Максім Сяргеевіч Высоцкі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Высоцкі (нар. 29 студзеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Баранавічы».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў складзе дубля футбольнага клуба «Мінск», а ў 2014 годзе выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Максім вярнуўся ў «Мінск», дзе стаў другім брамнікам пасля Андрэя Клімовіча, аднак на полі так і не з’явіўся. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда», аднак не здолеў замацавацца ў складзе, і, згуляўшы ўсяго ў трох матчах, улетку пакінуў каманду. У другой палове 2016 года не гуляў з-за траўмы.
У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы са «Слуцкам» (1:0). Стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба, толькі ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Баранавічы».
У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага брамніка, улетку саступіў месца Аляксею Бярэзіну. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[4].
У студзені 2019 года стаў іграком «Гарадзеі»[5]. На працягу сезона 2019 у асноўным быў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[6].
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і «Смалявічах», аднак сезон пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». Спачатку чаргаваўся на поле з Аўтандзілам Лабадзэ, з верасня трывала заняў месца першага брамніка.
У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні», дзе быў другім брамнікам пасля Паўла Шчарбачэні. У ліпені 2021 года перайшоў у «Іслач»[7]. Быў рэзервовым брамнікам, згуляў толькі ў матчы апошняга тура супраць «Энергетыка-БДУ» (0:4). У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[8]. Неўзабаве стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. Пачынаў сезон 2022 у якасці асноўнага брамніка бабруйчан, але пазней страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 года пакінуў «Белшыну»[10].
У жніўні 2022 года далучыўся да «Маладзечна», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2023 года некаторы час трэніраваўся з «Астраўцом»[11], аднак неўзабаве падоўжыў кантракт з маладзечанскім клубам[12]. Пакінуў «Маладзечна» ў снежні 2023 года[13].
У красавіку 2024 года стаў іграком «Баранавічаў»[14].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У верасні 2011 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2015 годзе выклікаўся ў моладзевую зборную Беларусі, але так і не згуляў за яе.
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads