Іса Аляксандравіч Пліеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іса́ Алякса́ндравіч Плі́еў (ас.: Плиты Алыксандры фырт Иссæ; 12 (25) лістапада 1903, Стары Батакаюрт, Церская вобласць — 6 лютага 1979, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1962). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі (1971). Член УКП(б)/КПСС з 1926 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны стаў адзіным воінам-кавалерыстам, удастоеным звання двойчы Героя Савецкага Саюза: у 1944 годзе за ўмелае кіраванне войскамі пры фарсіраванні ракі Паўднёвы Буг і вызваленне Адэсы, у 1945 годзе за разгром Квантунской арміі падчас савецка-японскай вайны.
Камандуючы Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай у 1958—1968 гадах. Падчас Карыбскага крызісу, з ліпеня 1962 года па май 1963 год, камандаваў Групай савецкіх войскаў на Кубе ў ходзе аперацыі «Анадыр».
Кандыдат у члены ЦК КПСС (1961—1966). Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-8 скліканняў.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #121110532 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads