Іван Сідаравіч Лазарэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Сідаравіч Лазарэнка
Remove ads

Іван Сідаравіч Лазарэ́нка (руск.: Иван Сидорович Лазаренко; 8 кастрычніка 1895 — 25 чэрвеня 1944) — удзельнік Першай сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны ў Расіі, Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Іван Сідаравіч Лазарэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

І. С. Лазарэнка нарадзіўся ў станіцы Стара-Міхайлаўская (заразцяпер у Краснадарскім краі Расіі). Працаваў пастухом, потым забойшчыкам на шахце ў Данбасе.

У 1915 годзе прызваны ў армію. У час Першай сусветнай вайны вахмістр эскадрона 107-га Паўночна-Троіцкага кавалерыйскага палка узнагароджаны чатырма Георгіеўскім крыжамі. З кастрычніка 1917 г. І. С. Лазарэнка ў Чырвонай гвардыі, з 1918 г. у Чырвонай арміі. Баец 5-й Украінскай арміі К. Я. Варашылава, камандзір ўзвода, эскадрона Першай Коннай арміі, камандзір палка 2-й Данской дывізіі. У 1925 годзе скончыў Стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал», Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. З 1925 года камандаваў ротай, батальёнам. З 1935 года І. С. Лазарэнка на пасадзе камандзіра разведвальнага батальёна 49-й стралковай дывізіі. У 1936 годзе ўдзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на пасадзе ваеннага саветніка 5-га корпуса рэспубліканскай арміі. З сакавіка 1938 года — памочнік камандзіра 38-й стралковай дывізіі, з кастрычніка 1939 года камандзір Карэльскага ўмацаванага раёна. З 31 студзеня 1940 года І. С. Лазарэнка камандзір створанай 49-й стралковай дывізіі, дзейнічаўшай у час савецка-фінскай вайны на Карэльскім перашыйку і ўзбярэжжы Фінскага заліва.

У пачатку 1941 года дывізія была перакінутая ў Заходнюю Асобую ваенную пад Брэст, дзе прыняла ўдзел у баявых дзеяннях раніцай 22 чэрвеня. У ліпені 1941 года генерал Лазарэнка быў арыштаваны разам з іншымі камандзірамі Заходняга фронту і 17 верасня 1941 г. прыгавораны да расстрэлу, які 10 верасня быў заменены на 10 гадоў выпраўленчых работ у лагерах на тэрыторыі КоміАССР. 21 кастрычніка 1942 года І. С. Лазарэнка вызвалены і накіраваны на фронт на пасадзе намесніка камандзіра 146-й стралковай дывізіі ў званні палкоўніка. Са студзеня 1943 года — намеснікам камандзіра 413-й стралковай дывізіяй. З 16 лістапада 1943 года — камандзір 369-й стралковай дывізіі. У 1944 годзе І. С. Лазарэнка адноўлены з званні генерал-маёра.

Дывізія пад камандаваннем І. С. Лазарэнкі вызначылася у час Магілёўскай аперацыі. У ходзе баёў 2325 чэрвеня 1944 года дывізія фарсіравала рэкі Проня і Бася, нанеслі значныя страты праціўніку, вызвалілі некалькі населеных пунктаў.

Thumb
Абеліск на магіле Лазарэнкі ў скверы

Загінуў С. І. Лазарэнка ў баі ў раёне вёсак Драчкава і Хаўмы (Чавускі раён Магілёўскай вобласці).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 ліпеня 1944 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць генерал-маёру Івану Сідаравічу Лазарэнку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Быў пахаваны ў Крычаве, 28 чэрвеня 1944 г. перапахаваны ў скверы па вуліцы Першамайскай у Магілёве.

Remove ads

Рэабілітацыя

У красавіку 2010 года па ўяўленні Галоўнай ваеннай пракуратуры Расійскай Федэрацыі Ваенная Калегія Вярхоўнага суда Расіі адмяніла прысуд ад 17 верасня 1941 года як «не адпаведны фактычным акалічнасцям справы». У рашэнні суда было паказана: «Дзеянні камандзіра дывізіі генерал-маёра Лазарэнкі І. С. не ўваходзілі ў супярэчнасць з патрабаваннямі дзеючых у той момант кіруючых дакументаў, адпавядалі становішчу і атрыманым ад штаба корпуса загадам»[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароды Расійскай імперыі

  • Георгіеўскі крыж I ступені;
  • Георгіеўскі крыж II ступені;
  • Георгіеўскі крыж III ступені;
  • Георгіеўскі крыж IV ступені.

Узнагароды СССР

Памяць

Зноскі

  1. Приказ Революционного Военного Совета Союза Советских социалистических Ремпублик по личному составу армии № 101. 23 февраля 1928 года. Москва. — М: Центральная Типография НКВМ, 1928. — С. 17. — 36 с. 430 экз.
  2. 33. Магіла Лазарэнкі Івана Сідаравіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads