Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі
Remove ads

Канстанцін Кучынскі (нар. 15 ліпеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.

Хуткія факты Канстанцін Кучынскі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец сталічнага РЦАР-БДУ, з 2015 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Зорку-БДУ». У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама»[4], дзе стаў выступаць за дубль. У студзені 2017 года падпісаў з дынамаўцамі паўнавартасны кантракт[5]. Сезон 2017 правёў у дублі, а ў сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[6].

У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], а ў сакавіку 2019 года пасля прагляду далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай»[9]. Працягваў выступаць у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманды ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[10].

З мая 2021 года пачаў прыцягвацца да складу мінскага «Дынама». Гуляў пераважна за дубль, правёў 2 матчы за клуб у Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[11].

У студзені 2022 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым падпісаў кантракт з «Гомелем»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[13].

У пачатку 2024 года, пакінуўшы «Гомель», трэніраваўся з гродзенскім «Нёманам»[14] і салігорскім «Шахцёрам»[15], а ў сакавіку стаў іграком «Іслачы»[16]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[17] і далучыўся да казахстанскага «Жэтысу»[18].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных абаронцаў зборнай.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads