Інстытут культуры (станцыя метро, Мінск)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут Культуры (трансліт.: Instytut Kuĺtury) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Грушаўка». Была канцавой станцыяй лініі да 7 лістапада 2012 года[1], найпрацяглейшы час за ўсю гісторыю Мінскага метрапалітэна (28 гадоў). Шостая па загружанасці станцыя метро ў Мінску — у сярэднім ёй карыстаецца 47,4 тыс. чалавек за суткі[2].
Remove ads
Гісторыя
Узведзена па праекце архітэктараў В. Іўлічава, В. Ачайкіна, Я. Леановіча, К. Эпштэйна, мастакоў В. Чайкі, С. Катовіча[3]. Станцыя была адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Пры праектаванні станцыю планавалі назваць «Маскоўскай» аднак да моманту адкрыцця Мінскага метро рашэнне было зменена і «Маскоўскай» назвалі станцыю ў процілеглым канцы лініі[4].
Архітэктура
У аснове архітэктурна-мастацкага афармлення станцыі тэма гісторыі і росквіту культуры Савецкай Беларусі. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем, падзеленым дэкаратыўнымі тэматычнымі ўстаўкамі з літага шкла. Па восі скляпення размешчаны люстры з хрусталёвага шкла. Для аддзелкі пуцявых сцен і падлогі выкарыстаны паліраваны граніт. Малыя формы і сродкі інфармацыі ўсіх станцый выкананы паводле праекта архітэктараў М. Грыбава, А. Аксёнавай пры ўдзеле У. Сокала[3].
Мастак-манументаліст В. Чайка на абедзвюх пуцявых сценах выканаў па 12 паясоў з літага жоўтага, аранжавага і чырвонага шкла, якія называюцца «Гісторыя развіцця культуры Беларусі». На іх адлюстраваныя беларускія майстры за працай: ганчары, кавалі, дойліды, ткачы і іншыя.
Remove ads
Пуцявое развіццё і выхады
За станцыяй знаходзіцца адваротны тупік і СЗГ у дэпо «Маскоўскае».
Выхады станцыі вядуць да пасадачных платформаў электрацягнікоў Аршанскага, Брэсцкага і Асіповіцкага кірункаў, галоўнага корпуса Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.
Галерэя
- Свяцільня
- Дэкаратыўныя ўстаўкі на пуцявых сценах
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads