Сухапутныя сілы Аўстра-Венгрыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сухапутныя сілы Аўстра-Венгрыі
Remove ads

А́ўстра-венге́рская а́рмія — сухапутныя ўзброеныя сілы Аўстра-венгерскай двуадзінай манархіі з 1867 да 1918 год. Яна складалася з трох частак: Агульная армія (ням.: Gemeinsame Armee, набор у якую ажыццяўляўся з усіх частак краіны, Імперска-каралеўскі Ландвер (ням.: kaiserlich-königliche Landwehr ці k.k. Landwehr), набор у які ішоў выключна з Цыслейтаніі — паўночнай і заходняй часткі імперыі), і Каралеўскія венгерскія ганведы (ням.: königlich ungarische Landwehr, венг.: Magyar Királyi Honvédség, ці проста honvéd), якія набіраліся ў Транслейтаніі — у асноўным венгерская частка імперыі). З пачатку барацьбы паміж Аўстрыйскай імперыей і венгерскімі паўстанцамі і яшчэ два дзесяцігоддзя апасля венгерскія салдаты неслі службу ці ў змешаных частках ці па-за межамі Венгрыі. Пасля Аўстра-Венгерскага пагаднення 1867 года на свет з'явілася вышейзгаданая троістая армія. У гэтым выглядзе яна праіснавала да распаду Аўстра-Венгерскай імперыі ў 1918 годзе, пасля паразы ў Першай Сусветнай вайне. Фарміраванні агульнай "Імперскай і Каралеўскай Арміі" (kaiserlich und königliche Armee ці k.u.k.) у асноўным былі кепска трэніраваныя і мелі састарэлае ўзбраенне з-за таго, што Аўстрыйская і Венгерская часткі імперыі часта аддавалі перавагу шчодраму фінансаванню сваіх фарміраванняў, замест таго каб аднолькава абмундзіроўваць усе тры часткі арміі. Усе палкі Honvédség і Ландверу складаліся з трох батальёнаў, у той жа час як палкі агульнай k.u.k. арміі былі чатырохбатальённыя.

Хуткія факты Аўстра-Венгерская армія Österreichisch-Ungarische Landstreitkräfte, Гады існавання ...
Thumb
Галоўнакамандуючы Аўстра-Венгерскай Арміі,
Імператар Франц Іосіф I
Remove ads

Гісторыя стварэння

Аўстра-Венгрыя пазбегла вялікіх войнаў ад свайго ўтварэння да 1914 года, але паспела паўдзельнічаць у некаторых невялікіх ваенных акцыях. Тым ня менш, Генштаб распрацаваў планы баявых дзеянняў на выпадак сур’ёзных канфліктаў з суседнімі краінамі, асабліва з Італіяй, Сербіяй і Расійскай імперыяй. Пад канец 19га стагоддзя армія выкарыстоўвалася ў падаўленнях гарадскіх хваляванняў: у Вене ў 1882 і 1887, у Грацы супраць нямецкіх нацыяналістаў, супраць чэскіх нацыяналістаў у лістападзе 1897 у Празе ды супраць італьянскіх паўстанцаў у Трыесце у 1902. Самай буйной ваенная аперацыяй двуадзінай манархіі была акупацыя Босніі і Герцагавіны ўлетку 1878 году. Войскі пад началам Ёсіпа Філіпавіча і Сцяпана Йаванавіча, якія ўвайшлі ў правінцыю, не чакалі аніякага супраціву, але ж былі сустрэны сур’ёзнымі супрацьдзеяннямі з боку мусульманскага і праваслаўнага насельніцтва. Нягледзячы на паразы пры Магладжы і Тузле, у кастрычніку была ўзята Сараева. Але ж гэтая перамога каштавала Аўстра-Венгрыі каля 5000 забітых і параненых.

Remove ads

Арганізацыйная структура

Склад сухапутных сіл Аўстра-Венгрыі

Агульная армія (ням.: Gemeinsame Armee) камплектавалася з усіх частак краіны і падпарадкоўвалася імперскаму ваеннаму міністэрству.

Ландвер (ням.: Landwehr) складаўся з дзвюх частак: аўстрыйскай і венгерскай (Ганвед), кожная з якіх фінансаваліся на сродкі Аўстрыі і Венгрыі, знаходзіліся у падпарадкаванні ўласнага міністэрства народнай абароны і мела свайго адмысловага начальніка. Абодва Ландверы прызначаліся ў ваенны час для падмацавання агульнаімпэрскай арміі, прычым ўяўлялі з сябе такую ж армію, але з больш слабымі кадрамі. У мірныя часы Ландвер мог выкарыстоўвацца толькі ў выключных выпадках для падтрымання грамадскага парадку і бяспекі.

Рэзерв (ням.: Reserve) прызначаўся для папаўнення Ландвера пры мабілізацыі, а рэкруцкі запас (ням.: Ersatzreserve), які ўтвараўся з тых рэкрутаў, якія заставаліся апасля папаўнення Агульнай арміі і Ландвераў, прызначаўся для замяшчэння стратаў Ландверу падчас вайны, а таксама для ўкамплектавання арміі пры недахопе рэзервістаў пры мабілізаціі.

Ландштурм (ням.: Landsturm) склікаўся толькі ў ваенны час або ў прадбачанні вайны і прызначаўся для ўзмацнення імперскай арміі і Ландвераў; Ландштурм складаўся з двух самастойных частак: аўстрыйскага Ландштурма і венгерскага Ландштурма.

Абагульняючым для ўсіх частак Аўстра-венгерскай арміі былі Статуты. Каманднай мовай у імперскай арміі і аўстрыйскім Ландверы была нямецкая, у венгерскім Ганведзе — венгерская, акрамя адной ганведнай дывізіі — Аграмскай, дзе камандавалі на харвацкай мове.

Камплектаванне

У Аўстра-Венгрыі быў усеагульны вайсковы абавязак, прызыву падлягалі ўсе мужчыны, узрост якіх дасягнуў 21 год. Не падлягалі прызыву толькі тыя, хто быў абмежаваны ў грамадзянскіх правах па прысуду суда, або непрыдатныя да страявой і нестраявой службы.

Агульны тэрмін воінскай службы — 12 год, 3 гады з якіх у Агульнай арміі (ці 2 гады ў Ландверы), а пасля ў Рэзерве. Некаторыя катэгорыі мелі права адразу быць залічанымі ў Рэзерв. Сярод іх былі: святары і кандыдаты на духоўнае званне, настаўнікі народных школ, дробныя ўласнікі спадчынных пэўных зямельных надзелаў, апякуны непрацаздольных сваякоў альбо непаўналетніх братоў і сясцёр. Ніжнія чыны, па паступленні на службу, залічваліся радавымі; пры добрай стараннасці і паводзінах праз год яны маглі быць выраблены ў яфрэйтары.

Thumb
Размеркаванне карпусоў

У мэтах камплектавання арміі тэрыторыя імперыі была падзелена на 112 акругоў папаўнення (ням.: Ergänzungsbezirk); з іх 102 служыла для камплектавання 102 пяхотных полкоў, 3 — чатырох цірольскіх стралковых палкоў, 4 (у Босніі і Герцагавіны) — чатырох Босне-герцагавінскіх палкоў, 3 (Прыбрэжжа, Фіўме і Далмацыі) — для камплектавання флоту; з марскіх — 2 аўстрыйскіх і адзін венгерскі. Кожны округ падзяляўся на пэўную лічбу прызыўных участкаў (ням.: Stellungsbezirk).

У агульным ліку пяхотных палкоў мелася 62 чыста нацыянальных, а менавіта: 35 славянскіх (з іх 5 украінскіх), 12 нямецкіх, 12 венгерскіх, 3 румынскіх; у ліку 26 стралковых батальёнаў — 5 нямецкіх, 8 славянскіх.

У агульным ліку (42) кавалерыйскіх палкоў — 13 славянскіх (з іх 2 украінскіх), 14 венгерскіх, 2 нямецкіх.

Па нацыянальнасцях Аўстра-Венгерская армія складалася з: 47% славян (37% паўночных, 10% паўднёвых), 29% немцаў, 18% венграў, 6% румын і італьянцаў.

Абодва Ландверы таксама камплектаваліся па тэрытарыяльнай сістэме.

Remove ads

Структура злучэнняў

Штатная

Вышэйшай тактычнай адзінкай структуры імператарскіх сухапутных войскаў з’яўляўся дыслакаваны на асноўных аператыўных накірунках агульнавайсковы корпус двухдывізіённага складу з кавалерыйскай і артылерыйскай брыгадамі і часцямі спецыяльных войскаў пастаяннага складу. Агульная колькасць карпусоў — 16 (1914). Карпусы пазначаліся арабскімі лічбамі ад 1 да 16. Карпусамі камандавалі фельдмаршал-лейтэнанты або генералы.

Спіс карпусоў

Больш інфармацыі Корпус сухапутных войскаў, Штаб корпуса ...
Remove ads

Воінскія званні

Thumb
k.u.k. Кавалерыя 1898 год.
Thumb
k.u.k. Пяхота 1898 год.


Больш інфармацыі Пяхота, Кавалерыя ...

Генералы

Больш інфармацыі Пяхота, Кавалерыя ...
Remove ads

Першая сусветная вайна

Thumb
Салдат 6га Ландвернага палка ў баявой уніформе

У ліпені 1914 года у складзе Аўстра-венгерскай арміі знаходзіліся:

Пасля аб’яўлення вайны было мабілізавана 3,35 мільёна чалавек (уключаючы і першую хвалю рэзервістаў і новабранцаў).

Фармальна Аўстра-венгерская армія была пад началам імператара Франца Іосіфа I, але ў 1914 годзе яму было ўжо 84 гады, таму фактычна армія знаходзілася пад камандаваннем начальніка Генеральнага штаба Конрада фон Гётцэндорфа. Конрад аддаваў перавагу агрэсіўнай знешняй палітыке і настойваў на ваенным вырашэнні аўстра-венгерскіх тэрытарыяльных спрэчак з Італіяй і Сербіяй[1].

11 ліпеня 1914 года Іосіф I прызначыў Вярхоўным галоўнакамандуючым эрцгерцага Фрыдрыха. Меркавалась, што гэта прызначэнне не будзе перашкаджаць аператыўным і тактычным планам Гётцэндорфа. Фрыдрых заставаўся на сваёй пасадзе да лютага 1917 года, калі абавязкі Вярхоўнага ўсклаў на сябе новы імператар Карл I.

Афіцыйныя абазначэнні былі наступныя:

  • палкі агульнай арміі пазначаліся як «Імперскія і каралеўскія» (ням.: kaiserlich und königlich (k.u.k.); венг.: Császári és Királyi)
  • Аўстрыйскі Ландвер пазначаўся «Імперскія-каралеўскія» і меў прэфікс «k.k.» (ням.: kaiserlich-königlich)
  • Часці Венгерскага Гонведа мелі назву «Каралеўскія Венгерскія» (ням.: königlich ungarisch)

1915 год

У пачатку 1915 года Узброеныя сілы налічвалі 63 дывізіі, з якіх 51 (80% агульнага складу Узброеных сіл) ваявала супраць рускіх, 8 (13% агульнага складу Узброеных сіл) супраць сербскіх войскаў, а 4 дывізіі (7% агульнага складу Узброеных сіл) знаходзіліся на мяжы з Італіяй.

У сувязі з уступленнем у вайну Італіі, Аўстра-Венгрыя засяродзіла супраць яе 21 дывізію [2], тады як на Усходнім фронце доля войскаў скарацілася да 40 [3], а на Сербскім да 8[4] дывізій.

1916 год

На пачатку 1916 года канцэнтрацыя войскаў на Балканах зменшылася, нязначна павялічыўшыся на рускім[5] і італьянскім[6] франтах. Праз паўгода на Усходнім фронце знаходзілася 45 [5], на італьянскім 30 [7] дывізій, і толькі 2 дывізіі[8] на Балканах.

1917 год

У лютым 1917 года Узброеныя сілы Аўстрыі складаліся з больш, чым 80 дывізій, 60% з якіх былі на рускім фронце. Агульная колькасць Узброеных сіл Германіі і Аўстрыі на ўсіх франтах складала больш за 140 дывізій.

У ходзе рускага наступлення 1917 года яму супрацьстаялі да 90 германскіх, больш за 50 аўстрыйскіх, 4 турэцкія і 2 балгарскія дывізіі.

На Адрыятыцы супраць Італіі было сканцэнтравана 33[6], на Балканах — 3 дывізіі[9]. Да моманту Брэсцкага міру супраць Расіі і Італіі ваявалі па 44 аўстрыйскія дывізіі.

1918 год

16 дывізій прынялі ўдзел у акупацыі Расійскай Імперыі, але тры чвэрці войскаў да восені 1918 года знаходзіліся на італьянскім фронце, 2 дывізіі заставаліся на Балканах і 2 дывізіі былі перакінутыя на падтрымку германскіх дзеянняў супраць Францыі[10].

Remove ads

Зноскі

  1. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2009. Праверана 17 лютага 2009.
  2. 30% агульнага складу Узброеных сілаў
  3. 7% агульнага складу Узброеных сілаў
  4. 12% агульнага складу Узброеных сілаў
  5. 60% агульнага складу Узброеных сілаў
  6. 36% агульнага складу Узброеных сілаў
  7. 40% агульнага складу Узброеных сілаў
  8. 2,5% агульнага складу Узброеных сіл
  9. 3% агульнага складу Узброеных сілаў
  10. Часовой. 1930 — № 27. — С. 6—7.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads