Марыя Складоўская-Кюры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Складоўская-Кюры

Марыя Саламея Складоўская-Кюры (польск.: Maria Salomea Skłodowska-Curie, 7 лістапада 1867 — 4 ліпеня 1934) — выдатная вучоная, фізік і хімік, даследчыца радыеактыўнасці, двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі: Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1903) і Нобелеўскай прэміі па хіміі (1911). Яна была першай жанчынай-прафесарам ва ўніверсітэце ў Парыжы, а ў 1995 годзе стала першай жанчынай, пахаванай у Пантэоне ў Парыжы[14].

Хуткія факты Марыя Складоўская-Кюры, Дата нараджэння ...
Марыя Складоўская-Кюры
Maria Sklodowska-Curie
Thumb
Дата нараджэння 7 лістапада 1867(1867-11-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1934(1934-07-04)[3][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Уладзіслаў Складоўскі[d]
Маці Bronisława Skłodowska[d]
Муж П’ер Кюры[6]
Дзеці Ірэн Жаліё-Кюры[6] і Ève Curie[d][6]
Род дзейнасці фізік, хімік, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера радыяактыўнасць[9], хімія[9], фізіка[9], Радый[10] і палоній[10]
Месца працы
Навуковая ступень ліцэнцыят (1893) і доктарская ступень[d] (23 чэрвеня 1903)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Габрыэль Ліпман
Вядомыя вучні Ellen Gleditsch[d][11] і Ірэн Жаліё-Кюры[11]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіцы (1903) і хіміі (1911)
Подпіс Thumb
Цытаты ў Вікіцытатніку
Творы ў Вікікрыніцах
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Яна нарадзілася ў Варшаве, у тагачасным Царстве Польскім. Яна пачала сваю навукова-практычную падрыхтоўку ў Варшаве. У 1891 годзе, ва ўзросце 24 гадоў, яна рушыла ўслед за сваёй старэйшай сястрой Браніславай вучыцца ў Парыж, дзе яна атрымала вышэйшую адукацыю і потым праводзіла навуковую працу. Складоўская-Кюры стала першай жанчынай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію, і з’яўляецца адзінай жанчынай на сённяшні дзень, якая атрымала гэту ўзнагароду ў дзвюх абласцях.

Яе дасягненні ўключаюць тэорыю радыеактыўнасці, метады выдзялення радыеактыўных ізатопаў, а таксама адкрыццё двух элементаў, палонія і радыя. Пад ейным кіраўніцтвам былі праведзены першыя ў свеце даследаванні ў галіне лячэння новаўтварэнняў з выкарыстаннем радыеактыўных ізатопаў. Яна заснавала Інстытут Кюры ў Парыжы і Варшаве, якія сёння застаюцца найбуйнейшымі цэнтрамі медыцынскіх даследаванняў.

Біяграфія

Марыя Складоўская-Кюры нарадзілася ў Варшаве ў настаўніцкай сям’і. У 1891 годзе пераязджае ў Парыж, дзе становіцца студэнткай факультэта прыродазнаўства Сарбонскага ўніверсітэта. У выніку напружанай працы праз тры гады яна атрымлівае два дыпломы ліцэнцыяту — па фізіцы і па матэматыцы. На працягу вучобы ва ўніверсітэце Марыя знаёміцца з П’ерам Кюры, кіраўніком навуковай лабараторыі ў Школе фізікі і хіміі пры Сарбонскім універсітэце. У 1895 годзе адбываецца іх вяселле, і Марыя пачынае працаваць у лабараторыі П’ера. 12 верасня 1897 года нарадзілася іх першае дзіця — дачка Ірэн.

У 1897 годзе Марыя Кюры пачынае вывучаць з’яву радыеактыўнасці, якую ўпершыню выявіў у 1896 годзе Анры Бекерэль. Яна вызначае, што крыніцай радыеактыўнасці ў даследаваных злучэннях з’яўляюцца атамы ўрану і торыю. У ходзе эксперыментаў выяўляецца, што некаторыя мінералы з вокісам урану маюць значна большую радыеактыўнасць, чым сам уран. Марыя Кюры высоўвае гіпотэзу, што прычынай гэтага ёсць прысутнасць у злучэннях дагэтуль невядомага навуцы высокарадыеактыўнага рэчыва. У гэты час да даследавання далучаецца і П’ер Кюры. Здагадка знаходзіць пацвярджэнне: далейшая праца прыводзіць да выдзялення ў 1898 годзе двух новых элементаў — палонію (названы ў гонар радзімы Марыі Польшчы) і радыю. Нягледзячы на цяжкае матэрыяльнае становішча, П’ер і Марыя вырашаюць не патэнтаваць тэхналогію здабыцця радыю, а пакінуць яе адкрытай для навуковай грамадскасці.

1903 год становіцца для сям’і Кюры годам прызнання іх навуковых дасягненняў. 25 ліпеня Марыя абараняе доктарскую дысертацыю. У лістападзе Лонданскае каралеўскае таварыства прысуджае ім адну з найвышэйшых узнагарод — медаль Дэві. А 10 снежня П’ер і Марыя Кюры разам з Анры Бекерэлем становяцца лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Такім чынам, Марыя Кюры стала першай жанчынай, якая атрымала прэмію Нобеля.

З гэтага часу П’ер і Марыя Кюры становяцца сусветна вядомымі вучонымі. Яны працягваюць працу над вывучэннем уласцівасцей радыю і спосабаў яго прамысловай вытворчасці. У Сарбонскім універсітэце адкрываецца кафедра фізікі, загадчыкам якой становіцца П’ер Кюры. Марыя працягвае выкладанне ў Вышэйшай нармальнай школе для дзяўчын у Сеўры. Да таго ж, 6 снежня 1904 года ў іх нараджаецца другая дачка — Ева. Але 19 красавіка 1904 года ў выніку няшчаснага выпадку П’ер Кюры памірае.

Пасля нечаканай смерці мужа Марыя Кюры становіцца на чале заснаванай для яго кафедры фізікі і атрымлівае ступень прафесара Сарбоны. Яна працягвае даследванні, выкладае ў Сарбоне і ў Сеўры. Распрацоўвае першы і на той час адзіны ў свеце курс лекцый па радыеактыўнасці, рэдагуе і выдае «Працы П’ера Кюры», выдзяляе эталон радыю. З 1909 года яна ўзначальвае радыеактыўную лабараторыю ў новаадкрытым Інстытуце радыю. У 1911 годзе Марыя Кюры зноў становіцца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, гэтым разам па хіміі, — першы ў гісторыі выпадак, калі адзін чалавек двойчы атрымаў гэтую ўзнагароду. У час cусветнай вайны яна стварае «радыелагічную службу», арганізоўвае курсы падрыхтоўкі сясцёр-радыёлагаў, абсталёўвае 220 мабільных рэнтгенаўскіх установак. Пасля вайны яна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, уваходзіць у склад шэрагу міжнародных арганізацый, стварае Інстытут радыю на сваёй радзіме — у Варшаве.

Гады працы з радыеактыўнымі рэчывамі не прайшлі бясследна для вучонай. Яшчэ ў маладосці яна атрымала апёкі кісцей рук. Да гэтага часу лабараторныя сшыткі П’ера і Марыі Кюры захоўваюць высокі ўзровень радыеактыўнасці. А 4 ліпеня 1934 году Марыя Складоўская-Кюры памерла ад невядомай тады яшчэ хваробы — лейкеміі. Праз год выйшла апошняя кніга, якую яна паспела скончыць перад смерцю, — фундаментальная праца «Радыеактыўнасць».

Зноскі

1. Рожанский И. Д. Склодовская-Кюри Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 512.

2. Кругасвет — 2000.

3. Рожанский И. Д. Склодовская-Кюри Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 512. Праверана 26 лютага 2017.

4. Marie Curie // Encyclopædia Britannica

5. Catalog of the German National Library Праверана 27 ліпеня 2022.

6. NNDB — 2002.

7. Národní autority České republiky Праверана 5 красавіка 2025.

8. Venkatraman V. Curie’s intellectual offspring The Elements of Marie Curie: How the Glow of Radium Lit a Path for Women in Science Dava Sobel Atlantic Monthly Press, 2024. 336 pp. // Science / H. ThorpNorthern America: AAAS, 2024. — Vol. 386, Iss. 6719. — P. 278–278. — ISSN 0036-8075; 1095-9203doi:10.1126/SCIENCE.ADR2515

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.