Марк Шагал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марк Шагал
Remove ads

Марк Шагал (7 ліпеня 1887, Лёзна, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 28 сакавіка 1985, Францыя) — беларускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання[9]. Бацька — Захар Мордухавіч. Дзед — Мордух Сегал, з невядомых прычын змяніў прозвішча на Шагал. Прадзедам Марка Шагала быў вядомы мастак Хаім Сегал, які распісваў сінагогі. Пры нараджэнні будучага мастака назвалі Маісеем, імя на Марка ён змяніў, калі пераехаў у Санкт-Пецярбург.

Хуткія факты Марк Шагал, Імя пры нараджэнні ...
Thumb
Марк Шагал
4 ліпеня 1941.
Фота Carl Van Vechten
Thumb
Партрэт Марка Шагала працы Юдаля Пэна.
Remove ads

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў традыцыйную яўрэйскую — па Торы, Талмуду, з вывучэннем старажытнаяўрэйскай мовы. Увосені 1900 года паступіў у гарадское чатырохкласнае вучылішча з рамесным ухілам, дзе дасягнуў поспехаў толькі ў маляванні і геаметрыі. У сям’і Шагалаў маляванне ў адпаведнасці з догмамі іўдаізму лічылася грэшным заняткам. Тым не менш, маці згадзілася з жаданнем сына і сама прывяла яго ў школу-майстэрню Іегуды Пэна, дзе ён правучыўся два месяцы. У 1907 годзе Марк Шагал накіраваўся працягваць мастацкую адукацыю ў Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў рысавальнай школе пры Таварыстве заахвочвання мастацтваў, у прыватнай школе А. Званцавай.

У 1910 годзе Марк Шагал паехаў у Парыж, дзе наведваў даступныя ўсім жадаючым, так званыя «свабодныя Акадэміi» — знакамітую Гранд Шам’ер на Манпарнасе i Ла Палет. Але галоўнай яго акадэміяй сталі Луўр з палотнамі старых мастакоў, мастацкія салоны i крамы Парыжу, у якіх можна было ўбачыць палотны імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў i авангарда 1900-х гадоў. У 1912 годзе Марк Шагал упершыню прыняў удзел у Асеннім Салоне.

Летам 1914 года ён вярнуўся ў Віцебск. У верасні 1918 года з рэкамендацыі Анатоля Луначарскага прызначаны паўнамоцным прадстаўніком па справах мастацтваў Віцебскай губерні, кіраваў мастацкім афармленнем Віцебска ў гонар першай гадавіны Кастрычніцкага перавароту. Стварыў Віцебскую народную мастацкую школу і ўзначальваў яе некаторы час. З 1919 года кіраваў «Вольнай майстэрняй жывапісу», дапамагаў у стварэнні Віцебскага музея сучаснага мастацтва[ru]. У чэрвені 1920 года Марк Шагал пераехаў у Маскву, афармляў спектаклі i глядзельную залу Камернага яўрэйскага тэатра, выкладаў у працоўнай калоніі для беспрытульнікаў «III Інтэрнацыянал» пад Масквой.

Thumb
Будынак Народнага мастацкага вучылішча, дзе быў размешчаны Віцебскі музей сучаснага мастацтва.

У 1922 годзе Марк Шагал з сям’ёй пераехаў у Берлін, дзе яшчэ ў 1914 годзе адбылася яго выстаўка і засталіся работы, а ў 1923 годзе пераехаў у Парыж. З гэтага часу сталіца Францыі стала для яго ўжо больш чым «другі Віцебск». Мастак шмат працаваў, падарожнічаў па Францыі і за яе межамі. У 1930-я гады адбыліся яго першыя рэтраспектыўныя выстаўкі. Мастак быў узнагароджаны першымі прэміямі. Тым не менш у 1937 годзе, у пісьме з нагоды смерці Іегуды Пэна (было апублікаванае ў менскіх газетах «Акцябр» і «Звязда»), Марк Шагал сцвярджаў: «хоць я і жыву ў Парыжы ўжо з 1910 года з невялікімі перапынкамі, я ўсё ж душэўна застаўся адданы маёй радзіме, што паказаў як мог у сваім мастацтве»[10].

У 1940 годзе Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку запрасіў Шагала ў Амерыку, і ў чэрвені 1941 года разам з сям’ёй і сваімі работамі ён адплыў у Нью-Ёрк, дзе ў 1943 годзе сустрэўся з членамі Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта Саламонам Міхоэлсам і І. Феферам, якія прыехалі з Масквы ў Амерыку, і перадаў з імі на радзіму «Письмо моему родному Витебску».

У 1947 годзе Марк Шагал упершыню пасля вайны прыехаў у Парыж у сувязі з адкрыццём сваёй рэтраспектыўнай выстаўкі, арганізаванай Музеем сучаснага мастацтва, а ў 1948 годзе вярнуўся ў Францыю назаўсёды. Менавіта ў гэты перыяд яго творчасць набыла сусветную вядомасць. Адна за другой адбываюцца выстаўкі жывапісу, графікі, скульптуры мастака. Ён удастойваецца ганаровых званняў i ўзнагарод, сярод якіх — вышэйшая ўзнагарода Францыі Вялікі крыж Ганаровага Легіёна. На працягу 1950—1970-х гадах ён выканаў мноства вітражоў i керамічных пано для вядомых сабораў Францыі.

У 1973 годзе ў Ніцы адкрыўся Нацыянальны музей «Біблейскае пасланне Марка Шагала». У гэтым жа годзе Марк Шагал прыязджаў у Маскву i Ленінград і перадаў у дар Дзяржаўнаму музею выяўленчага мастацтва імя А. С. Пушкіна 75 сваіх літаграфій, даў інтэрв’ю «Литературной газете», аднак у родны Віцебск патрапіць не здолеў[11]. У 1997 годзе на радзіме мастака, у Віцебску, быў адкрыты мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала. Нашчадкі мастака перадалі ў дар музею калекцыю яго графічных работ. Пачынаючы з 1991 года, у Віцебску штогод праходзяць Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, адкрыты помнік Марку Шагалу работы віцебскага мастака А. Гвоздзікава.

На працягу творчасці Марк Шагал звяртаўся да розных відаў выяўленчага і прыкладнога мастацтва, але ўсё ж перавагу аддаваў жывапісу. У яго жывапісе знайшлі сваё ўвасабленне нацыянальныя звычаі, роднасныя сувязі, віцебскія краявіды. На палотнах Марка Шагала жывуць рамеснікі і гандляры, мяснікі і рабіны, местачковыя скрыпачы і блазны, а таксама сяляне, жывёлы, цэрквы і дамы Віцебска, і, перш-наперш, бацькоўскі дом («Віцебск», «Стары Віцебск», «Сіні дом у Віцебску», «Анёл над Віцебскам», «Я і мая вёска»). Шмат работ мастака прысвечана тэмам прыроды і кахання («Над горадам», «Бэла і Іда», «Бэла ў белым каўнерыку», «Шпацыр», «Блакітныя закаханыя», «Ружовыя закаханыя», «Зялёныя закаханыя», «La Mariée»).

Не абыдзена ў творчасці мастака і біблейская тэма («Белае распяцце», «Падзенне анёла», 17 палотнаў пад агульнай назвай «Біблейскае пасланне»). Творы Марка Шагала вылучаюцца жывапісным тэмпераментам, эмацыянальнасцю, пластычнай выразнасцю, сакавітым колерам і мяккім лірызмам. Свае сюжэты мастак трактуе ў гратэскна-сімвалічным і іранічна-фантастычным духу. З жывапісам шчыльна звязаная і графіка мастака. Асноўныя тэмы яго графічных работ — адвечныя моманты чалавечага і прыроднага існавання («Адам і Ева», «Мацярынства», «Каін і Авель»), родны горад (серыя літаграфій «Успаміны аб Віцебску»), тэатр і цырк. Вялікую частку графічных работ мастака складаюць ілюстрацыі да «Мёртвых душ» М. Гогаля, «Баек» Ж. Лафантэна, казак «Тысяча і адна ноч» і іншых выданняў.

Марк Шагал таксама добра вядомы як скульптар, керамік, майстар мазаік і габеленаў, але больш за ўсё як майстар вітража. Свае вітражныя работы ён ствараў не толькі для французскіх сабораў, але і для храмаў Рэймса, Цюрыха, Майнца, будынкаў ААН у Нью-Ёрку, сінагогі Медыцынскага цэнтра «Хадаса Эйн Керэм» у Іерусаліме, гатычнага сабора ў Мецы.

Марк Шагал пакінуў значную літаратурную спадчыну — дзённікі, лісты і вершы.

У 2016 годзе ў Віцебску з’явілася вуліца Шагала, яшчэ раней — праезд Шагала[12]. У чэрвені 2017 плошча Марка Шагала з’явілася ў Іерусаліме[13].

Remove ads

Творы

8 лютага 2012 года на лонданскім аўкцыёне «Christie’s» за 650 000 долараў «Белгазпрамбанкам» у рамках карпаратыўнай праграмы «Мастакі Парыжскай школы — выхадцы Беларусі» была выкуплена карціна «Закаханыя» (1981). Карціна стала першай жывапіснай працай на Радзіме мастака, да гэтага творчасць Марка Шагала ў Беларусі была прадстаўлена толькі некалькімі літаграфіямі ў Віцебску[14]. Пазней карпаратыўную калекцыю папоўнілі іншыя творы Шагала[15].

Некаторыя выданні мастацкіх твораў

• Шагал. Возвращение мастера [Изоматериал] : по материалам выставки в Москве к 100-летию со дня рождения художника: [альбом-каталог] / сост. М. А. Бессонова; авт. ст.: А. Вознесенский и др.]. — [2-е изд.]. — М.: Советский художник, 1989. — 327 с.: цв. репрод.
• Марк Шагал = Marc Chagall [Выяўленчы матэрыял]: творы міжземнамор. перыяду, 1949—1985: гуашы, акварэлі, літаграфіі: [кат. выстаўкі] / Нац. маст. музей Рэсп. Беларусь і інш. [уступ. арт. С. Фарэсцье]. — Мн.: [б.в.], 1997. — 95 с.: каляр. рэпрад.
• Марк Шагал. Пейзажи = Marc Chagall. Paysages [Изоматериал] / [авт. ст.: Б. Фасье и др.]. — [Б. м.: б. и.], 2002. — [29] с., [35] л. цв. репрод.
• Марк Шагал і Біблія = Марк Шагал и Библия = Marc Chagall and the Bible [Изоматериал]: кат. прац са збору музея Марка Шагала ў Віцебску / [аўт.-уклад.: Ю. Сцепанец, Л. Хмяльніцкая]. — Віцебск: Музей Марка Шагала, 2002. — 95 с.: рэпрад.
• Марк Шагал и сцена = Marc Chagall et la scène [Изоматериал]: [кат. выставки, Нац. худож. музей Респ. Беларусь (Минск), 7 июля — 12 сент. 2004 г., Музей Марка Шагала (Витебск), 15 сент. — 17 окт. 2004 г.]. — [Б. м. : б. и.], 2004. — [24] c., [40] л. цв. репрод.
• Марк Шагал. Колер у чорна-белым = Marc Chagall. Farbe in Schwarz-Weib = Marc Chagall. La couleur en noir et blanc = Марк Шагал. Цвет в черно-белом [Выяўленчы матэрыял]: [альбом] / М-ва культуры Рэсп. Беларусь [і інш.]. — Мн.: Юніпак, 2005. — 87 с.: рэпрад. — На бел., ням., фр. і рус. мовах.

Некаторыя літаратурныя творы

• Ангел над крышами: стихи. Проза. Статьи. Выступления. Письма / Марк Шагал; [пер. с идиш, сост., авт. предисл. и коммент.] Л. Беринский; [илл. М. Шагала]. — М.: Современник, 1989. — 222 с. : цв. ил.
• Паэзія / Марк Шагал; [пер. з ідыш Р. Барадуліна, Л. Бярынскага; іл. М. Шагала]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 131 с. : каляр. іл.
• Моя жизнь : [автобиогр. роман] / Марк Шагал; [пер. с фр. Натальи Мавлевич; предисл. Н. Апчинской]. — Санкт-Петербург : Азбука-классика, 2004. — 253 с. : ил.
Remove ads

Ушанаванне памяці

• У Віцебску ўсталяваны помнікі, барэльеф Марку Шагалу і названа вуліца[16]

Зноскі

1. Marc Chagall

2. Marc ChagallOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

3. RKDartists

4. Find a Grave — 1996.

5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

6. Jiminez J. B. Rosenfeld, Bella // Dictionary of Artists' ModelsRoutledge, 2001. — С. 462. — ISBN 978-1-57958-233-3

7. ebook

8. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
9. Ліст Марка Шагала, 1937 г.. belisrael.info.
10. Катлеты & мухі (61). belisrael.info.
11. TUT.BY: Картины Шагала и Сутина возвращаются в Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 2 чэрвеня 2012.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads