Плешчаніцы

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Плешчаніцыmap
Remove ads

Пле́шчаніцы[4] (трансліт.: Plieščanicy, руск.: Плещеницы) — гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Уваходзіць у склад Плешчаніцкага сельсавета. За 27 км ад Лагойска, на скрыжаванні аўтадарог БарысаўВілейка і МінскПолацк.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Згаданы пад 1536 годам у акце межавання маёнтка Корань[5]. Згаданы ў XVI стагоддзі як вёска Менскага павета, ва ўладанні Тышкевічаў.

У вайну 1654—1667 гадоў пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі атрад Дзяніса Мурашкі[6]. Мурашкаўцы нападалі на двары шляхты, якая перайшла маскоўскі бок, ставілі заставы на дарогах, перашкаджалі збіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны маскоўцамі Менск[7].

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці, мястэчка. У вайну 1812 года пры адступленні французскіх войск тут адбылася бітва, атрад расійскай арміі генерала Чапліца разбіў авангард 9-га французскага корпуса маршала Віктора.

У 1817 годзе ўладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 — заснавалі тэатр, які дзейнічаў да 1835 года. У XIX ст. дзейнічалі царква і сінагога; працавалі школа, бровар, 5 крам, 2 піцейныя двары, праводзіліся кірмашы.

У 1882 годзе заснавана фабрыка шавецкіх капылоў, пазней — фабрыка шавецкіх гваздоў, у 1910 годзе яна азывалася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 годзе працавала 106 чалавек. У 1900 годзе выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў.

У другой палове XIX ст. — 50 двароў і 425 жыхароў[8]. Паводле перапісу 1897 года, працавалі народнае вучылішча і паштова-тэлеграфная кантора.

17 ліпеня 1924 года Плешчаніцы сталі цэнтрам раёна БССР. Станам на 1929 год, працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 года пасёлак пад нямецкай акупацыяй, акупанты загубілі звыш 2 тысяч чалавек.

З 25 снежня 1962 года Плешчаніцы ў складзе Лагойскага раёна.

Remove ads

Насельніцтва

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча паляўніча-рыбалоўная база (гасцініца на 60 месцаў)[17]. Геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»[18].

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасці, дом культуры.

Адукацыя

У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 3 дашкольныя ўстановы.

Медыцына

Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца.

Славутасці

Страчаная спадчына

Thumb
Старая царква, пачатак XX ст.
  • Царква (2-я палова XIX ст.)
Remove ads

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads