Германія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Германія ўдзельнічае ў конкурсе песні “Еўрабачанне” з самага першага конкурса ў 1956 годзе. За ўсю гісторыю конкурса толькі адзін раз краіна не ўдзельнічала ў фінале “Еўрабачання”. Гэта адбылося ў 1996 годзе, калі з-за вялікай колькасці краін, якія жадалі паўдзельнічаць у мерапрыемстве было вырашана правесці прэ-селекцыю (аналаг сучаснага паўфінала). У выніку тайнага галасавання журы, нямецкі прадстаўнік Леон з песняй "Planet of blue" набраўшы 24 балы, заняў толькі 24 месца.
Падчас савецкай акупацыі Усходняй Германіі, заходнія землі краіны выступалі на конкурсе пад поўнай назвай краіны – Федэратыўная Рэспубліка Германія (у адрозненні ад Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі). Пасля аб’яднання ўсіх нямецкіх зямель у 1990 годзе, ужо агульная краіна стала выступаць пад назвай Германія.
За ўвесь час свайго ўдзелу ў “Еўрабачанні”, краіна перамагала двойчы: у 1982 і 2010 гадах і 5 раз займала апошяе месца: у 1964, 1965, 1974, 1995 і 2005 гадах.
Remove ads
Вялікая чацвёрка
У 1998 годзе Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне аб’яднаць краіны-спонсары конкурса ў адну групу і даць ім права выступаць адразу ў фінале, не ўдзельнічаючы ў паўфінальнай сетцы. Гэтая група адрымала назву “Вялікая чацвёрка” (па колькасці краін, што ўваходзілі ў яе). Дадзеную групу складалі Германія, Іспанія, Францыя і Вялікабрытанія. У 2011 годзе, з вяртаннем на конкурс Італіі, “вялікая чацвёрка” пераўтварылася ў “Вялікую пяцёрку”.
Remove ads
Удзельнікі




Remove ads
Гісторыя галасавання
Германія дала балы:
Германія атрымала балы ад:
Правядзенне конкурсаў
Каментатары і глашатаі
Remove ads
Зноскі
- Barclay, Simon (June 17, 2010). The Complete and Independent Guide to the Конкурс песні Еўрабачанне 2010. Silverthorn Press. p. 24. ISBN 978-1-4457-8415-1.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads