская вуліца | Вялікая вуліца[17] | Красная вуліца Пятра Вялікага вуліца |
Розы Люксэмбург вуліца | Уланская вуліца | |
Савецкая вуліца | Рыбацкая вуліца | |
Чалюскінцаў вуліца | Дрысенскі тракт | |
Чырвонаармейская вуліца | Кавалерыйская вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Себежа да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Ніжняя.
У Себежы існавалі гістарычныя мясцовасьці Батарэя, Замкавая і Пятрова горы, Перавалока і Пяшчанка.
Вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствы лясной, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
У месьце дзее Себескі краязнаўчы музэй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.