Цьеры Анры

французскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Цьеры Анры
Remove ads

Цьеры́ Даніэ́ль Анры́ (фр.: Thierry Daniel Henry; нар. 17 жніўня 1977) — французскі футбаліст антыльскага паходжання, завяршыў прафесійную кар’еру ў 2014 годзе. Чэмпіён свету 1998 і Еўропы 2000, пераможца Лігі чэмпіёнаў і чэмпіянатаў Францыі, Англіі, Іспаніі, уладальнік Кубка канфедэрацый. Выступаў на пазіцыях нападніка і ўскрайняга паўабаронцы ў складзе такіх клубаў, як «Манака», «Ювентус», «Арсенал», «Барселона», «Нью-Ёрк Рэд Булз». У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Хуткія факты Цьеры Анры, Агульная інфармацыя ...

За сваю футбольную кар’еру Анры заваяваў шмат тытулаў і атрымаў мноства ўзнагарод, неаднаразова ўсталёўваў рэкорды клубаў і нацыянальных чэмпіянатаў. З’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі зборнай Францыі і «Арсенала», трапляў у сімвалічныя зборныя свету і Еўропы, двойчы быў узнагароджаны «залатой буцай» і паводле версій розных устаноў некалькі разоў прызнаваўся іграком года ў Англіі. Уключаны ў спіс ФІФА 100, у 1998 годзе узнагароджаны тытулам ордэна Ганаровага легіёна. Шматлікія спецыялісты, трэнеры, спартсмены ў інтэрв’ю выказваліся аб ім як аб адным з найлепшых футбалістаў свету.

Акрамя футбола Анры актыўна займаецца дабрачыннасцю, рэгулярна ахвяруе сродкі ў розныя некамерцыйныя арганізацыі, накіраваныя на барацьбу з мукавісцыдозам  (руск.) і СНІДам. Кіруе праграмай супраць расізму ў футболе, пра які ведае не па чутках, за гэтую дзейнасць у 2007 годзе быў уключаны ў сотню самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time. Дзякуючы сваёй вядомасці супрацоўнічае з многімі кампаніямі, здымаўся ў рэкламных роліках Nike, Reebok  (руск.), Gillette  (руск.), Renault і Pepsi. З жонкай разведзены, мае дачку.

Remove ads

Дзяцінства

Па паходжанні Анры антылец, яго бацька, Антуан, родам з Гвадэлупы (востраў Ла-Дэзірад  (руск.)), а маці, Марыс, прыехала з Марцінікі[4]. Цьеры нарадзіўся ў невялікім мястэчку Лез-Юліс  (руск.), у 23-х кіламетрах ад Парыжа, рос у трушчобах і з дзяцінства быў аточаны жорсткімі падлеткамі з недабрабытных сем’яў, у іх навучыўся гуляць у футбол[5][6]. Маці хацела, каб хлопчык атрымаў добрую адукацыю, бацька ж бачыў яго вылучна ў спорце. Антуан мроіў футбольнай кар’ерай Цьеры, лічыў, што ў таго ёсць талент. Ужо ва ўзросце сямі гадоў Анры паказваў нядрэнную гульню, дзякуючы чаму быў узяты ў мясцовую футбольную каманду «Лез-Юліс», якая выступала пад кіраўніцтвам Клода Шэзеле. Бацька літаральна сілай прымушаў яго трэнавацца, не адыходзіў ад сына, быў на кожным матчы, а аднойчы нават страціў працу з-за таго, што спазніўся пасля футбола. Празмерны клопат бацькі часам ішоў у шкоду, але праз шмат гадоў Анры адзначыў, што без яго ён бы не стаў тым, кім стаў. У дзяцінстве яго не гэтулькі захапляў футбол, колькі хацелася цешыць бацьку, «нішто не дастаўляла такога задавальнення, як бачыць пасля матча ўсмешку на яго твары»[7]. У 1989 годзе ігрок перайшоў у «Палезо», але праз год бацька пасварыўся з функцыянерамі клуба, пасля таго як падчас аднаго з матчаў выбег на поле і пачаў бойку з суддзёй, і Анры перавялі ў «Віры-Шатыён», прытым трэнер Жан-Мары Панза, будучы настаўнік футбаліста, перайшоў у гэту каманду разам з ім[5]. Там Цьеры адыграў яшчэ два гады[4].

Remove ads

Прафесійная кар’ера

«Манака» (1992—1999) і «Ювентус» (1999)

У 1990 годзе паглядзець на футбаліста прыехаў скаўт з «Манака», Арнольд Каталана. Ён наведаў адзін з матчаў, каманда перамагла з лікам 6:0, і ўсе шэсць галоў забіў Анры. Тады Каталана прапанаваў яму без любога папярэдняга прагляду далучыцца да свайго клуба, але настаяў, каб той папярэдне прайшоў курс у элітнай футбольнай акадэміі «Клерфантэн». Дырэктар навучальнай установы спачатку адмаўляўся прыняць Цьеры з-за нізкіх адзнак у школе, але ў выніку ўсё ж пагадзіўся — малады ігрок прайшоў увесь курс і трапіў у дублюючы склад «Манака»[7]. Пазней падпісаў прафесійны кантракт, а ў 1994 годзе правёў у Лізе 1 свой першы матч. Арсен Венгер, галоўны трэнер каманды, выкарыстоўваў Анры на левым флангу паўабароны, бо лічыў, што яго хуткасць, добры кантроль мяча і тэхніка будуць больш эфектыўнымі супраць крайніх абаронцаў, чым цэнтральных. У першым сезоне футбаліст узяў удзел у 18 матчах клуба і адзначыўся трыма галамі[4].

Венгер працягнуў шукаць для Анры прыдатнае месца на полі і прыйшоў да высновы, што ён усё ж павінен быць у нападзе, аднак, перш чым прыняць такое рашэнне, доўгі час сумняваўся і выпускаў футбаліста ў розных амплуа[4]. Знаходзячыся пад чулым кіраўніцтвам трэнера, Анры паказваў стабільную гульню, у сезоне 1996/97 дапамог клубу заваяваць чэмпіёнскае званне і стаў лепшым маладым іграком Францыі[7][8]. Талент футбаліста заўважыў мадрыдскі «Рэал» і 13 студзеня 1997 года падпісаў з ім шасцігадовы кантракт[9]. Пазней угода была абвешчана незаконнай, бо правы на француза належалі «Манака» — па сканчэнні інцыдэнту ФІФА аштрафавала Анры на 100 тысяч швейцарскіх франкаў[10]. У наступным сезоне ён працягнуў выступаць на высокім роўні, дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў  (руск.) — дзякуючы сямі яго галам клуб дайшоў да паўфіналу[11], упершыню быў запрошаны ў склад нацыянальнай каманды і ўзяў удзел у трыумфальным для Францыі чэмпіянаце свету 1998[4]. З гэтага моманту да футбаліста прыйшла слава, яго персонай зацікавіліся многія еўрапейскія клубы, і ў студзені 1999 года за 10,5 млн фунтаў стэрлінгаў Анры перайшоў у турынскі «Ювентус», за год да аналагічнага пераходу свайго таварыша і аднаклубніка Давіда Трэзегэ[7]. У агульнай складанасці нападнік правёў за «Манака» пяць сезонаў, згуляў у французскай лізе 105 матчаў і забіў 20 мячоў[8].

Першы і адзіны сезон у Серыі А апынуўся для футбаліста вельмі няўдалым, выступаючы ў нязручнай для сябе пазіцыі флангавага паўабаронцы і сутыкнуўшыся з добра арганізаванай абаронай італьянскага чэмпіянату[12], за 16 выхадаў на поле Анры змог забіць толькі тры галы[13]. У выніку гэтага правалу іграка выставілі на трансфер і ў жніўні 1999 года за 10 млн фунтаў стэрлінгаў аддалі ў лонданскі «Арсенал», дзе той уз’яднаўся са сваім былым трэнерам, Арсенам Венгерам[14].

«Арсенал» (1999—2007)

Thumb
Анры быў капітанам «Арсенала», гэта роля дасталася яму ў 2005 годзе, адразу пасля пераходу Патрыка Віейра ў «Ювентус».

Анры быў заўзятарам «Арсенала» яшчэ з 1991 года[15], і менавіта ў лонданскім клубе ён дарос да ўзроўню зоркі сусветнага футбола[16]. Нягледзячы на сумневы спецыялістаў у мэтазгоднасці трансферу, Венгер быў перакананы, што пераход іграка каштаваў выдаткаваных сродкаў[4]. Футбаліста адразу ж паставілі ў напад, на пазіцыю Нікаля Анелька, які пайшоў у «Рэал Мадрыд» — праз некалькі гадоў гэта рашэнне трэнера прынесла клубу вялікія дывідэнды. Першы час Анры расчароўваў заўзятараў, за восем поўных матчаў у яго не атрымалася забіць ніводнага гола, журналісты выказвалі думку, што ігрок не зможа прыстасавацца да сілавой і хуткай гульні англійскай Прэм’ер-лігі. Пасля некалькіх няўдалых месяцаў Анры адзначыў, што «яму даводзіцца наноў асвойваць усе прамудрасці мастацтва забіваць галы»[17]. Першы мяч правёў у браму саперніка толькі 18 верасня ў матчы з «Саўтгемптанам», больш чым праз месяц пасля свайго пераходу[18]. Па сканчэнні сезону сумневы ўсё ж развеяліся, у «Арсенале» форвард паказаў уражальную статыстыку — 26 мячоў[19]. Каманда, саступіўшы «Манчэстэр Юнайтэд», заняла ў чэмпіянаце другое месца, дайшла да фіналу Кубка УЕФА  (руск.), але ў апошнім матчы па пенальці прайграла турэцкаму «Галатасараю»[4].

Вярнуўшыся пераможцам з чэмпіянату Еўропы 2000 года, Анры знаходзіўся ў выдатнай форме і быў гатоў пачаць сезон 2000/2001. Нягледзячы на меншую колькасць галоў і галявых перадач, футбаліст стаў лепшым бамбардзірам «Арсенала» і пацвердзіў сваё месца ў асноўным складзе[14]. Апынуўшыся сярод лепшых нападнікаў лігі, ён дапамог «кананірам» падабрацца да «Манчэстэр Юнайтэд», але паводле вынікаў чэмпіянату зноў застаўся без чэмпіёнскага тытула. У інтэрв’ю ігрок выказаў незадаволенасць тым фактам, што яму даводзіцца цягнуць за сабой усю каманду, а таксама заявіў пра намер зрабіць «Арсенал» галоўнай сілай у Прэм’ер-лізе[4]. І сапраўды, сезон 2001/2002 выйшаў вельмі паспяховым, каманда з запасам у сем ачкоў выбілася ў чэмпіёны, у фінале Кубка Англіі з лікам 2:0 перамагла «Чэлсі»[4]. Анры стаў лепшым бамбардзірам лігі, ва ўсіх матчах, што прывялі «Арсенал» да залатога дубля  (англ.), ён адпраўляў мяч у браму 32 разы[7][14], а 12 лютага ў рэгулярным чэмпіянаце забіў за клуб свой соты гол[18]. Футбаліста выклікалі ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету 2002 года, усё чакалі ад яго паўтора поспеху, але Францыя, на здзіўленне грамадскасці, не змагла прайсці далей групавой стадыі[4].

Сезон 2002/2003 Анры правёў на добрым узроўні, забіў 32 мячы і аддаў 23 галявыя пасы. «Арсенал» страціў званне чэмпіёна, але зноў выйграў Кубак Англіі[20]. На працягу ўсяго сезону форвард займаў першае месца ў спісе бамбардзіраў лігі, у канцоўцы ўсяго толькі на адзін гол саступіў галандцу Руду ван Ністэлрою[4]. Нягледзячы на гэта, ён быў названы іграком года паводле версій футбалістаў ПФА  (англ.) і Асацыяцыі футбольных журналістаў  (англ.)[21][22], у галасаванні на званне іграка года паводле версіі ФІФА  (руск.) заняў другое месца, прайграўшы безагаворачна суайчынніку Зінедзіну Зідану[23]. У сезоне 2003/2004 «Арсенал» выглядаў як ніколі добра і вярнуў сабе чэмпіёнскі тытул. Анры быў адным з лідараў каманды, разам з такімі ігракамі як Дэніс Бергкамп, Патрык Віейра і Рабер Пірэс, ён дамогся фенаменальнага дасягнення — у рэгулярным чэмпіянаце клуб аніразу не пацярпеў паражэння, чаго нікому не атрымоўвалася ўжо больш за сто гадоў[24]. Футбаліста зноў намінавалі на іграка года паводле версіі ФІФА, але паводле вынікаў галасавання ён ізноў апынуўся на другой пазіцыі — на гэты раз яго абыйшоў бразілец Раналдынью[16]. З 39-ю галамі французскі спартсмен заняў першае месца ў гонцы бамбардзіраў лігі і атрымаў «Залатую буцу»[7][25]. На чэмпіянат Еўропы 2004 года Анры прыехаў у статусе зоркі, але Францыя саступіла ў чвэрцьфінале Грэцыі[4].

Thumb
Пасля сыходу з «Арсенала» Дэніса Бергкампа асіставаць атакам Анры стаў Робін ван Персі.

Шэраг удалых выступаў «Арсенала» абарваўся ў сезоне 2004/2005, саступіўшы чэмпіёнскі тытул «Чэлсі», клуб з адставаннем у дванаццаць ачкоў заняў другое месца. Нягледзячы на гэта, клуб выйграў Кубак Англіі, хоць Анры быў траўмаваны і прапусціў фінальную гульню турніру[8]. Да таго часу футбаліст ужо меў рэпутацыю аднаго з самых грозных галеадораў Еўропы, ён ізноў стаў лепшым бамбардзірам лігі[7], забіўшы ва ўсіх спаборніцтвах сезону 31 гол[26]. Апроч таго, разам з Дыега Фарланам  (руск.) Анры яшчэ раз атрымаў «Залатую буцу» — ён стаў першым футбалістам, які атрымаў гэту ўзнагароду два разы запар (двойчы запар прыза мог быць ганараваны шатландзец Алі Мак-Койст  (руск.), але яго вынікі не з’яўляюцца афіцыйнымі, бо часопіс France Football  (англ.) не ўручаў узнагароду ў 1992—1996 гадах)[25]. У сярэдзіне 2005 года каманду нечакана пакінуў Віейра, і новым капітанам быў прызначаны Анры[27]. Паводле думкі журналістаў, ігрок не вельмі добра падыходзіў на ролю капітана, ён увесь час знаходзіўся ў атацы і часцяком не бачыў шмат таго, што адбывалася на полі[7]. Заданні нападніка крыху змяніліся, зараз ён павінен быў не толькі забіваць галы, але і кіраваць партнёрамі, дапамагаць адаптавацца маладым ігракам, якія пераважалі ў асноўным складзе «Арсенала» тых гадоў[28].

Thumb
Анры ў матчы супраць «Чарльтан Атлетык»  (бел. (тар.)), 2006 год.

Сезон 2005/2006 у плане персанальных дасягненняў выдаўся для Анры адным з самых удалых. 17 кастрычніка 2005 года ён стаў лепшым бамбардзірам за ўсю гісторыю клуба[29] — у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць пражскай «Спарты» нападнік правёў у браму два мячы і пабіў тым самым рэкорд Іана Райта  (руск.) ў 185 галоў[30]. 1 лютага 2006 года футбаліст забіў гол у браму «Вест Хэма», што дазволіла яму падняць колькасць сваіх галоў у лізе да 151 і пераадолець дасягненне, якое да гэтага належала легендзе «Арсенала» Кліфу Басціну  (руск.)[31]. Анры таксама забіў соты гол лігі на стадыёне «Хайберы»  (бел. (тар.)) — тым самым стаў першым, хто здолеў паказаць на хатняй арэне такую выніковасць[32]. Нападнік ізноў стаў лепшым бамбардзірам першынства і ў трэці раз за сваю кар’еру быў прызнаны іграком года паводле версіі Асацыяцыі футбольных журналістаў[8]. «Арсенал» ізноў застаўся без чэмпіёнскага тытула, аднак вялікія надзеі ўскладаліся на фінал Лігі чэмпіёнаў  (бел. (тар.)) — Анры адыграў у матчы ўсё 90 хвілін, але з лікам 1:2 «кананіры» ўсё адно саступілі «Барселоне». Няшчасці спарадзілі чуткі пра тое, што футбаліст хуткім часам можа пакінуць клуб, хоць у інтэрв’ю ён прызнаўся ў любові да каманды і паабяцаў застацца тут да канца жыцця[33], а пазней падоўжыў кантракт яшчэ на чатыры гады[22]. Дэвід Дэйн, тагачасны віцэ-прэзідэнт «Арсенала», пасля адзначыў, што да падпісання пагаднення два іспанскія клубы прапанавалі за іграка па 50 млн фунтаў стэрлінгаў — калі б адна з гэтых угод адбылася, быў бы пабіты трансферны рэкорд у 47 млн па трансферы Зідана[34].

Практычна на працягу ўсяго сезону 2006/2007 выступы футбаліста суправаджаліся рознымі траўмамі[35]. Паказаўшы больш за задавальняльны вынік, 10 галоў у 17 хатніх матчах, у лютым Анры быў змушаны адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў гульнях сваёй каманды. Нягледзячы на пашкоджанне падкаленнага сухажылля, боль у ступні і праблемы са спіной, ён усё адно хацеў гуляць і выйшаў на матч Лігі чэмпіёнаў супраць ПСВ, аднак праз некаторы час пачаў кульгаць і неўзабаве быў заменены[36]. Праведзенае на наступны дзень абследаванне выявіла яшчэ некалькі хранічных хвароб, і лекары вызначылі, што на аднаўленне пойдзе не менш за тры месяцы, то бок нападнік павінен будзе пакінуць склад каманды аж да канца сезону[37]. Венгер растлумачыў вялікую колькасць траўм тым фактам, што футбаліст атрымаў многія з пашкоджанняў яшчэ ў мінулым годзе, але з тых часоў увесь час адкладаў лячэнне. Таксама ён выказаў надзею пра вяртанне французскага спартсмена ў шэрагі кананіраў перад пачаткам сезону 2007/2008[35].

«Барселона» (2007—2010)

Thumb
Анры вітае заўзятараў на Камп Ноу.

25 чэрвеня 2007 года, у выніку нечаканага збегу абставін, Анры за 24 млн еўра быў прададзены ў «Барселону»[38]. Ён падпісаў з клубам чатырохгадовае пагадненне, паводле ўмоў якога яму гарантавалася зарплата ў 6,8 млн еўра ў год, сума адступных склала 125 млн еўра[39]. У якасці прычын пераходу футбаліст назваў звальненне Дэйна і хісткае становішча Венгера[40][41], апроч таго, ён адзначыў, што заўсёды хацеў выступаць за «сіне-гранатавых»[42]. «Арсенал» страціў капітана, але пры гэтым сезон 2007/2008 пачаў цалкам паспяхова, і тады Анры прызнаўся, што яго прысутнасць у камандзе хутчэй шкодзіла кананірам, чым дапамагала. Ён сказаў: «З-за маёй важнасці, капітанскага звання і звычкі ўвесь час патрабаваць мяч яны часта давалі мне пас, калі я знаходзіўся далёка не ў самай лепшай пазіцыі. У гэтым плане мой сыход з каманды пайшоў ёй толькі на карысць»[43]. Француз пакінуў «Арсенал» абсалютным рэкардсменам клуба па колькасці забітых у лізе мячоў — у яго актыве 174 галы, апроч гэтага ён паспеў стаць лепшым бамбардзірам каманды ў матчах еўракубкаў — 42 галы[7]. У ліпені 2008 года паводле вынікаў галасавання заўзятараў на афіцыйным сайце «Арсенала» Анры быў названы лепшым іграком за ўсю гісторыю клуба[44].

У «Барселоне» Анры атрымаў футболку з нумарам 14, такі ж нумар быў у яго і ў «Арсенале». Першы гол за новы клуб нападнік забіў 19 верасня 2007 года ў выйграным з лікам 3:0 матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліёна»[45], праз дзесяць дзён зрабіў у складзе «Барсы» першы хет-трык, у гульні чэмпіянату супраць «Левантэ»[46]. Футбаліст выступаў параўнальна нядрэнна, але замест звыклай пазіцыі форварда ўсё часцей выходзіў на пазіцыю крайняга паўабаронцы, таму не мог паказваць такія ж выбітныя вынікі, як у «Арсенале». У прэсе Анры не раз выяўляў незадаволенасць сваім становішчам і нават агучваў думкі пра намер вярнуцца ў Англію. Нягледзячы на гэта, у дэбютным сезоне ён стаў першым у камандзе па забітых мячах (19) і другім па галявых перадачах (9), саступіўшы па гэтым паказчыку толькі Ліянелю Месі.

Thumb
Анры ўрываецца ў штрафную «Манчэстэр Юнайтэд» і абыгрывае абаронцу Рыа Фердынанда ў ходзе фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2009  (бел. (тар.)).

У сезоне 2008/2009 Анры палепшыў персанальную статыстыку і выйграў разам з каталонцамі свой першы трафей, 13 мая 2009 года ў фінале Кубка Іспаніі  (руск.) адолеўшы «Атлетык Більбаа». У гэтым жа годзе «Барселона» выйграла чэмпіянат краіны і Лігу чэмпіёнаў, прытым атакоўная тройка, у якой апроч француза былі Ліянель Месі і Самюэль Это’о, за ўсе матчы сезону забіла сто галоў, абнавіўшы папярэдні рэкорд у 95 мячоў, усталяваны ў сезоне 1959/1960 футбалістамі «Рэал Мадрыд» Ферэнцам Пушкашам, Альфрэда Ды Стэфана і Пепілья (гэта новае дасягненне было, у сваю чаргу, перакрыта ў сезоне 2011/2012 тройкай нападу «Рэала» РаналдуБенземаІгуаін)[47]. Сканчаючы сезон, Анры стаў уладальнікам Суперкубка Іспаніі  (англ.), Суперкубка УЕФА і Кубка клубнага чэмпіянату свету. Такім чынам, за адзін сезон «Барселона» ўзяла ўсе шэсць магчымых трафеяў[48]. У наступным сезоне Анры давялося канкураваць з маладым нападнікам Педра Радрыгесам, таму ў Ла Лізе ён правёў усяго толькі 15 матчаў[14]. Пад канец чэмпіянату, за год да сканчэння кантракта, прэзідэнт клуба Жаан Лапорта  (англ.) заявіў, што падчас летняга трансфернага акна  (руск.) Анры, калі хоча, можа перайсці ў любую іншую каманду[49]. Сустаршыня «Вест Хэма» Дэвід Саліван прапанаваў французу двухгадовы кантракт на суму 7,5 млн фунтаў стэрлінгаў, але той адмовіўся[50]. Пасля таго як спартсмен вярнуўся з чэмпіянату свету, «Барселона» паведаміла, што яны дамовіліся пра продаж нападніка ў нейкі клуб, і яму засталося толькі абгаварыць з імі дэталі пагаднення[51].

«Нью-Ёрк Рэд Булз» (2010—2014)

Thumb
У складзе «Рэд Булз».

У ліпені 2010 года Анры падпісаў доўгатэрміновае пагадненне (на 4,5 гады — да 31 снежня 2014 года) з клубам амерыканскай лігі МЛС  (англ.) «Нью-Ёрк Рэд Булз» і перайшоў туды разам з аднаклубнікам па «Барселоне» мексіканцам Рафаэлем Маркесам[52]. «Магу вас запэўніць, што прыехаў сюды выйграваць, — заявіў футбаліст у інтэрв’ю пасля падпісання кантракта. — Можна сказаць, што ажыццявілася мая мара — некаторы час назад мне захацелася паспрабаваць свае сілы ў гэтай лізе, і вось я тут»[53]. Першы матч за новую каманду адбыўся 31 ліпеня — у нічыйным супрацьстаянні з х’юстанскім «Дынама»  (бел. (тар.)) нападнік двойчы асіставаў Хуану Пабла Анхелю  (руск.), двойчы прабіў у створ брамы і адзін раз трапіў у перакладзіну[54]. Першы гол забіў 28 жніўня, у матчы супраць «Сан-Хасэ Эртквейкс»  (бел. (тар.)), выйграным з лікам 2:0[55]. 16 верасня падчас матчу з «Даласам»  (англ.), святкуючы забіты гол, Анры траўмаваў брамніка Кевіна Хартмана  (англ.), за што дысцыплінарны камітэт лігі адштрафаваў яго на дзве тысячы долараў[56]. У сакавіку 2011 года, калі ў МЛС наступіла міжсезонне, футбаліст ездзіў у Лондан трэніравацца з асноўным складам «Арсенала»[57]. Падчас міжсезонняў 2012 і 2013 гадоў француз гэтак жа далучаўся да сваёй былой англійскай каманды, але ігрок штораз вяртаўся ў амерыканскі клуб і рэгулярна забіваў за каманду, у тым ліку прамым ударам з вуглавога[58]. Анры з’яўляўся капітанам «Рэд Булз», дапамог камандзе заняць першае месца ва Усходняй канферэнцыі MLS паводле вынікаў 2013 года, таксама стаў іграком года ў МЛС паводле версіі ESPN  (англ.) у 2013 годзе. 1 снежня 2014 года Цьеры Анры абвясціў пра завяршэнне выступаў за «Нью-Ёрк Рэд Булз»[59]. 16 снежня 2014 года Анры завяршыў кар’еру футбаліста і стаў журналістам брытанскага тэлеканала «Sky Sports»[60].

Вяртанне ў «Арсенал» (арэнда ў 2012 годзе)

6 студзеня 2012 года «Арсенал» афіцыйна абвясціў пра тое, што Цьеры Анры далучыўся да клуба на правах кароткатэрміновай арэнды. Анры далучыўся да клуба часова, пакуль Жэрвінью і Маруан Шамах  (англ.) будуць знаходзіцца на Кубку афрыканскіх нацый  (руск.)[61]. 9 студзеня, у матчы Кубка Англіі супраць «Лідс Юнайтэд», Анры ўпершыню пасля свайго вяртання выйшаў на поле — на 68-й хвіліне сустрэчы француз змяніў Маруана Шамаха, а праз 10 хвілін забіў пераможны мяч[62]. 4 лютага ў хатнім матчы Прэм’ер-лігі супраць «Блэкберн Роверс» Анры забіў свой другі гол пасля вяртання ў «Арсенал». Але пазней гэты гол залічылі як аўтагол[63]. 11 лютага Анры адзначыўся ў чарговы раз, ужо ў кампенсаваны арбітрам час забіўшы пераможны мяч у браму «Сандэрленда» з перадачы Андрэя Аршавіна[64][65]. Француз таксама быў заяўлены за «Арсенал» у Лігу чэмпіёнаў 2011/2012  (бел. (тар.)), дзе не змог дапамагчы сваёй камандзе прайсці ў чвэрцьфінале італьянскі «Мілан» (0:4[66]; 3:0). 17 лютага 2012 года Анры вярнуўся ў «Нью-Ёрк Рэд Булз»[67].

У канцы 2012 года[68], як і ў канцы 2013 года[69] (пакуль у MLS міжсезонне), Анры зноў далучаўся да «Арсенала» для падтрымання формы, але, нягледзячы на тое, што Арсен Венгер дапушчаў, што паўстане патрэба ў паўторнай арэндзе Цьеры[70], ігрок так і не правёў ніводнага афіцыйнага матча за «кананіраў».

Міжнародныя выступы

Анры выступаў за зборныя Францыі розных узростаў з 1992 года. У 1996 годзе ён быў капітанам зборнай да 18 гадоў[71], якая выйграла тытул чэмпіёна Еўропы  (англ.) ў сваёй узроставай катэгорыі[72]. Кар’ера ў першай зборнай Францыі пачалася для Анры ў чэрвені 1997 года, калі яго годную гульню ў «Манака» заўважылі трэнеры моладзевай зборнай Францыі і заклікалі на матчы моладзевага чэмпіянату свету  (англ.), разам з будучымі аднаклубнікамі Вільямам Галасам і Давідам Трэзегэ[7]. Праз чатыры месяцы футбаліста запрасіў у сваю каманду Эмэ Жаке, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай. Дэбютны выступ на высокім міжнародным роўні адбыўся для нападніка ў дваццацігадовым узросце 11 кастрычніка 1997 года, у выйграным з лікам 2:1 матчы супраць Паўднёвай Афрыкі  (бел. (тар.))[73].

Жаке быў гэтак уражаны дзеяннямі маладога іграка, што вырашыў узяць яго на чэмпіянат свету 1998 года. Анры заставаўся малавядомым футбалістам, але, нягледзячы на гэта, з трыма галамі яму атрымалася стаць лепшым бамбардзірам ад Францыі на гэтым турніры[74]. Усе тры галы забіў на групавой стадыі, адзін у браму зборнай ПАР і два — Саудаўскай Аравіі. Ён павінен быў з’явіцца і ў фінальным матчы супраць Бразіліі[75], выйграным з лікам 3:0, але не зрабіў гэтага, бо з-за выдалення Марселя Дэсаі замест атакі трэнеру давялося ўмацоўваць абарону. Па завяршэнні спаборніцтва ўсе ігракі зборнай, у тым ліку і Анры, былі ўзнагароджаны вышэйшым знакам адрознення Францыі, ордэнам Ганаровага легіёна[76].

Наступным міжнародным турнірам для іграка аказаўся чэмпіянат Еўропы 2000 года, ён ізноў адзначыўся трыма мячамі і стаў лепшым бамбардзірам каманды, прытым адным з галоў зраўняў лік у паўфінальным матчы з Партугаліяй[77]. Францыя перавяла гульню ў авертайм і выйграла пасля дакладнага выканання пенальці Зінедзінам Зіданам. Перамога ў фінальным матчы над Італіяй таксама была здабыта ў дадатковы час — разам з галоўнай зборнай краіны па футболе Анры атрымаў другі медаль залатой вартасці[78]. Падчас турніру футбаліст тройчы прызнаваўся іграком матча, у тым ліку і ў апошняй гульні з італьянцамі[79].

Чэмпіянат свету 2002 года выйшаў для Францыі правальным — баронячы тытул чэмпіёна свету, каманда ва ўсіх трох матчах не здолела забіць ніводнага мяча і пакінула турнір ужо пасля групавой стадыі[7]. У матчы-адкрыцці французы з мінімальным лікам саступілі Сенегалу, у другой гульні разышліся нулявой нічыёй з Уругваем, прытым Анры за небяспечны падкат атрымаў чырвоную картку і змушаны быў прапусціць трэці матч з Даніяй, які скончыўся паражэннем з лікам 0:2[4].

Праз год нападнік бараніў гонар краіны на матчах Кубка канфедэрацый 2003  (англ.). Каб рэабілітавацца за нядаўні правал, Францыя павінна была перамагаць, і, нягледзячы на адсутнасць лідараў Зідана і Патрыка Віейра, яна гэта зрабіла, шмат у чым дзякуючы высілкам Анры, які ў пяці гульнях тройчы прызнаваўся іграком матчу. У дадатковы час фінальнай гульні ён забіў залаты гол у браму Камеруна і прынёс тым самым перамогу з лікам 1:0. Кампанія Adidas узнагародзіла нападніка «Залатым мячом» як выбітнага іграка турніру і «Залатой буцай» як лепшага бамбардзіра — у яго актыве былі чатыры мячы[7].

На чэмпіянаце Еўропы 2004 года Анры ўзяў удзел ва ўсіх матчах нацыянальнай зборнай і адзначыўся двума галамі[8]. На групавой стадыі Францыя адолела Англію, але ў чвэрцьфінале нечакана была выбіта Грэцыяй — матч скончыўся з лікам 0:1[80]. Падчас чэмпіянату свету 2006 года футбаліст гуляў адзінага форварда сваёй каманды, усяго ён забіў тры галы, у тым ліку пераможны гол пасля выкананага Зіданам свабоднага ўдару ў матчы супраць дзейных чэмпіёнаў бразільцаў[7]. Аднак у фінале Францыя па пенальці саступіла Італіі (5:3). Анры не прымаў удзелу ў серыі пасляматчавых удараў, бо пасля знясільваючага авертайма цягліцы яго ног звяло курчай[81]. Нападнік быў у ліку дзесяці намінантаў на «Залаты мяч», што ўручаецца лепшаму іграку турніру, але ў выніку ўзнагароды ганараваўся Зідан[82]. Тым не менш у 2006 годзе Анры быў улучаны ў склад сімвалічнай зборнай свету World XI, складзенай функцыянерамі FIFPro[83]. 13 кастрычніка 2007 года ў матчы супраць Фарэрскіх астравоў Анры забіў за зборную свой 41-ы гол, паўтарыўшы дасягненне Мішэля Плаціні, лепшага бамбардзіра Францыі ўсіх часоў[43]. Праз чатыры дні на стадыёне «Бажуар»  (англ.) ён зрабіў дубль у матчы з Літвой, усталяваўшы тым самым новы рэкорд нацыянальнай каманды[84]. 3 чэрвеня 2008 года Францыя правяла сустрэчу з Калумбіяй, і для Анры гэта быў соты матч у складзе зборнай, ён стаў шостым футбалістам, які дабраўся да гэтай адзнакі[85].

На чэмпіянаце Еўропы 2008 года французы трапілі ў адну групу з Італіяй, Нідэрдандамі і Румыніяй[86]. Анры прапусціў першы матч, а адзіны гол забіў у прайграным з лікам 1:4 супрацьстаянні з Нідэрландамі. Францыя зноў не прайшла ў плэй-оф[87].

32-гадовы нападнік не быў заяўлены ў стартавы склад першай сустрэчы чэмпіянату свету 2010 года і выйшаў на замену толькі пад канец матчу, а другую гульню цалкам правёў на лаўцы запасных — на тое час у Анры не быў дастатковай гульнявой практыкі ў «Барселоне», таму Раймон Даменек  (руск.) прыбраў яго з асноўнага складу зборнай і пазбавіў капітанскай павязкі[88]. Сам ігрок пазней адгукнуўся пра гэтае рашэнне з дакорам: «Колькі гадоў правёў у камандзе — мяне дзеці звалі старэйшым братам. Але з нядаўніх пор трэнер даў зразумець, што футбаліст Цьеры Анры больш не з’яўляецца для яго аўтарытэтам. Ён мяне засунуў. Робіцца цяжка на душы, калі адчуваеш, што стаўленне трэнера перадаецца многім астатнім»[89]. У тых матчах Францыя разышлася нічыёй з Уругваем і прайграла 0:2 Мексіцы[90]. Каманда была дэмаралізавана выгнаннем Нікаля Анелька, атмасфера паміж ігракамі і трэнерам была напружанай, дайшло да таго, што капітан Патрыс Эўра, заручыўшыся падтрымкай іншых ветэранаў, заклікаў футбалістаў байкатаваць трэніроўку[91]. Анры каментаваў гэта наступным чынам:

" Аўтобус са зборнай пад'ехаў да поля. Я сказаў, што кожны вольны рабіць, што захоча, але мы, ветэраны, на вуліцу не выйдзем. Дзеці — усё да адзінага — падтрымалі нас. Згоды, паўтаруся, да апошняга моманту не было, але аб'яднанне адбылося. Аглядаючыся назад, разумею: мы здзейснілі памылку. Мы паступілі як хуліганы[89]. "

У трэцім матчы супраць гаспадароў турніру зборнай ПАР Анры, атрымаўшы капітанскую павязку, выйшаў на замену толькі ў сярэдзіне другога тайма. Выратаваць правалены матч не атрымалася, і Францыя пацярпела паражэнне з лікам 1:2, у выніку чаго набрала ў групе ўсяго толькі адно ачко і засталася на апошнім месцы. Адразу пасля гэтага ігрок абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай, усяго за «трохкаляровых» ён правёў 123 матчы і забіў 51 гол[92].

Гульня рукой у матчы Францыя — Ірландыя

18 лістапада 2009 года ў дадатковы час стыкавога матча за выхад на чэмпіянат свету 2010 супраць зборнай Ірландыі на 103-й хвіліне Анры падыграў сабе рукой у штрафной пляцоўцы гасцей і зрабіў перадачу Вільяму Галасу, які забіў мяч, які ў выніку вывеў каманду Францыі ў фінальную стадыю турніру[93]. Падчас матчу футбаліст не прызнаўся суддзі ў зробленым, хоць парушэнне было яўным, і цешыўся разам з усёй камандай, што паслужыла нагодай для бурнага абмеркавання і крытыкі ў многіх сродках масавай інфармацыі, а таксама з боку розных футбалістаў і трэнераў, як за мяжой, так і ў Францыі[94][95].

Пазней Анры ўсё ж прызнаў сваё парушэнне[96] і нават далучыўся да просьбаў Федэрацыі футбола Ірландыі перайграць матч[97]. Адзін з лідараў ірландцаў, Дэм’ен Даф, з аднаго боку абурыўся судзейскім рашэннем у тым эпізодзе, а з іншага заявіў, што калі б ён у такой сітуацыі апынуўся на месцы Анры, найхутчэй, паступіў бы дакладна гэтак жа: «Не варта вінаваціць Анры. Ён усё зрабіў правільна для сваёй зборнай»[98]. Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прынёс прабачэнні прэм’ер-міністру Ірландыі Браяну Коўэну  (англ.) за тое, якім чынам французская нацыянальная каманда прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету 2010[99]. Трэнер Арсен Венгер, якія доўгія гады працаваў з Анры ў «Манака» і «Арсенале», выказаў шкадаванне аб тым, што зборная Францыі такім чынам прайшла на мундыяль, але ў той жа час пашкадаваў нападніка, на якога неабгрунтавана абрынуўся шквал крытыкі, паколькі насамрэч ва ўсім вінаваты суддзя, і Анры не абавязаны быў казаць пра сваю гульню рукой рэферы. Венгер заявіў, што ведае Анры як сапраўднага джэнтльмена[100]. У студзені 2010 года ФІФА разглядала пытанне пра адхіленне Анры ад некалькіх матчаў чэмпіянату свету, але ў выніку прыйшла да высновы, што ніякіх законных падстаў у дыскваліфікацыі няма — у адпаведнасці з рэгламентуючымі дакументамі федэрацыі гульня рукой не лічыцца сур’ёзнай правінай, а таму дадзены прэцэдэнт не трапляе пад дысцыплінарны кодэкс[101].

Характэрна, што падчас фінальнай часткі турніру, у першым матчы супраць Уругвая Анры выкрыў у гульні рукой уругвайскага абаронцу і патрабаваў у суддзі прызначэння 11-мятровага ўдару. Арбітр не прызначыў пенальці, і паўтор моманту паказаў адсутнасць якога-небудзь парушэння з процілеглага боку. Пасля гэтага інцыдэнту сродкі масавай інфармацыі зноў абрынуліся на футбаліста з крытыкай, узгадваючы яму нядаўні інцыдэнт з Ірландыяй[102].

Пасля завяршэння кар’еры

У снежні 2014 года Анры завяршыў кар’еру іграка і стаў футбольным экспертам на англійскім канале «Sky Sports»  (англ.)[103] і пачаў навучэнне для атрымання трэнерскай ліцэнзіі УЕФА катэгорый А і В. У лютым 2015 года «Арсенал» прапанаваў Анры пасаду трэнера адной з юнацкіх каманд[104].

У жніўні 2016 года ўвайшоў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Бельгіі, дзе стаў дапамагаць Раберта Марцінесу[105]. У якасці асістэнта галоўнага трэнера прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2018, на якім бельгійцы занялі трэцяе месца.

У кастрычніку 2018 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Манака»[106]. Пад яго кіраўніцтвам «Манака» згуляў агулам 20 матчаў, сярод якіх 4 перамогі, 5 нічыіх і 11 паражэнняў. За гэты час клуб выбыў з Лігі чэмпіёнаў і Кубка Францыі, аднак выйшаў у паўфінал Кубка лігі; у Лізе 1 каманда знаходзілася ў зоне вылету на 19 радку з 20. 24 студзеня 2019 года з-за канфлікту з шэрагам іграком Анры быў адхілены ад кіраўніцтва камандай, а на наступны дзень звольнены[107].

У лістападзе 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба паўночнаамерыканскай MLS «Манрэаль Імпэкт»[108]. Пакінуў пасаду па сямейных абставінах у лютым 2021 года[109]. У маі 2021 года зноў далучыўся да трэнерскага штабу нацыянальнай зборнай Бельгіі, разам са зборнай прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2020.

Remove ads

Стыль гульні

Thumb
Анры ўдзельнічае ў выкананні штрафнога ўдара ў матчы супраць «Эвертана».

У дзяцінстве Анры выступаў вылучна ў ролі нападніка, але ў «Манака» і «Ювентусе» яго часцей выпускалі на пазіцыю крайняга паўабаронцы[5]. Пасля далучэння ў 1999 годзе да «Арсенала» Арсен Венгер вярнуў яго ў звыклае амплуа, большую частку часу футбаліст знаходзіўся ў атацы, гуляў у пары з дасведчаным галандцам Дэнісам Бергкампам[12]. Падчас сезону 2004/2005 Венгер змяніў тактычную пабудову каманды на 4-5-1  (англ.)[110], што зрабіла Анры галоўным і аднаасобным страйкерам кананіраў — у гэтай ролі ён правёў мноства матчаў і не раз станавіўся лепшым бамбардзірам чэмпіянату[12]. Ігрок стаў асноўнай ударнай сілай «Арсенала» і за прыгожыя, тэатралізаваныя галы адразу ж палюбіўся заўзятарам. Трэнер ахарактарызаваў свайго суайчынніка наступным чынам: «Ён можа атрымаць мяч у цэнтры поля і забіць такі гол, які не змог бы правесці ніводны іншы футбаліст у свеце»[111].

Спецыялісты злучаюць поспехі Анры з уменнем спакойна абыгрываць сапернікаў адзін-у-адзін[112] — у сукупнасці з яго высокай скорасцю гэта часта прыводзіць да таго, што нападнік апынаецца за спінамі абаронцаў, адкуль без перашкод наносіць удар па непрыкрытай браме[5][113]. З’яўляючыся ўніверсалам, адначасова форвардам і левым вінгерам, футбаліст увесь час накіраваны на гол[114][115], але, нягледзячы на гэта, ніколі не скнарнічае і з задавальненнем забяспечвае пасамі партнёраў, якія далучаюцца да атакі. Так, за тры сезоны 2002/2003 — 2004/2005 ён выканаў 50 галявых перадач[29]. Анры рэгулярна рабіў падманны манеўр на грані становішча«па-за гульнёй»  (бел. (тар.)), спачатку забягае далёка за лінію абароны, чым змушае сапернікаў наладзіцца на выкананне штучнага афсайду, а потым рэзка вяртаецца назад і па правілах прымае мяч, пакідаючы абаронцаў процілеглага боку па-за эпізодам[116]. У «Арсенале» француз звычайна выконваў усе стандарты, як пенальці, так і штрафныя ўдары  (бел. (тар.)) — многія са сваіх мячоў ён забіў менавіта ў выніку такіх розыгрышаў[117]. Аднолькава добра валодае абедзвюма нагамі, але пры стандартах аддаваў перавагу правай. Гульнёй на «другім паверсе» не славіўся, хоць часам забіваў галы і галавой[116].

Remove ads

Узнагароды і дасягненні

За сваю спартыўную кар’еру Анры атрымаў мноства ўзнагарод і званняў, неаднаразова ўсталёўваў рэкорды. У 2003 і 2004 гадах намінаваўся на іграка года ФІФА, але ў абодвух выпадках заняў другое месца[16], у гэтых жа сезонах прызнаваўся лепшым іграком паводле версіі ПФА[21]. На дадзены момант нападнік застаецца адзіным футбалістам, тройчы ўзнагароджаным прэміяй Асацыяцыі футбольных журналістаў (2003, 2004, 2006), а таксама адзіным іграком, якому атрымалася заваяваць гэту ўзнагароду два разы запар[22]. Паводле вынікаў галасавання 2003 года Анры быў улучаны ў сімвалічную зборную легіянераў дзесяцігоддзя Прэм’ер-лігі[118], у 2004 годзе легендарны бразілец Пеле адабраў яго ў спіс 125 найвялікшых футбалістаў усіх часоў[119]. У 2004 і 2005 гадах французскі спартсмен ганараваўся еўрапейскай «Залатой буцы», прытым ніводнаму іншаму футбалісту не атрымоўвалася атрымаць яе двойчы запар[25]. Рэкордную колькасць разоў Анры ставаў лепшым бамбардзірам англійскай Прэм’ер-лігі — чатырохразова (2002, 2004, 2005, 2006)[7]. У перыяд з 2002 года па 2006-ы нападнік у кожным з пяці сезонаў забіваў больш 20 галоў — для Англіі ўнікальнае дасягненне[120]. У наш час Анры займае трэцяе месца ў споры лепшых галеадораў лігі, саступаючы такім ветэранам як Алан Шырэр і Эндзі Коўл. У лістападзе 2007 года Асацыяцыяй футбольных статыстыкаў быў памешчаны на 33-ю пазіцыю ў спісе найвялікшых ігракоў усіх часоў[121]. У адпаведнасці з галасаваннем 2008 гады, заўзятары «Арсенала» назвалі француза лепшым іграком за ўсю гісторыю існавання клуба, па папулярнасці сярод фанатаў ён абыйшоў нават Дэніса Бергкампа і Тоні Адамса  (англ.)[44]. Апроч таго, у афіцыйнай справаздачы лігі за 2008 год, які складаўся на глебе апытання заўзятараў, футбаліст быў прызнаны самым любімым іграком Прэм’ер-лігі ўсіх часоў[122]. Многія эксперты, трэнеры і футбалісты, адзначаючы заслугі форварда, не раз звалі Цьеры Анры адным з лепшых футбалістаў свету[123][124][125][126].

9 снежня 2011 года ў гонар 125-годдзя «Арсенала» паблізу стадыёна «Эмірэйтс» была ўсталявана статуя Цьеры Анры. Статуя адліта з бронзы і мае ўзрост у паўтара раза больш легенды. На статую выдаткавана 625 гадзін, а яе вага складае каля 200 кілаграм. Такая праца была прароблена для таго, каб адбіць усю велічыню і маштаб юбілею клуба. Таксама статуі былі выраблены ў гонар былога абаронцы і капітана «кананіраў» Тоні Адамса і легендарнага трэнера «Арсенала» Герберта Чэпмена  (руск.)[127].

Камандныя дасягненні

Францыя Манака
Італія Ювентус
Англія Арсенал
Іспанія Барселона
Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Рэд Булз
  • Пераможца Усходняй канферэнцыя MLS (2): 2010  (руск.), 2013  (руск.)
  • Уладальнік MLS Supporters' Shield  (англ.): 2013
Францыя Зборная Францыі

Асабістыя дасягненні

  • Лепшы бамбардзір зборнай Францыі на ЧС 1998: 3 гола
  • Трапіў у сімвалічную зборную ЧС 2006 паводле версіі ФІФА
  • Лепшы бамбардзір зборнай Францыі на ЧС 2006: 3 гола
  • Трапіў у сімвалічную зборную ЧЕ 2000 паводле версіі УЕФА
  • Лепшы бамбардзір зборнай Францыі на ЧЭ-2000: 3 гола
  • Лепшы малады футбаліст Францыі: 1997
  • Лепшы футбаліст Францыі (5): 2000, 2003, 2004, 2005, 2006
  • Уладальнік «Залатой буцы» (2): 2004, 2005
  • Лепшы бамбардзір англійскай Прэм’ер-лігі (4): 2002, 2004, 2005, 2006
  • Ігрок сезона англійскай Прэм'ер-лігі (2): 2003/2004, 2005/2006
  • Ігрок года ў Англіі паводле версіі заўзятараў ПФА (2): 2003, 2004
  • Ігрок года ў Англіі паводле версіі футбалістаў ПФА (2): 2003, 2004
  • Ігрок года ў Англіі паводле версіі АФЖ (3): 2003, 2004, 2006
  • Футбаліст года ў Еўропе (Onze d'Or)  (руск.) (2): 2003, 2006
  • Лепшы бамбардзір Кубка канфедэрацый ФІФА: 2003
  • Лепшы футбаліст Кубка канфедэрацый ФІФА: 2003
  • Лепшы бамбардзір у гісторыі лонданскага «Арсенала»: 228 галоў
  • Лепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Францыі: 51 гол
  • Нападнік года паводле версіі FIFPro: 2006
  • Уладальнік прыза IFFHS  (руск.) лепшаму бамбардзіру свету ў міжнародных матчах: 2003[128]
  • Другі ігрок свету паводле версіі ФІФА (2): 2003, 2004
  • Другі ігрок Еўропы паводле версіі France Football: 2003
  • Трэці ігрок Еўропы паводле версіі France Football: 2006
  • Трэці бамбардзір за ўсю гісторыю англійскай Прэм’ер-лігі: 176 галоў
  • Шосты бамбардзір за ўсю гісторыю еўракубкаў: 59 галоў
  • Прызнаны лепшым іграком у MLS паводле версіі ESPN: 2013
  • Кавалер ордэны Ганаровага легіёна за перамогу на ЧС 1998
  • Уваходзіць у спіс ФІФА 100
  • Уваходзіць у склад сімвалічнай зборнай XXI стагоддзя паводле версіі УЕФА
Remove ads

Асабістае жыццё

5 ліпеня 2003 года Анры жаніўся з англійскай топ-мадэллю Ніколь Мэры (сапраўднае імя Клэр) — цырымонія прайшла ў замку Хайклер, 27 мая 2005 года ў іх нарадзілася дачка Тыа[129]. Нараджэнню дзіцяці футбаліст прысвяціў гол у матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», адправіўшы мяч у сетку брамы, ён склаў пальцы рук у выглядзе літары «Т» і пацалаваў іх[130]. Гуляючы за «Арсенал», спартсмен набыў вялікі дом у Хампстэдзе, прэстыжным раёне ў паўночным прыгарадзе Лондана, і жыў там разам з сям’ёй на працягу некалькіх гадоў[5]. У верасні 2007 года, пасля пераходу ў «Барселону», было абвешчана пра развод Анры[131], судовыя цяжбы доўжыліся больш года, і ў выніку, паводле ўмоў шлюбнага дагавора, Анры давялося аддаць жонцы 10 млн фунтаў стэрлінгаў[132]. З кастрычніка 2008 года ён сустракаецца з баснійскай мадэллю Андрэа Раячыч[133], пара плануе справіць вяселле[134]. Футбаліст, апроч таго, з’яўляецца зацятым прыхільнікам Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, ён часта прысутнічае на матчах са сваім сябрам Тоні Паркерам  (англ.). У інтэрв’ю Анры адзначаў, што ў дачыненні скорасці і рызыкі баскетбол вельмі падобны футболу[135]. Ён некалькі разоў прыязджаў на фіналы НБА, у прыватнасці падтрымваў сваю любую каманду «Сан-Антоніа Спёрс» у фінале 2007 года[136], у апошняй гульні сезона 2000/2001 каментаваў матч супольна з французскім тэлебачаннем і назваў Алена Айверсана  (ісп.) лепшым іграком[135].

Анры быў членам каманды ЮНІСЕФ-ФІФА, у рамках якой разам з іншымі прафесійнымі футбалістамі зняўся ў некалькіх роліках сацыяльнай рэкламы, паказаных падчас трансляцыі чэмпіянатаў свету 2002 і 2006 гадоў[74]. Спартсмен з’яўляецца актыўным змаганцам з расізмам у футболе, бо сам стыкаўся з гэтым цягам сваёй кар’еры. Найболей вядомы выпадак адбыўся ў 2004 годзе пасля таварыскага матча са зборнай Іспаніі — іспанскія тэлевізійнікі паказалі ролік, у якім трэнер Луіс Араганес  (руск.) заве Анры «чорным лайном»[137]. Запіс выклікаў вялікі грамадскі рэзананс, брытанскія СМІ заклікалі звольніць Арагонеса, але ў выніку ніякія санкцыі апроч штрафу ў 3 тысячы еўра не прымяняліся[138]. Пасля скандальнага інцыдэнту нападнік супольна з Nike пачаў кампанію пад назвай «Устань і скажы» (англ.: Stand Up Speak Up), скіраваную на змаганне з расізмам у футболе[139]. Гэту яго дзейнасць пазней ацаніў часопіс Time, які ў сваім спісе ста самых уплывовых людзей свету назваў іграка «героем і першапраходнікам»[140]. Сярод іншай дабрачыннай працы, Анры паўдзельнічаў у стварэнні музычнага альбома Fever Pitch, выпушчанага пад эгідай ФІФА да чэмпіянату свету 2002 года. Усе сродкі, выручаныя з продажаў дыска, пайшлі на даследаванне метадаў лячэння СНІДу. Апроч гэтага Анры неаднаразова фінансаваў фонды па барацьбе з мукавісцыдозам[141].

Манера гульні і яркая асоба зрабілі Анры адным з самых прывабных футбалістаў з камерцыйнага пункту погляду. Паводле дадзеных агенцтва Reuters, сярод самых камерцыялизаваных футбалістаў свету ў 2007 годзе ён займаў дзявятае месца[142], са статкам у 21 млн фунтаў стэрлінгаў у прэсе яго назвалі восьмым найбагацейшым іграком Прэм’ер-лігі[143]. Спартсмен здымаўся ў рэкламе Renault Clio, дзе ўпершыню прагучала слова va-va-voom, якое азначае «жыццё» ці «захапленне». Слова апынулася гэтак папулярным, што было дададзена ў Оксфардскі слоўнік англійскай мовы[144]. У 2004 годзе футбаліст падпісаў кантракт са спартыўным гігантам Nike. У адным з рэкламных ролікаў ён, знаходзячыся ў розных памяшканнях кватэры накшталт ванны ці гасцінай, жартуе наконт іншых футбольных зорак — Клода Макелеле  (бел. (тар.)), Эдгара Давідса і Фрэдзі Юнгберга. Ідэя была навеяная самім Анры, які прызнаўся, што думае пра футбол увесь час — не толькі на полі, але і дома[145]. Ігрок таксама ўзяў удзел у так званым «Сакрэтным чэмпіянаце» Nike, знакамітым рэкламным фільме Тэры Гіліяма, у якім прысутнічаюць 25 суперзорак футбола. Перад чэмпіянатам свету 2006 года спартсмен зняўся ў серыі ролікаў Jogo Bonito, якія закліквалі «гуляць хораша»[146]. Пасля мундыяля падпісаў пагадненне з Reebok[147], з’явіўся ў іх рэкламе ў пары з іспанскай актрысай Пас Вегай  (руск.)[148]. У лютым 2007 года быў улучаны ў «Чэмпіёнскую праграму» Gillette, названы імі «адным з самых вядомых і паспяховых спартсменаў сучаснасці», зняўся ў серыі рэкламных ролікаў, у якіх апроч яго з’явіліся Роджэр Федэрэр і Тайгер Вудс[25]. Пачынаючы з 2005 года актыўна супрацоўнічае з кампаніяй PepsiCo[149].

З 2006 года Анры вызнае іслам, у інтэрв’ю каналу «Аль-Джазіра» ён заявіў, што прыняў гэту рэлігію з навучання калег па зборнай: «Цікавіцца ісламам я пачаткаў пад уплывам сваіх сяброў па камандзе — Абідаля і Рыберы. Гаворачы з імі, я пачуваўся блізкім да ісламу і ўсім сэрцам паверыў у гэту рэлігію. Іслам стаў для мяне галоўней усяго». З тых часоў футбаліст святкуе некаторыя забітыя галы здзяйсненнем зямнога паклону, сажда[150].

23 жніўня 2012 года ў Цьеры Анры і Андрэа Раячыч нарадзіўся сын Трыстан[151].

Remove ads

Статыстыка выступаў

Клубная

Больш інфармацыі Клуб, Сезон ...

За зборную Францыі

Усяго: 123 матчы (73 перамогі, 33 нічыі, 17 паражэнняў) / 51 гол.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads