Вішня звычайная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Вішня звычайная
Remove ads

Вішня звычайная[1][2], Вішэння[3] (Prunus cerasus) — драўняная расліна, якую вырошчваюць у садах; від роду Сліва (Prunus) падроду Вішня сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Вішня звычайная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Вішня звычайная — невялікае дрэва ці куст, дасягае да 5[4] м у вышыню, з бліскучай карой шэра-бурага колеру[4].

Лісце скурыстае, чаргаванае, чарашковае, шырокаэліптычнае, завостранае, цёмна-зялёнае зверху, знізу святлейшае, дасягае ў даўжыню да 5—6 см[4].

Кветкі найчасцей белага колеру, сабраныя ў парасоніках па 2—3 кветкі. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць, тычынак 15—20, песцік адзін. Кветкі распускаюцца пасля лісця[4].

Плод — кісла-салодкая, шарападобная касцянка светла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру, да 1 см у дыяметры, пакрытая лупінай, мякаць сакавітая, мясістая, костачка ад мякаці не аддзяляецца[4].

Remove ads

Экалогія

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, пладаносіць з другой паловы мая. Мае зацяжны рост восенню, позна скідае лісце. Многія яе формы вылучаюцца вялікімі памерамі дрэў[6].

Плады вішні звычайнай

Больш інфармацыі Неапрацаваныя плады вішніХарчовая каштоўнасць на 100 г прадукта, Вада ...

Плады вішні звычайнай маюць кісла-салодкі смак. Плады змяшчаюць арганічныя кіслоты (лімонная кіслата, яблычная кіслата, хінная кіслата, бурштынавая кіслата, саліцылавая кіслата)[4].

Плады вішні звычайнай змяшчаюць макраэлементы (калій, кальцый, фосфар, магній), мікраэлементы (медзь, жалеза), а таксама пекцінавыя рэчывы, дубільныя рэчывы, ферменты, антацыяны, цукры (глюкоза, фруктоза), вітаміны А, С, В2, РР, Р, фоліевая кіслата, кумарын[4].

Выкарыстанне

Thumb
Thumb
Паштовая марка Беларусі, 2004

Вішня звычайная — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скараспеласцю і штогадовым пладанашэннем. З амаль 150 відаў роду вішні для стварэння культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня звычайная і стэпавая (Prunus chamaecerasus).

Сустракаецца толькі ў культуры; у дзікай прыродзе няма. Некаторыя біёлагі лічаць вішню звычайную вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай (Prunus chamaecerasus) з чарэшняй (Prunus avium)[6], які ўзнік і шмат разоў паўтараўся ў месцах сумеснага росту матчыных відаў. Думаюць, што натуральнае скрыжоўванне чарэшні і вішні стэпавай адбылося ў Македоніі, але, магчыма, на Паўночным Каўказе і ў Прыдняпроўі[7].

Плады вішні спажываюць свежымі. Таксама яны прыдатны для розных відаў перапрацоўкі: з іх гатуюць сокі, кампоты, пладовыя віны, варэнне, джэм, кісялі, жэле; начынку для варэнікаў, пірагоў.

Медыцынскае выкарыстанне

Лекавай сыравінай з’яўляюцца спелыя свежыя плады вішні і высушаны сок дрэва (клей)[4]. Вішнёвы сіроп прымяняюць у медыцыне для выпраўлення смаку вадкіх лекавых формаў (настоек, адвараў, мікстур), звычайна складае 1/5—1/10 іх аб’ёму[4].

У народнай медыцыне вішнёвы сок ужываюць як адхарквальны сродак пры бранхітах. Ёсць указанні пра заспакойваючае і супрацьсутаргавае дзеянне водных настояў пладоў вішні[4]. У эмульсіі з насення вішань і адвару з пладаножак выразнае мачагоннае дзеянне, іх рэкамендуюць для лячэння мачакіслых дыятэзаў і захворванняў суставаў. Адвары з галін вішні аказваюць добрае супрацьдыярэйнае дзеянне, іх назначаюць пры хранічных калітах[4].

Костачкі вішні і яе насенне пры ўжыванні ў вялікай колькасці могуць аказаць атрутнае дзеянне[4].

Remove ads

Галерэя

Thumb

Агульны выгляд

Thumb

Лісце

Thumb

Кветкі

Thumb

Плады

Вішня ў культуры

У літаратуры

Ціха трапечуцца лісці зялёныя,
З ветрыкам мову вядуць;
Вішні, узняўшыся белай каронаю,
Быццам дзяўчаты, цвітуць.

Якуб Колас. «Майская раніца».[8]

Вобразам вішні ў сваіх вершах карысталіся Яўгенія Янішчыц[9], Таццяна Дзям'янава[10], Максім Багдановіч[11].

Зноскі

  1. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914. (руск.)
  4. Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Вишня обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 37—39. — 200 с. 130 000 экз.
  5. Вишня обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. — М.: Россельхозиздат, 1981. — 54 с.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads