Антопаль (Драгічынскі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Антопаль (Драгічынскі раён)map
Remove ads

Анто́паль[2] (трансліт.: Antopaĺ, руск.: Антополь) — гарадскі пасёлак у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, цэнтр Антопальскага сельсавета. Размешчаны на захадзе раёна, за 28 км на захад ад Драгічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль на лініі Брэст — Лунінец, на аўтадарозе Кобрын — Драгічын. Насельніцтва 1 394 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча тапонім «Антопаль» утварыўся ад імя Антон у спалучэнні з фармантам -поль (поле)[4].

Гісторыя

Thumb
Апошняя Вячэра. Сярэдзіна XVIII ст. в. Антопаль

Першыя пісьмовыя згадкі пра Антопаль датуюцца XVI стагоддзем[5], калі паселішча ўваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1731 годзе Антопаль атрымаў статус горада і прывілей на 3 рэгулярныя кірмашы[6]. У сярэдзіне XVIII стагоддзя тут існаваў манастыр базыльян, сінагога. У 1773 годзе ў горадзе дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіум) з ухілам на вывучэнне рыторыкі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Антопаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерні. На сярэдзіну XIX стагоддзя ў мястэчку дзейнічалі каталіцкая капліца, касцёл (збудаваны ў 1838 годзе) і царква.

У канцы XIX стагоддзя ў Антопалі было 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабоень[7]. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народнае вучылішча.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 306 двароў. У 1931 годзе Антопаль зноў атрымаў статус горада, у гэты час тут дзейнічалі касцёл, праваслаўная царква, пошта, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Мікашэвічы.

У Другую сусветную вайну ў 1939 годзе Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. З 25 чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года Антопаль знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У двух гета ў Антопалі (вясна 1942 — 15 лістапада 1942) нацыстамі і іх саўдзельнікамі былі закатаваныя і забітыя да 4000 габрэяў.

З 1959 года ў Драгічынскім раёне.

З 2008 года аграгарадок. У верасні 2013 года Антопальскі пасялковы савет узбуйнены за кошт зямель скасаванага Дзеткавіцкага і часткі зямель таксама скасаванага Галоўчыцкага сельсаветаў і адначасова ператвораны ў сельсавет.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 518 муж., з іх шляхты 5, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 402, мяшчан-хрысціян і сялян 106[8]; 1860 год — 1563 чал.[9]; 1897 год — 3867 чал.[10]
  • XX стагоддзе: 1921 год — 2206 чал., у тым ліку 1792 яўрэі; 1931 год — 3 тыс. чал.[11]; 1940 год — 3325 чал.; 1959 год — 2260 чал.; 1969 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 2,7 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2007 года — 2 тыс. чал.; 2009 год — 1687[12] (перапіс); 2015 год — 1458 чал.[13]; 2016 год — 1 417 чал.[14]; 2017 год — 1 394 чал.[3]

Інфраструктура

У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

Медыцынскія паслугі аказвае местачковая бальніца.

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Бравернаў (XVIII ст.)
Remove ads

Вядомыя асобы

  • Эмануэль Апельбаум (1894—1993) — амерыканскі вучоны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[15].
  • Авігдор Варшэ[he] (1929—2017) — ізраільскі дзяржаўны дзеяч. Кіраўнік савета Кір’ят-Ано (1969—1978, 1983—1989).
  • Віктар Трафімавіч Навуменка (1946—2001) — беларускі тэатразнавец.
  • Фаіна Ахрэмаўна Стаўская (19.11.1890 — 13.07.1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, затым эсэрка), паліткатаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933—1937), рэпрэсаваная.
  • Барыс Фабіянавіч Шаган (руск.: Борис Фабианович Шаган; 1893—1982) — адзін з арганізатараў сістэмы дзіцячай аховы здароўя Кіргізскай ССР.
  • Ліпа Яхалом[he] (1913—2006) — ізраільскі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля (1998)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads