Аляксандр Сяргеевіч Свірэпа
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Свірэпа (нар. 24 жніўня 1999, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец Пухавіцкай ДЮСШ, першы трэнер Дзмітрый Анатолевіч Ламака[4], у 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу мар’інагорскай «Вікторыі» ў Другой лізе.
У 2016 годзе далучыўся да першалігавай «Зоркі-БДУ». З верасня 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак на наступны сезон страціў месца ў складзе клуба, які змяніў назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 зрэдку з’яўляўся на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных, аднак каманда заваявала месца ў Вышэйшай лізе.
Сезон 2019 пачынаў у дублі «Энергетыка-БДУ». 21 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць мінскага «Тарпеда» (2:1). У далейшым у сезоне 2019 працягваў часам з’яўляцца на полі, а ў 2020 годзе ўжо трывала выхадзіў у стартавым складзе.
У пачатку 2022 года стаў капітанам каманды. Тады ж стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі паўабаронцы (раней заўсёды гуляў у абароне), у выніку за сезон адзначыўся сямю галамі і стаў другім бамбардзірам каманды пасля Бабура Абдыхалікава.
У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама» з Брэста[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
4 верасня 2020 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 2023
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads