Прапойскае староства (польск.: Starostwo Propojskie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Прапойскага староства было мястэчка Прапойск.
Хуткія факты Прапойскае староства, Краіна ...
Закрыць
- У XIV ст. — залежыць ад Кіева, знаходзіцца ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- У 1430 г. — Прапойск належаў Свідрыгайлу Альгердавічу.
- У 1511 г. — атрымаў падатковы прывілей. Становіцца цэнтрам староства каралеўскі горад Прапойск.
- З 1518 г. — згодна з Метрыкай Літоўскай у склад староства ўваходзяць вёскі Чэрышча, Язёры, Грыбы, Лапічэ, Галоўчыцэ (Галавачэ).
- У 1654—1667 гг. — перыяд вайны паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй. Разруха, бунт і вайна з-за ўварвання казакоў пад камандаваннем Залатарэнкі І. Н. і яго брата Залатарэнкі В. Н. (руск.) (бел.[1]. Пасля чаго ў 1675 годзе ў гэтым старостве засталося ўсяго 25 населеных пунктаў[2].
- У 1700—1721 гг. — перыяд Паўночнай вайны, у 1708 г. загінуў кожны трэці жыхар староства. 28 верасня 1708 года адбылася бітва шведаў і рускіх ля сяла Лясная. У бітве рускія страцілі 1111 чалавек забітымі, шведы 8,7 тыс. чалавек. Загінулых руских пахавалі на сельскіх могілках і пабудавалі невялікую драўляную царкву[2].
- У 1772 г. — Прапойскае староства спыніла існаванне пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, тэрыторыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Адміністрацыйны падзел староства быў ліквідаваны.
Староства размяшчалася на памежнай тэрыторыі і адным з першых аказвалася ў зоне ваенных канфліктаў. Склад адміністрацыйнага падзелу мяняўся праз частыя войны з боку маскоўскага цара і ўкраінскіх казакоў і з-за куплі-продажу населеных пунктаў. Склад староства дзяліўся на войтаўствы, вёскі (сёлы, польск.: wieś) званыя яшчэ «дымы», і маёнткі. На момант Люстрацыі (руск.) (бел. 1765 года ў склад староства ўваходзілі вёскі Рудня Старая, Вірава.
- войтаўства Запольскае: в. Вашхевічэ, Ржаўка, Жэралы, Ужэчэ, Пайчоры, Шатамы, Чыкаўка, Харашцяны, Устанна.
- войтаўства Запронскае: в. Рыгайліна, Дольна, Рынкоўка, Лугоўка, Дубраўка, Лопча, Ржавіце, Прыпечонка, Сакалоўка, Усох, Слабада Рабінаўка.
- войтаўства Засожскае (за р. Сож): в. Манастырок, Галоўчыцэ, Жабень Стары, Жабень Новы, Чудзінь Стары, Чудзінь Новы, Хаўны, Кліны, Замашчэнэ, Цігоўка, Герчна, Жалізэ, Горна, Палуж, Біруле, Трубільна, Трубільна Новае, Пачапы, Княжаўка, Усцінавічэ, Сабале, Берчакі, Валынец, Камьёнка, Дубна, Шышкаўка, Гарадзецкая, Ельна, Бакуновічэ, Усце, Траўна, Бардзіч, Ясянец, Немыльна, Буда, Загоранка, Маластоўка, Слабада Стажынка, Слабада Люльня, Слабада Раўнішчэ, горад Краснаполь (Краснаполле), вёска Язьёры, Мірахоша, Слабада Журавель, Чудзін, Лысовка, Слабада Малінаўка, Слабада Буда;
- староства Галоўчыцкае: вёска Галоўчыцэ, Слабада Размыслаўка, Жалізэ, Горна, Грыбы, Малушын, Янаў, Слабада Галузы, Слабада Горна, Быча, Кабылічэ, Кашаль, Слабада Сцюдзянец, Слабада Рудня;
- староства Бычаньскае: вёска Быча, Рохля, Бахань, Кулікоўка, Кульчыцэ, Конанаўка.
Староства — гэта дзяржаўны асабняк, які даваў вялікі князь ці кароль напракат феадалам як натуральны юргельт за службу. Паслядоўна былі Чартарыйскія, Вішнеўскія (руск.) (бел., Зяновічы, Солтаны, Слушкі, Красінскія (руск.) (бел., Заронкі, Незабітоўскія, Сапегі, Храптовічы, Масальскія.
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. (польск.)
- «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае», Ермаловіч М., изд. «Беллітфонд», Мінск, 2003 г. ISBN 985-6576-08-3
- str. 52, Tom IX, «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914; (польск.)
- с. 230, "Мэтрыка Вялыкага Княства Літоўскага (1522-1552)", Кн. 28, выд. ATHENAEUM (В. Менжинский, В. Свежинский), г. Менск, 2000 г. ISBN 985-6374-10-3
- стр. 463 том 2, "Вялiкае Княства Лiтоускае", В. Пазднякоў, изд. "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі", г. Мінск, 2007 г. ISBN 978-985-11-0394-8, ISBN 978-985-11-0392-4
- Центральный Государственный Архив ЛССР, Lietuvos Valstybes Istorijos Archyvas — katalog. 3802 (літ.) (польск.)