Ступень захаванасці мовы
узровень выхаду мовы з ужытку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Узровень жыццяздольнасці мовы (англ.: Degree of endangerment[1]) — ацэнка, якая надаецца ЮНЕСКА ўключаным у «Атлас моў свету, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення» (англ.: Atlas of the World's Langueges in danger) мовам у адпаведнасці з 9 крытэрыямі, з якіх найбольш важным лічыцца перадача мовы паміж пакаленнямі[2].
Узроўні пагрозы
Абсалютная колькасць носьбітаў не грае істотнай ролі: на малінальтэпекскай тлапанэкскай мове гавораць 29 чалавек, але яна пападае ў катэгорыю ўразлівых, а мова дурува з 51 216 носьбітамі аднесена да моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Значна важней, наколькі добра мова перадаецца наступным пакаленням, што найбольш відавочна па колькасці дзяцей, якія размаўляюць на ёй, а таксама з сярэдняга і мінімальнага ўзроста гаворачых.
Remove ads
Атлас моў света, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення
«Атлас моў света, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення», выдадзены ў 2010 годзе ўтрымлівае каля 2500 моў. Цяпер у статус мёртвых могуць перайсці больш за трэцяй часткі жывых моў планеты. Напрыклад, эякская мова стала мёртвай пасля смерці яе апошняга носьбіта — Мэры Сміт Джонс (Аляска). Яшчэ на 1492 мовах планеты гавораць менш за дзве тысячы чалавек[3].
Важнасць захавання моў
Захаванне ўсіх, нават малараспаўсюджаных моў, вельмі важна як з пункту гледжання захавання культурнай разнастайнасці чалавецтва, так і з навуковай — шмат якія са знікаючых моў яшчэ дрэнна апісаны лінгвістамі (зрэдку нават амаль не апісаны) і прадстаўляюць вялікую цікаўнасць для параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, этнаграфіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі.
Прыкладам такой мовы з’яўляецца вымерлая, але адраджаемая, эякская мова — даследаванне яго фанетыкі лінгвістам Майклам Краусам прывяло да з’яўлення гіпатэтычнай моўнай сям’і на-дэнэ.
21 чэрвеня 2012 года кампанія Google Inc. абвясціла аб праекце па выратаванні моў, якія выміраюць (Endangered Languages Project)[4]. Сутнасць праекта складаецца ў стварэнні сайта, на якім цэнтралізавана прадстаўлена інфармацыя аб мовах, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Усяго ў азе дадзеных сайта на 21 чэрвеня 2012 года было 3054 мовы[5]. Геаграфічнае размеркаванне носьбітаў моў можна праглядзець на спецыяльнай інтэрактыўнай карце.
Зноскі
- Вышло новое издание Атласа языков мира(недаступная спасылка) // Радыё Свабода, 20.02.2009
- [Clara Rivera Rodriguez and Jason Rissman The Endangered Languages Project: supporting language preservation through technologu and collabotration] // Google Official Blog, June 20, 2012
- Антон Белогородцев Языковой заповедник от Google // Позитайм.ru, 21.05/2012
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads