Люблінская унія

дзяржаўны саюз From Wikipedia, the free encyclopedia

Люблінская унія
Remove ads

Люблінская унія (1 ліпеня 1569) — комплекс заканадаўчых актаў, якім дзве дзяржавы — Каралеўства Польскага (Кароны Польскай, Кароны) і Вялікага Княства Літоўскага (Княства, ВКЛ), федэратыўна аб’ядноўваліся ў Рэч Паспалітую абодвух народаў (паняцце з’яўляецца у акце гэтай уніі), канчаткова зацверджаны актамі на Люблінскім сойме 11 жніўня 1569 года[1].

Хуткія факты Люблінская унія, Дата падпісання ...

Унія была абумоўлена папярэдняй гісторыяй дынастычных уній і дзяржаўных сувязяў Польшчы і ВКЛ, прыспешаны цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне (Гл.далей: падрыхтоўка уніі ў зносінах дзвюх дзяржаў), жаданнем палякаў атрымаць землі і пасады ў ВКЛ, прагай шляхты ВКЛ павялічыць і ўмацаваць свае правы і прывілеі, асабіста-псіхалагічнымі прычынамі Жыгімонта Аўгуста: крыўдай караля на сваіх літоўскіх падданых і яго разлікам, перадаўшы палякам Украіну, прымусіць іх ваяваць за інтарэсы ВКЛ з Масквой.

Remove ads

Перадумовы і ход правядзення

З канца XV ст. ВКЛ вымушана весці цяжкія войны з Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537 гадоў ВКЛ страціла частку сваіх усходніх тэрыторый. У 1514 годзе, 8 верасня ў бітве пад Оршай вялікалітоўска-польскія войскі на чале з гетманам К. Астрожскага разбілі колькасна большыя маскоўскія войскі, але поўнасцю скарыстаць з вынікаў перамогі вялікі князь не здолеў. Войны з «дзедзічным непрыяцелем» ці набегі саюзных Маскве татараў аднаўляліся рэгулярна.

У 1558—1570 гадах ішла Інфлянцкая вайна. У 1558 годзе войскі вялікага князя маскоўскага Івана Васілевіча рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн вымушаны быў звярнуцца па дапамогу да ВКЛ і прызнаць уваход у яго склад. Пасля гэтага ВКЛ афіцыйна ўступіла ў вайну. Зімой 1563 года маскоўцы захапілі Полацк. Войскі ВКЛ здолелі разбіць маскоўскія палявыя арміі ў бітве на Чашніцкіх палях каля Улы і бітве пад Оршай зімой 1564 года, а потым гетманы Мікалай Радзівіл Руды, Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч і Раман Фёдаравіч Сангушка стварылі ўмацаваную замкамі мяжу і ваявалі з маскоўцамі на Полаччыне. Насуперак просьбам і ранейшым абяцанням, Польшча не спяшалася з дапамогай, патрабуючы аплаты за яе і поўнай інкарпарацыі ВКЛ. п

У абозе войскаў ВКЛ пад Віцебскам у 1562 годзе адбыўся першы сход на польскі манер і была створана першая канфедэрацыя войска ВКЛ[2]. Упершыню шляхта выставіла палітычныя патрабаванні — пашырэння правоў польскага ўзору на вялікалітоўскую шляхту і адмовілася удзельнічаць у вайне далей. У 1565 і 1567 гадах праведзены попісы[3][4] і збор сілаў ВКЛ[5]. Набіралася да 50 000 чалавек — дастатковыя сілы дзеля аднаўлення вайны супраць Масквы, але шляхта звязвала свой ўдзел у вайне з пашырэннем сваіх правоў — сабатавала зборы і актыўныя дзеянні.

Вялікі князь быў спадчынным ўладаром усіх зямель ВКЛ — «гаспадаром» правы якога былі атрыманыя ў спадчыну ад рускіх (старабеларускіх і стараўкраінскіх) княстваў. Улада і паўнамоцтвы вялікага князя базаваліся на Божай і яго «добрай волі», а не на сістэме дамоў з іншымі палітычнымі актарамі. Палітычныя і асабістыя правы магнатаў і шляхты ў ВКЛ ў адрозненні ад польскіх, атрыманых пры Ягайлу, не гарантавала ніякая пісаная дамова з ўладаром. Магнаты і князі цалкам апанавалі судовую і палітычную структуру ВКЛ і прыціскалі шляхту. Польская прапаганда была арыентаваная на шляхту, кшталту С. Арэхоўскага ў «Пірамідзе» (1564) заяўляла, што літвіны — нявольнікі князя-гаспадара і яго слугаў. Дзедзіч-гаспадар мае над імі ўсю ўладу, а паколькі спадчына і адопцыя былі вядомымі спосабамі перадачы ўласцівасцяў палітычнай сістэмы, лагічна выбудоўвалася лінія аб далучэнні да полькіх правоў шляхам ліквідацыі дзяржаўнасці на карысць польскага каралеўства. Адказваючы на польскія закіды, абвяшчаючы іх хлуснёй, у «Размове паляка з літвінам» (1564) А. Волан ці А.Ратундус абвяргалі іх[6][7]. Аднак аб’ектыўна, у Польшчы шляхта мела не толькі асабістую недатыкальнасць і палітычнае прадстаўніцтва, але шэраг эканамічных прывілеяў, не абкладалася падаткамі, там 1563 была уведзена кварта — сталы скарбовы фонд на вайсковыя патрэбы, сродкі якога браліся не з насельніцтва, а з прыбыткаў каралеўскіх уладанняў. Таму частка шляхты бачыла ўзмацненне свайго прыватнага статуса ў далучэнні да польскай юрыдычнай прасторы.

Ужо ў 1562—1563 годзе шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся не столькі за свае правы, колькі за свае ўплывы ў дзяржаве і прасілі ад Кароны толькі братэрскай дапамогі. У 1561—1566 гадах Жыгімонт І Аўгуст пачаў адміністратыўныя і судовыя рэформы. Паводле Бельскага прывілея і Статута Вялікага Княства Літоўскага 1566 была створана асобная судовая сістэма падуладная шляхце ВКЛ. Таксама Віленскім земскім прывілеем 1565, соймам і статутам 1566 г. былі перагледжаны сістэма ваяводстваў, створаны паветы і судовы імунітэт ў ВКЛ, што дало мясцовым зямянам (ўласнікам зямлі ў павеце) без уліку іх знатнасці і багацця магчымасць палітычнага і судовага прадстаўніцтва, яа так сама заканадаўчай ініцыятывы праз павятовыя соймік[8]. Шляхта і магнаты пачалі дамагацца гарантый захавання атрыманых пазіцый.

10 студзеня 1569 года ў Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Палякі за сваю дапамогу дабіваліся безумоўнага ўваходжання (інкарпарацыі) ВКЛ у склад Польскага каралеўства і ліквідацыі ўсіх яго дзяржаўных структураў. Абураная ходам абмеркавання, дэлегацыя ВКЛ у лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі у сакавіку 1569 года далучыў да Польшчы Падляшша і Валынскае ваяводства[9]. Няледзячы на абурэнне «гвалтам і падступствам», магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Спробы паноў-рады ВКЛ дамовіцца з украінскай магнатэрыяй і шляхтай каб тыя «ня здраджвалі Літве з валынцамі» не мелі поспеху.

Асабістай прычынай Жыгімонта Аўгуста, на якой сыгралі палякі ў лютым 1569 года, было тое, што ён ня меў спадчынніка і хацеў пазбегнуць вайны за трон пасля сваей смерці, пакінуць моцны рэальны палітычны саюз структур, а не завязаную перасанальна на асобе манарха унію паміж ВКЛ і Польскай каронай. Польскія прыдворныя раздзьмулі і асабістую крыўду, бо Жыгімонт Аўгуст дагэтуль фаварытызаваў літвінаў (асабліва сваякоў Барбары Радзівіл), адмовіўся ад шэрагу сваіх правоў на карысць падданных, правеў рэформы, выдаў Статут 1566[10], але вялікалітоўскія паны праяўлялі «няўдзячнасць» і «абразілі маястат» і «бунтавалі» блакуючы яго волю і з’ехаўшы з Любліна. Кароль запатрабаваў асабістай прысягі ад магнатаў усяго ВКЛ і выклікаў да сябе. Адмова ад падначалення, абраза маястата і бунт супраць гаспадара паводле артыкулаў 3-5, першага радззела статута 1566 магла каштаваць ім пазбаўлення маёмасці і кары смерцю. Значная частка паноў і шляхты спужалася пагрозаў і дзеля асабістых інтарэсаў паступалася інтарэсамі дзяржаўнасці. Характарызуючы паводзіны прадстаўнікоў шляхты на соймах, пісьменнік XVI ст. пісаў, што яны поўнасцю падпарадкаваліся жаданням караля, «адны баючыся што-небудзь страціць, а другія жадаючы ўбіцца ў ласку».[11]

Thumb
Герб Рэчы Паспалітай 1569 года.

Пераадольваючы супраціў магнатаў, вялікі князь загадаў правесці павятовыя соймікі ў ВКЛ 10 траўня 1569 года, на якіх атрымаў згоду большасці шляхты на ажыццяўленне уніі. Ужо ў красавіку частка дэлегацыі на чале з Янам Хадкевічам вярнулася ў Люблін. 24 траўня 1569 года тая дэлегацыя ВКЛ прысягнула Жыгімонту Аўгусту як каралю Польшчы, аднак Падольскае, Брацлаўскае і Кіеўскае ваяводствы — амаль усю тэрыторыю сучаснай Украіны, у пачатку чэрвеня кароль асобнымі прывілеямі далучыў да Польскага каралеўства[12]. Толькі Мазырскі павет папрасіўся назад у ВКЛ.

Пад такім ціскам манарха, канкурэнтаў і павятовай шляхты ў чэрвені рэшта дэлегацыі ВКЛ вярнулася ў Люблін. На момант абвяшчэння акту і падчас люблінскага сойму прысутнічала 17 прадстаўнікоў Паноў — Рады і 42 земскія паслы ВКЛ[13], з квоты ў 27 сенатараў і 50 паслоў вызначанай ВКЛ паводле акта уніі. Некалькі вышэйшых сенатараў з Пярэдняй лавы Паноў — Рады ВКЛ нягледзячы на пагрозы, адмаўляліся падпісваць акты уніі, не з’явіліся на Люблінскі сойм (віленскі ваявода М. Радзівіл Руды), або пачалі ўхіляцца з выканання службовых абавязкаў (Р. Хадкевіч). Аднак на час вырашальных абмяркаванняў і ратыфікацый кароль забяспечыў перавагу залежных ад сябе літоўскіх і рускіх паноў сярод прысутных у Любліне паслоў і сенатараў ВКЛ (Хадкевічы, Тышкевічы, Валовічы і іншыя). Так ці іначай прадстаўніцтва паветаў, высокароднага стану ВКЛ на паседжаннях атрымалася дастаткова поўным, а таму ў ліпені-жніўні 1569 года фактычна адбываўся першы вальны сойм Рэчы Паспалітай — абмяркоўваліся дэталі і кампетэнцыі бакоў у далейшых ўзаемных адносінах[14]

Акт Люблінскай уніі быў аформлены як прывілей-дагавор, зацверджаны пастановай Люблінскага сойма 1 ліпеня 1569 года і замацаваны каралём 4-га ліпеня 1569. Тэкст акта падрыхтаваны ў двух экзэмплярах — адзін замацаваны пячаткамі польскіх паноў, другі — пячаткамі паноў ВКЛ, пасля чаго абодва бакі абмяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў. Вальны сойм 11 жніўня 1569 перападначаліў Інфлянты і герцагства Курляндыі і Семігаліі з выключнай уласнаснасці ВКЛ у сумеснае уладанне (кандамініўм) з Польскай каронай[15].

Remove ads

Змест Уніі

У акце абвяшчалася, што «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непадзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвюх дзяржаў і народаў».[16] Таксама адзначалася, што хоць застаўся агульны манарх, асобае ўзвядзенне на княжанне вялікага князя літоўскага павінна быць адменена, але тытул і пасады Вялікага Княства застаюцца. Уступаючы на сталец, новы кароль пад прысягаю пацвярджае ўсе правы і вольнасці падданых абедзвюх дзяржаў і народаў. Надалей павінны былі збірацца толькі агульныя соймы і адна Рада (Сенат). Цалкам захоўваліся правы і прывілеі, а таксама ўрады. Дагаворы і саюзы з іншымі краінамі мусілі заключацца толькі з агульнага ведама і згоды абодвух народаў. Манета павінна быць аднолькавая па вазе і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вываз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маёнткаў духавенства і шляхты.

Гэты акт павінен быў выклікаць і змены ў заканадаўстве Вялікага Княства.

«Усе, якія б яны ні былі, статуты, па якой бы прычыне яны ні былі ўведзены ці ўхвалены ў Княстве Літоўскім супроць польскага народа і якія звязаны з набыццём ці ўладаннем пазямельнай маёмасцю, што дасталася паляку ў княстве якім бы ні было спосабам… усе гэтыя статуты, як супярэчныя наогул праву, справядлівасці, узаемнай братэрскай любові і Уніі, роўна як і агульнаму злучэнню, ніякай сілы мець не павінны».[16]

Remove ads

Рэакцыя на Унію і структурныя змены ў ВКЛ

Шляхта і сенатары ВКЛ ужо падчас заключэння і наступныя пару дзесяцігоддзяў узгадвалі «несправядлівасці ў працэсе ажыццяўлення уніі» і пад час унутрыпалітычных абвастрэнняў, нават пагражалі Польшчы вайной[17]. Знешняй і ўнутранай палітыкай працягваў афіцыйна кіраваць агульны (пасля 1572 г.- выбараны) кароль. Канцылярыя Польскай Кароны ў Рэчы Паспалітай працягвала адказваць за знешне-палітычныя адносіны з Захадам, Вялікага Княства — з Усходам, але ў кожнай дыпламатычнай міссіі павінны былі быць прадстаўнікі абодвух партнераў.

На практыцы дзейнічаў прынцып «Нічога на нас без нас». Літвіны патрабавалі свайго прадстаўніцтва пры любым агульным рашэнні, без якога вырашанае не мела над імі сілы. Шляхецкая карпарацыя ВКЛ, асабліва пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ў 1572 г. прызнаючы сам акт Люблінскай уніі і комплексу дакументаў вакол яе, часта папракала палякаў у яго парушэнні, адмовіла у дзедзічным праве на ВКЛ сёстрам памерлага. Больш таго, наступныя абраныя караняжамі на элекцыйных соймах каралі Гернрык Валезы, Стэфан Баторы і Жыгімонт Ваза не мелі ўлады ў ВКЛ, да моманта, пакуль «станы ВКЛ» не пагадзіліся прызнаць іх уладу над сабой, прымусіўшы іх пісьмова прызнаць асобныя ад «Польскай Рэчы Паспалітай» правы і структуры «Рэчы Паспалітай Літоўскай». Каралі аб’ядноўвалі абедзве часткі Рэчы Паспалітай, зацвярджалі рашэнні вальных соймаў, даводзілі палітычную павестку да паветаў, прызначалі ураднікаў Вальныя соймы прымалі асобныя канстытуцыі (законы) і падатковыя ўніверсалы для ВКЛ і Кароны[18]. Каралі прызначалі ураднікаў пажыццева на сенатарскія пасады (ураджэнцаў ВКЛ і Карону у іх частку Рэчы Паспалітай), спроба Жыгімонта Вазы прызначыць пасля прызначэння Ю. Радзівіла кракаўскім біскупам, узвесці паляка Б. Маціеўскага на віленскага біскупа, натыкнулася на такі пратэст ВКЛ, што той не здолеў пачаць службу і ў выніку кароль адступіў, прызнаўшы уладу над катэдрай Б. Войны.

Настыпнае стагоддзе пасля уніі, дзеля выпрацоўкі агульнай пазіцыі перад вальным соймам звычайна адбываліся галоўныя з’езды[19] ВКЛ (паслоў і сенатараў) звычайна у Слоніме ці Ваўкавыску. Па вострых унутраных пытаннях ВКЛ, асобныя ад каронных, нарады адбываліся на судовых сесіях ці падчас выбараў манарха ў Вільні, Менску, Берасці, Гародні[20]. Змагаючыся за свае правы і інтарэсы, паслы ад ВКЛ фарміравалі асобнае ад палякаў кола, на вальных соймах маглі вырашаць свае праблемы праводзячы патрэбныя рашэнні праз механізмы соймавых абмеркаванняў, перамоваў і ухвалаў, або зрываючы соймы, маглі прызнаваць або адмаўляць выкананні рашэнняў (напр. у зборы падаткаў) нават ухваленых вальным соймам Рэчы Паспалітай на тэрыторыі ВКЛ, калі яны былі праведзеныя без іх удзелу, або з грубымі парушэннямі[21][22][23].

У складзе "Рэчы Паспалітай Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага і іншых земляў " ВКЛ захавала сімволіку, палітыка-адміністратыўную сістэму, армію, мытную мяжу з Каронай і іншымі суседзямі, скарб і падаткі, біла манету, праводзіла асобныя з’езды сваіх сенатараў і шляхты[24], Трыбуналы і судовую сістэму, а так сама, сабатавала пункт Люблінскай уніі пра магчымасць для прыроджаных палякаў займаць пасады ў ВКЛ, аж пакуль канчаткова забаранілі такую магчымасць у Статуце 1588 года.

Remove ads

Наступствы Уніі

Пасля уніі захаваліся асобныя арміі, фінансавыя і палітычныя сістэмы ВКЛ і Польшчы Рэч Паспалітая вызваліла Полацк, перамагла ў Інфлянцкай вайне ў 1582 годзе і да казацка-сялянскай вайны і Патопу заставалася дамініруючай сілай ва Усходняй Еўропе. Люблінскія дамовы дазволілі Рэчы Паспалітай праходзіць крызісы безкаралеўяў 1574—1576, 1586—1588 гадоў без рэальнага разрыву і войнаў паміж ВКЛ і Польскага каралеўствам. Феадальны стан ВКЛ атрымаў эфектыўную палітычную структуру[25], механізмы прадстаўніцтва і ажыццяўлення сваіх інтарэсаў, правы і прывілеі, якія дазволілі шляхце канчаткова апанаваць іншыя станы грамадства і кіраваць імі да ХХ ст.

Самастойныя поспехі ВКЛ у стабілізацыі абароны пасля страты Полацка, адсутнасць каля трэці сенатараў і шэрагу паслоў ад ВКЛ на ўнійным вальным сойме, тэксты пастаноў, сведчанні ўдзельнікаў пра навязванне ўмоў, падман і нядобрасумленнасць дзеянняў польскіх ураднікаў, каталіцкага духавенства і самога Жыгімонта Аўгуста адносна прадстаўнікоў Вялікага Княства, а таксама дзённік Люблінскага сойма[26], лісты сенатараў і шляхты ВКЛ — даюць падставы сучасным аўтарам пачаць перагляд усталяванага ў ХІХ ст. канцэпцыі польскай і расійскай гісторыяграфіі якая лічылі, што ВКЛ пратэставала, але здалося на ўмовы Польшчы, бо цярпела катастрафічную паразу ў вайне і была на мяжы знішчэння, а ўся дробная і сярэдняя шляхта дабівалася здачы ўласнай дзяржаўнасці любым коштам дзеля павелічэння асабістых правоў.

3 юрыдычнага боку акты пра далучэнне падляшскіх і ўкраінскіх зямель да Польшчы, як і перавод Інфлянтаў у кандамініўм з Польшчай, былі супярэчылі ранейшым гарантыям манархаў ВКЛ і Кароны і можна было лічыць, што яны не маюць сілы. Вялікі Князь Літоўскі, займаючы сталец, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з законамі. Паводле дзейнічаўшага на момант заключэння уніі заканадаўства, адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілею 1492 года і артыкуламі 1, 2, 12 раздзела 3 Статута 1566 года вялікі князь не меў права змяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Паноў Рады і сойма. У арт. 4 таго ж раздзела проста вызначана забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута: «А где бы што одержано и вышло яким же кольвек обычаем против сего Статуту, то с права и суду справедливость через нас н потомки наши за радою рад наших Великого князства на сторону отложено и ни во што обернено быти маеть». Таму акты пра аддзяленне ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «ни во что обернути» — прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасць іх вызначалася і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 года, дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласці дзяржавы. Практычная праблема заключалася ў тым, што вясной 1569 г. вялікі князь і дзедзічны суверэн ВКЛ — Жыгімонт Аўгуст — змяніў свае меркаванне, а супрацьстаяць волі манарха ў ВКЛ, у адрозненні ад Польшчы, да Генрыкавых артыкулаў і рокашу 1606—1609 г. ніхто не меў права і інстытуцыйнай магчымасці.

Акты пра аддзяленне украінскіх і падляшскіх зямель мелі асабістыя пячаткі шляхты, але не былі замацаваныя пячаткай Вялікага Княства, што таксама рабіла іх спрэчнымі. Юрыдычную неадпаведнасць акцыі разумелі і самі яе творцы, таму і пасля выдання гэтых актаў стараліся прымусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым самым прыхаваць далучэнне тэрыторый бачнасцю «згоды» і «брацкай любові» абодвух бакоў. Далучэнне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад княства, павялічыла польскую дзяржаву ў некалькі разоў, павялічыла яе эканамічную моц, але і стварыла праблемы. Польскае каралеўства і яго эканоміка стала больш, але дзяржава вымушана была ўвесь час канцэнтраваць рэсурсы на землях Украіны, каб абараняцца ад татараў і Масквы і гасіць казацка-сялянскія паўстанні. Паколькі падатковая сістэма у ВКЛ і Рэчы Паспалітай залежала ад рашэнняў сойма, каралі адавалі памежжа пад кантроль магнатаў і падкантрольных ім вайсковых карпарацый, даючы тым ільготы ўзамен за аператыўную абарону. З аднаго боку — наплыў этнічных палякаў а ні на Беларусі, а ні на Украіне ніколі не быў моцны[27], хутчэй магнаты ВКЛ за наступнае стагоддзе (Астрожскія, Вішнявецкія, Збаражскія, Радзівілы, Сапегі, Пацы, Тышкевічы, Чацвярцінскія і інш.) захавалі свой кантроль на Русі і праз шлюбную палітыку апанавалі Карону. З іншага боку — унія паскорыла распаўсюджанне польскай мовы ў прыватным ужытку сярод вялікалітоўскіх магнатаў і шляхты — культурную ўніфікацыю шляхецкага народу Рэчы Паспалітай і яе сімвалічнае адасабленне іх стану ад «паспалітага народу» ў выглядзе палямонаўскай легенды і сарматызму. Паланізацыя простага насельніцтва пачалася пад уплывам касцёла, стагоддзем пазней за Люблінскую унію, на знак супраціву ваеннаму генацыду і русіфікацыі, што праводзіла Маскоўская дзяржава і Расійская імперыя ў 17 — 20 ст.

Remove ads

Ацэнкі Уніі

Ацэнкі дадзенай падзеі ў гістарыяграфіі супярэчлівыя. Расійская акадэмічная навука пачатку 20 ст. і М. Любаўскі лічылі, што ў Любліне 1569 ВКЛ спыніла свае існаванне як дзяржава, але І. Лаппо, М. Доўнар-Запольскі, С. Кутшэба, В. Дружчыц, А. Шапока, Г. Віснэр і іншыя даказалі, што ВКЛ захавала свой дзяржаўны суверэнітэт і далей[28] З аднаго боку — польскія папулярызатары 19−20 ст. гларыфікуюць яе як «братэрскі саюз Літвы і Польшчы», з іншага боку, расійская імперская, літоўская і савецкая гістарыяграфія і адукацыя 20 ст. падавалі унію як акт захопу палякамі Украіны, ліквідацыі літоўскай дзяржаўнасці, а нават, пачаткам перыяду «акупацыі палякамі і этнацыду беларускага народу»[29], які пацягнуў за сабой прымусоваю паланізацыю і нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларусаў і ўкраінцаў супраць «польскага засілля» пры падтрымцы Расіі[30][31] .

Паводле найбольш распаўсюджанага на сёння ў беларускай гістарычнай навуцы меркавання: «Люблінская унія была кампрамісам феадалаў Польшчы і ВКЛ, у выніку якога ўтварылася больш моцная дзяржава. Унія замацавала паліт. адзінства абедзвюх дзяржаў, узмацніла працэсы іх эканам. і культ. збліжэння. Шляхта ВКЛ захавала свае саслоўныя прывілеі. Магнаты ВКЛ, хоць і страцілі былыя пазіцыі ў кіраванні дзяржавы, але захавалі свае латыфундыі, вышэйшыя дзярж. пасады і паліт. уплыў. Клас феадалаў ВКЛ у цэлым выйграў ад заключэння уніі. Скончылася перамогай Інфлянцкая вайна. Разам з тым Л.у. аблягчыла паланізацыю бел.-літ. шляхты і часткі гараджан. Унія фактычна існавала да 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795)»[32].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads