Анатоль Іванавіч Банкузаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Іванавіч Ба́нкузаў (15 студзеня 1921[1], в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь — 28 мая 1980) — савецкі военачальнік, камандзір 17-га гвардзейскага ордэна Суворава стралковага палка, 5-я гвардзейская стралковая Гарадоцкая ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 11-й гвардзейскай арміі, 3-га Беларускага фронту, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1945)[1].
Remove ads
Біяграфія
Раннія гады
Анатоль Іванавіч Банкузаў нарадзіўся ў сям'і служачага. Па нацыянальнасці — беларус. Скончыўшы сярэднюю школу, Банкузаў паступіў вучыцца ў Саратаўскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1938 годзе Банкузаў быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, у складзе якой прымаў удзел у савецка-фінскай вайне[1]. У 1940 годзе Банкузаў скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча ў 1940 годзе.
Удзел у Вялікай Айчыннай вайне
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, Банкузаў змагаўся на Карэльскім, Заходнім, Бранскам, Калінінскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскіх і 3-м Беларускім франтах. Падчас службы Банкузаў паслядоўна займаў пасады камандзіра стралковага ўзвода, роты, начальніка штаба стралковага палка. 6 лютага 1944 года Банкузаў быў прызначаны камандзірам 17-га гвардзейскага стралковага палка.
Анатоль Банкузаў прымаў непасрэдны ўдзел у абароне Ленінграда, Петразаводска, Мурманска; у вызваленні гарадоў Вязьмы, Невеля, Оршы, Гарадка, Барысава, Мінска, Ліды[1]. Падчас штурму Кёнігсберга пад камандаваннем падпалкоўніка Банкузава амаль без страт фарсіраваў два рукавы ракі Прэгель, злучыўшыся з войскамі 50-й арміі ў раёне вежы «Дона».
Полк пад камандаваннем гвардыі падпалкоўніка Банкузава вызначыўся пры штурме горада-крэпасці і ваенна-марской базы Пілау[1] і пры фарсіраванні праліва Зеяціф, які злучае Балтыйскае мора з залівам Фрышэс-Хаф (цяпер Калінінградскі заліў) і баі на плацдарме касы Фрышэ-Нярунг[2]. Камандзір 17-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі падпалкоўнік Банкузаў умела арганізаваў фарсіраванне палка праз праліў Зеяціф. Рашучыя дзеянняў 17-га гвардзейскага стралковага палка спрыялі разгрому праціўніка на касе Фрыш-Нярунг і капітуляцыі больш за 6000 нямецкіх салдат і афіцэраў. За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні праліва Зеяціф і высадцы дэсанта на касу Фрыше-Нярунг, Банкузаву Анатолю Іванавічу і 11 гвардзейцам з яго палка, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза ў тым ліку 8 Герояў з 3-га батальёна гв. маёра Дарафеева А. В.[3].
Пасля вайны
У 1947 годзе Анатоль Іванавіч Банкузаў скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ[1]. Камандаваў 1-й гвардзейскай стралковай Маскоўска-Мінскай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэнаў Суворава, Кутузава дывізіяй. У 1953 годзе генерал-маёр Банкузаў выйшаў у запас, пасля чаго жыў і працаваў у Маскве.
У 1962 выйшаў у адстаўку[1].
25 мая 1980 года Анатоль Іванавіч Банкузаў сканаў. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 1).
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна (2)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (3)
- Ордэн Суворава III ступені
- Ордэн Кутузава III ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Remove ads
Памяць
- На магіле Анатоля Іванавіча Банкузова ўсталяваны надмагільны помнік
- Імя Героя высечана залатымі літарамі ў зале Славы Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны ў Парку Перамогі горада Масквы
Зноскі
- Банкузов Анатолий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 39. — 737 с.
- Іншымі ўзнагароджанымі аднапалчанамі Банкузава сталі гв. радавы Міхаіл Іванавіч Гаўрылаў — стралок; — гв. малодшы сяржант Мікалай Мікалаевіч Дзёмін — наводчык гарматы; — гв. малодшы сяржант Васіль Аляксандравіч Яромушкін — Камсорг батальёна; — гв. старэйшы лейтэнант Сцяпан Якаўлевіч Няхаенка — камандзір 7-й роты; — гв. старэйшы лейтэнант Васіль Мікітавіч Панкратаў — намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы; — гв. малодшы лейтэнант Аляксандр Іванавіч Сувораў — камандзір мінамётнага ўзвода; — гв. капітан Леанід Захаравіч Чугуеўскі — намеснік камандзіра батальёна; — гв. малодшы лейтэнант Іван Паўлавіч Шыцікаў — парторг батальёна. А камандзір 3-га стралковага батальёна гвардыі маёр Анатоль Васільевіч Дарафееў атрымаў званне Героя Расійскай Федэрацыі ў 1995 годзе
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads