Іса Аляксандравіч Пліеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іса Аляксандравіч Пліеў
Remove ads

Іса́ Алякса́ндравіч Плі́еў (ас.: Плиты Алыксандры фырт Иссæ; 12 (25) лістапада 1903, Стары Батакаюрт, Церская вобласць6 лютага 1979, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1962). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі (1971). Член УКП(б)/КПСС з 1926 года.

Хуткія факты Іса Аляксандравіч Пліеў, Дата нараджэння ...

У гады Вялікай Айчыннай вайны стаў адзіным воінам-кавалерыстам, удастоеным звання двойчы Героя Савецкага Саюза: у 1944 годзе за ўмелае кіраванне войскамі пры фарсіраванні ракі Паўднёвы Буг і вызваленне Адэсы, у 1945 годзе за разгром Квантунской арміі падчас савецка-японскай вайны.

Камандуючы Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай у 19581968 гадах. Падчас Карыбскага крызісу, з ліпеня 1962 года па май 1963 год, камандаваў Групай савецкіх войскаў на Кубе ў ходзе аперацыі «Анадыр».

Кандыдат у члены ЦК КПСС (19611966). Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-8 скліканняў.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #121110532 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads