Красныя вароты (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Красныя вароты» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Сакольніцкай лініі. Размешчана на мяжы Басманнага і Краснасельскага раёнаў (ЦАА). Названа па аднайменных помніку архітэктуры і плошчы. Адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пляцоўкі метрапалітэна. Пілонная трохсводчатая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай.
Remove ads
Гісторыя
Праектаванне і будаванне

Планы будаўніцтва метро ў Маскве існавалі яшчэ ў 1920-х гадах[1]. У 1929 годзе трэстам МДЧ быў складзены праект станцыі метро пад плошчай Красныя вароты, аднак ён гэтак і застаўся нерэалізаваным[2]. У 1931 годзе было прынята рашэнне пра будаванне Маскоўскага метрапалітэна. Ужо на самых першых праектах, складзеных у 1931 годзе, агадвалася збудаванне станцыі «Красныя вароты»[3].
Будаўнічыя працы пачаліся ўвесну 1932 года, калі была закладзена шахта № 21. Кіраваў будаваннем І. Д. Гацырыдзэ[4]. Збудаванне шахтавых ствалоў вялося спосабам апускной студні. Пры капанні шахты былі пройдзены: культурны пласт, 14-мятровы пласт плывуна, пласт чорнай юрскай гліны і 15 метраў ваданосных парэпаных вапнякоў. Увесну 1933 года побач была закладзена шахта № 21-біс, дзякуючы чаму тэмпы збудавання станцыі істотна павялічыліся. Шахта 21-біс была пройдзена за 4 месяцы[5]. Для пабудовы нахільнага ходу эскалатара выкарыстоўваўся метад штучнай замарозкі[6].
Remove ads
Зноскі
- Предыстория . metro.molot.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012.
- Нереализованные проекты станций московского метро . moscowwalks.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 13 кастрычніка 2011.
- Проектирование и первые очереди строительства . metro.molot.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012.
- Константин Залесский. Великая Отечественная война. Большая биографическая энциклопедия. — М.: АСТ, 2013.
- И. Д. Гоцеридзе. Станция «Красные ворота» . metro.ru. Праверана 6 лютага 2014.
- П. П. Ротерт. Как мы строили метро . metro.ru. Праверана 30 мая 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads