Жаўтушка шафранавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаўтушка шафранавая (Colias croceus) — дзённы матылёк з роду жаўтушкі (Colias).
Відавы эпітэт croceus паходзіць ад лац.: Crocus — шафран, шафранавы колер, то ёсць ярка-жоўты.
Remove ads
Апісанне


У самца даўжыня пярэдняга крыла 23-27 мм. Крылы зверху ярка-аранжавыя, «шафранавыя». Пярэдняе крыло зверху з шырокай чорнай аблямоўкай, якая ў прывяршынавай вобласці перасечана светлымі жылкамі, і чорнай авальнай дыскальнай плямай. Задняе крыло зверху з чорнай аблямоўкай, перасечанай светлымі жылкамі, і інтэнсіўным шэрым налётам, на фоне якога вылучаецца буйная памяранцавая падвойная дыскальная пляма. Бахромка крылаў ружовая.
У самкі даўжыня пярэдняга крыла 24-28 мм. Крылы зверху жоўта-аранжавыя, з шырокай чорнай аблямоўкай, якая змяшчае размытыя шэрыя плямы; пярэдняе крыло зверху з буйной чорнай дыскальнай плямай, задняе — з ярка аранжавай буйной падвойнай дыскальнай плямай на фоне прыкметнага шэрага зацямнення. Бахромка крылаў ружовая.
Вусені цёмна-зялёныя, палосы на целе бялёсыя або чырванаватыя, з жоўтымі плямамі[1].
Remove ads
Распаўсюджанне
Цэнтральная, Заходняя (акрамя поўначы) і Паўднёвая Еўропа, сярэдняя паласа і поўдзень еўрапейскай часткі Расіі, Сярэдні і Паўднёвы Урал, Курганская вобласць, Балтыя, Беларусь, Украіна, Малдова, Каўказ і Закаўказзе, Паўднёва-Заходні Казахстан да возера Тэнгіз, Паўднёва-Заходняя Туркменія, Паўночная Афрыка, Малая Азія, краіны Блізкага Усходу, Турцыя, Іран.
Развіццё
Развіваецца ў двух—трох пакаленнях. Зімуюць вусені або кукалкі. Вусені сустракаюцца з чэрвеня да восені, перазімоўваюць і сканчаюць развіццё вясной. Лёт матылькоў з красавіка (мая) па кастрычнік-лістапад. У некаторыя гады праяўляе міграцыйную рухомасць.
Вусені харчуюцца рознымі бабовымі раслінамі: канюшынай лугавой (Trifolium pratense) і іншымі відамі канюшыны (Trifolium), люцэрны (Medicago), у тым ліку люцэрнай сіняй (Medicago sativa), Medicago polymorpha, Medicago sulcata; гарошкам (Vicia), рутвіцай (Lotus), эспарцэтам (Onobrychis), кураваем (Astragalus)[2], пузырнікам дрэвападобным (Colutea arborescens), Acanthyllis tragacanthoides, Acanthyllis numidica, Anthyllis tetraphylla, Erophaca baetica, рознымі відамі роду Hippocrepis[3].
Цікавыя факты
Былі выпушчаныя маркі з выявай матылі гэтага віду: на Азорскіх астравах у 1985 г.; у Венгрыі ў 1966 г.; у ГДР у 1964 г.; у Гібралтары ў 1977 г.; у Олдэрні ў 1994 г.; у Швейцарыі ў 1957 г.; у Сан-Марына ў 1993 г.; у Турцыі ў 1987 г.[4]
Зноскі
- Мамаев Б.М. Определитель насекомых по личинкам. Пособие для учителей. — М.: Просвещение, 1972. — С. 324. — 400 с. (Праверана 20 сакавіка 2010)
- BRU, Nekrutenko, 1990, Gorbunov, Korshunov, 1995
- Colias croceus на www.nic.funet.fi (Праверана 17 сакавіка 2010)
- Жаўтушка шафранавая Архівавана 13 красавіка 2010. на сайце «Бабочки на почтовых марках Европы» (Праверана 15 сакавіка 2010)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads