Мінская губерня
губерня Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі. Існавала ў складзе Расійскай імперыі ў 1793—1917 гадах, а пазней затым да канца (у 1921 годзе) польска-савецкай вайны.
У пачатку XX ст. плошча яе тэрыторыі складала каля 91 213 км², а колькасць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.
Remove ads
Заснаванне адміністрацыі
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Расійская імперыя атрымала значную частку цэнтральнай тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, менавіта з якой і была створана новая губерня — «Мінская губерня» з цэнтрам у Мінску. Афіцыйна губерня як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка была створана ўказам расійскай імператрыцы Кацярыны II ад 23 красавіка 1793 года. У ходзе адміністрацыйнай рэформы ў Расійскай імперыі указам расійскай імператрыцы Кацярыны II ад 3 мая 1795 года Мінская губерня была перайменавана (што датычылася і іншых губерняў імперыі) у Мінскае намесніцтва, а з пачаткам царавання расійскага імператара Паўла І Мінскае намесніцтва (як і іншыя намесніцтвы імперыі) было перайменавана 12 снежня 1796 назад у «Мінскую губерню».
Афіцыйна адміністрацыйныя ўстановы пачалі працаваць з 22 верасня (2 кастрычніка) 1795, а кіраванне стала ажыццяўляцца па прынятым у 1775 годзе у Расійскай імперыі «Устанаўленні кіравання губерняў Усерасійскай імперыі»: у Мінску адкрыліся Мінскае намесніцкае праўленне, судовыя (крымінальная і грамадзянская) палаты, казённая палата, сумленны суд, прыказ грамадскага нагляду, верхні земскі суд, губернскі магістрат і верхняя расправа[крыніца?].
Remove ads
Гісторыя
З 1793 па 1801 гады Мінская губерня ўваходзіла ў склад Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства (і яго пераемнікаў — Мінскага, Валынскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства і Мінскага, Валынскага і Падольскага ваеннае губернатарства).
У 1801—1808 гадах Мінская губерня ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваеннага губернатарства (1801—1832). Пасля не ўваходзіла ў склад якога-небудзь генерал-губернатарства. У 1812—1815 гадах уваходзіла ў склад Мінскага ваеннага губернатарства, а пасля зноў не ўваходзіла ў склад якога-небудзь генерал-губернатарства.
З 8 студзеня па 13 красавіка 1831 года ўваходзіла ў склад Віцебскага генерал-губернатарства (1823—1856). 13 красавіка 1831 года Мінская губерня была вылучана са складу Віцебскага генерал-губернатарства і перайшла (13 красавіка — 31 ліпеня 1831 года) пад уладу Галоўнакамандуючага Рэзервовай арміяй, а пасля (31 ліпеня — 6 кастрычніка 1831 года) Галоўнакамандуючага Дзеючай арміяй. Паралельна было створана таксама Мінскае часовае ваеннае губернатарства (31 красавіка 1831 года — 22 студзеня 1832 года) для задушэння паўстання 1830—1831 гадоў у Мінскай губерні і далейшага арышта і прыцягнення да следства яго удзельнікаў.
З 1834 года па 17 лютага 1856 года і з 16 жніўня 1862 года па 22 снежня 1870 года Мінская губерня ўваходзіла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства (1832—1864), перайменаванага 24 лютага 1864 года ў Віленскае генерал-губернатарства (1864—1912). У 1861—1862 і 1863—1864 гадах таксама існавала Мінскае часовае ваеннае губернатарства.
З 7 лістапада 1917 года Мінская губерня ў складзе Заходняй вобласці, мела 9 паветаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі, Навагрудскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слуцкі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мінская губерня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Мінская губерня ўвайшла ў Беларускую ССР, часова знаходзілася ў складзе ЛітБел ССР, з ліпеня 1920 года — у БССР.
У лютым 1919 года ўтвораны Баранавіцкі павет, 26 красавіка Рэчыцкі павет далучаны да Гомельскай губерні. З 29 жніўня 1919 года ў сувязі з акупацыяй большасці тэрыторыі польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны неакупаваная частка Мінскай губерні — Мазырскі і часткі Бабруйскага, Барысаўскага і Ігуменскага паветаў — перададзена ў склад Гомельскай губерні (вернута 10 жніўня 1920 года). 29 ліпеня 1920 года ўтвораны Нясвіжскі павет.
18 сакавіка 1921 года, пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора, губерня перастала існаваць, бо засталася адзінай у складзе БССР (Віленская і Гродзенская губерні амаль цалкам апынуліся ў Польшчы, як і частка тэрыторыі Мінскай губерні). У складзе БССР з Мінскай губерні засталіся тэрыторыі Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, Менскага, Слуцкага паветаў, якія сталі ўваходзіць у БССР непасрэдна.
Remove ads
Паветы
З 1793 па 1843 гады павятовы склад Мінскай губерні мяняўся некалькі разоў.
- Бабруйскі
- Барысаўскі
- Вілейскі (10 снежня 1843 года Вілейскі павет быў уключаны ў склад Віленскай губерні)
- Давыд-Гарадоцкі, (павет быў утвораны ў 1793 годзе, а 23 снежня 1796 года скасаваны — яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Пінскага і Мазырскага паветаў Мінскай губерні)
- Дзісненскі (10 снежня 1843 года Дзісненскі павет быў уключаны ў склад Віленскай губерні)
- Докшыцкі (павет быў утвораны ў 1793 годзе, а 23 снежня 1796 года скасаваны — яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Барысаўскага і Вілейскага паветаў Мінскай губерні)
- Ігуменскі
- Мазырскі
- Мінскі
- Навагрудскі (у 1843 годзе павет быў вылучаны са складу Гродзенскай губерні і ўключаны ў склад Мінскай губерні)
- Нясвіжскі (павет быў утвораны ў 1793 годзе, а 23 снежня 1796 года скасаваны — яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Слуцкага павета і часткова Мінскага павета Мінскай губерні)
- Пастаўскі (павет быў утвораны ў 1793 годзе, а 23 снежня 1796 года скасаваны — яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Дзісненскага павета і Вілейскага паветаў Мінскай губерні)
- Пінскі
- Рэчыцкі (павет быў утвораны 29 кастрычніка 1796 года ў складзе Чарнігаўскай губерні, якая 12 снежня 1796 года цалкам была ўключана ў склад Маларасійскай губерні; а 29 жніўня 1797 года Рэчыцкі павет быў вылучаны са складу Маларасійскай губерні і ўключаны ў склад Мінскай губерні)
- Слуцкі
- Мінская губерня, карта 1800 года
- Мінская губерня, карта 1821 года
- Мінская губерня, карта 1890 года
- Мінская губерня, карта 1896 года
- Мінская губерня, карта 1906 года
Спісы галоўных чыноўнікаў
- Губернатары Мінскай губерні
- Віцэ-губернатары Мінскай губерні
- Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні
Адукацыя
23 красавіка 1913 года мінскі губернатар Аляксей Гірс выдаў сакрэтны ўказ, каб вучыць рэлігіі беларускамоўных дзяцей толькі на рускай мове[1].
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў заходніх губернях была знятая забарона польскамоўнай асветы. У школьным годзе 1917/1918 у Мінскай губерні зявіліся 243 польскамоўныя школы, у тым ліку сярэднія ў Койданове і Нясвіжы. Паводле афіцыйных звестак у іх навучалася 11 199 дзяцей, значыць амаль 1/4 усіх навучэнцаў на тэрыторыі гэтай губерні. Па-за Мінскам адукацыя на польскай мове асабліва развівалася у паветах: Ігуменскім, Слуцкім і Барысаўскім.[2]
Remove ads
Земскае самакіраванне (1911)

Па прычыне Студзеньскага паўстання 1863—1864 гадоў у Мінскай губерні (як і ў іншых губернях Заходняга края) не былі ўведзены земствы (земскае самакіраванне) у 1860-х гадах. Толькі ў 1911 годзе былі ўведзены земствы ў 6 губернях Заходняга края , у тым ліку і ў Мінскай губерні.
У 1914—1915 гадах выдаваўся часопіс «Вестник Минского губернского земства».
Remove ads
Вядомыя асобы
- Вінцэнт Янавіч Гечэвіч (1770—1840), мінскі губернатар (1818—1831)
- Канстанцін Акаловіч — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Мінскай губерні
- Андрэй Данілавіч Юрашкевіч
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads