Сяргей Георгіевіч Гаршкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Георгіевіч Гаршкоў
Remove ads

Сярге́й Гео́ргіевіч Гаршко́ў (13 (26) лютага 1910, г. Камянец-Падольскі, Падольская губерня, Расійская імперыя13 мая 1988, Масква) — савецкі военачальнік, флатаводзец, стваральнік савецкага ракетна-ядзернага флоту, Адмірал Флоту Савецкага Саюза. Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР (19561985). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1965, 1982). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1985) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Член ЦК КПСС (19611985). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—11 скліканняў.

Хуткія факты Сяргей Георгіевіч Гаршкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 (26) снежня 1910 ў горадзе Камянец-Падольскі ў сям’і настаўнікаў.

З 1912 па 1926 год жыў і вучыўся ў Каломне. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 9 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Ленінградскага універсітэта. У 1927 годзе пакідае універсітэт.

З кастрычніка 1927 — на ваеннай службе. Скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе ў 1931 годзе. Пачаў службу на Марскіх сілах Чорнага і Азоўскага мораў: з лістапада 1931 года — вахтавы начальнік на эскадранным мінаносцы «Фрунзе», са снежня 1931 года — штурманам гэтага эсмінца. Але ўжо ў сакавіку 1932 года пераведзены на Ціхаакіянскі флот, дзе служыў штурманам на мінным заграджальніке «Томск», з студзеня 1934 года — флагманскі штурман брыгады загароджвання і тралення, з лістапада 1934 года — камандзір вартавога карабля «Бурун», з сакавіка 1937 — камандзір эсмінца «Знішчальны».

У сакавіку 1937 года скончыў курсы камандзіраў караблёў. З кастрычніка 1937 — начальнік штаба, а з мая 1938 — камандзір брыгады эсмінцаў Ціхаакіянскага флоту. На чале брыгады ўдзельнічаў у баях ля возера Хасан.

У чэрвені 1940 года пераведзены назад на Чарнаморскі флот і прызначаны камандзірам брыгады крэйсераў. У красавіку 1941 завочна скончыў Курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага саставу пры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава.

Remove ads

Вялікая Айчынная вайна

На чале брыгады ўступіў у баявыя дзеянні Чарнаморскага флоту ў Вялікай Айчыннай вайне ў чэрвені 1941 года. Як буйны флоцкі начальнік упершыню вызначыўся пры абароне Адэсы[3] і асабліва ў верасні 1941 года пры высадцы Грыгор’еўскага дэсанту. З кастрычніка 1941 года камандаваў Азоўскай ваеннай флатыліяй[4], на чале якой удзельнічаў у Данбаска-Растоўскай абарончай аперацыі, у Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі, у абарончым этапе бітвы за Каўказ. Пасля расфарміравання флатыліі, з жніўня 1942 года — намеснік камандуючага Наварасійскага абарончага раёна па марской частке — член Ваеннага Савета, удзельнік Наварасійскай абарончай аперацыі. У лістападзе 1942 года часова камандаваў войскамі 47-й арміі, якая абаранялася ў раёне Наварасійска (адзіны выпадак камандавання флоцкім военачальнікам агульнавайсковай арміяй у Вялікай Айчыннай вайне).

У студзені 1943 года была адроджана Азоўская ваенная флатылія і Гаршкоў С. Г. быў ізноў прызначаны яе камандзірам. Пад яго камандаваннем флатылія ў 1943 годзе актыўна садзейнічала савецкім войскам у Данбаскай аперацыі і ў Новарасійска-Таманскай наступательнай аперацыі. Сілы флатыліі правялі серыю дэсантных аперацый на Азоўскім моры: дэсант у касы Вербяной, Таганрожскі дэсант, Марыупальскі дэсант, дэсант у Асіпенка, Цемрукскі дэсант. У ходзе Керчанска-Эльцігенскай дэсантнай аперацыі Азоўская флатылія пад яго камандаваннем высаджвала сілы галоўнага дэсанту пад Керччу і забяспечвала падтрымку з мора савецкіх войскаў на Керчанскім плацдарме.

З красавіка 1944 года — камандзір зноў створанай Дунайскай ваеннай флатыліі. Кіраваў яе дзеяннямі ў Яска-Кішынёўскай, Бялградскай, Апацін-Капашварскай, Будапешцкай аперацыях, умела арганізаваў узаемадзеянне флатыліі з сухапутнымі войскамі. Зноў вызначыўся пры высадцы многіх тактычных і аператыўных дэсантаў (фарсіраванне Днястроўскага лімана, дэсант у Жэбрыяны — Вілкава, дэсант у Кілію Новую, дэсанты ў Радуевацы і Прахава, Гер’енскі дэсант, Апатавацкі дэсант, Вукаварскі дэсант). Аднак у снежні 1944 года нечакана быў зняты з камандавання флатыліяй і прызначаны камандуючым эскадрай Чарнаморскага флоту. Паколькі на Чорным моры да таго часу баявыя дзеянні ўжо некалькі месяцаў як завяршыліся, то адкліканне з ваеннай флатыліі ў тыл было відавочным паніжэннем.

Remove ads

Пасляваенная служба

Пасля Перамогі камандаваў эскадрай яшчэ больш за 3 гадоў. З лістапада 1948 года — начальнік штаба Чарнаморскага флоту, з жніўня 1951 года — камандуючы Чарнаморскім флотам. З ліпеня 1955 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ СССР. З 5 студзеня 1956 года па 9 снежня 1985 года — Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР. Прыхільнік развіцця акіянскага флоту, падводнага флоту, далёкіх баявых паходаў. За амаль 30 гадоў камандавання С. Г. Гаршкова ВМФ СССР цалкам змяніўся і стаў магутным акіянскім флотам. Пастаяннымі сталі працяглыя баявыя службы баявых караблёў у важных раёнах Сусветнага акіяна з фарміраваннем аператыўных эскадраў у Міжземным моры, у Атлантычным, Ціхім і Індыйскім акіянах. На флоце з’явіліся караблі і судна новых тыпаў, створаны падводны ядзерны ракетны флот. Вялікае развіццё атрымала ваенна-марская авіяцыя.

Са снежня 1985 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

Член УКП(б) з 1942 года. Член ЦК КПСС з 1961 года (кандыдат з 1956 года). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР: Савета Саюза ад Крымскай вобласці (4 скліканне, 1954—1958)[5], Адэскай вобласці (5 скліканне, 1958—1962)[6], Латвійскай ССР (8—11 скліканне, 1970—1989)[7][8][9][10]; Савета Нацыянальнасцяў ад Латвійскай ССР (6—7 скліканне, 1962—1970)[11][12].

Памёр у 1988 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Ганаровы грамадзянін Севастопаля (1974)[13], Уладзівастока (1985)[14], Бэрдзянска (1974), Ейска, Северадзвінска (1978)[15].

Сяргей Георгіевіч служыў перш на эсмінцах і вартавых караблях, скончыў тры ваенна-марскіх навучальных ўстановы, чарнаморац і ціхаакіянец, ён вельмі вырас за гады вайны. У 1941—1942 гадах ён быў актыўным удзельнікам абароны Адэсы і Новарасійска. Паспяховаму ўзаемадзеянню яго караблёў з сухапутнымі войскамі нямала спрыяла тое акалічнасць, што ён валодаў вопытам баявога кіраўніцтва як на моры, так і на сушы. Пазней С. Г. Гаршкоў камандаваў Дунайскай ваеннай флатыліяй, Чарнаморскім флотам, а цяпер, як вядома, камандуе Ваенна-Марскімі Сіламі краіны, намеснік міністра абароны, Адмірал флоту Савецкага Саюза.

[16]

Remove ads

Воінскія званні

Памяць

  • Помнікі С. Г. Гаршкову ўстаноўлены ў гарадах Каломне (аўтар — скульптар Л. Е. Кербель) і Новарасійску.
  • На будынку штаба Чарнаморскага флоту ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Імя С. Г. Гаршкова ўвекавечана ў назвах Цэнтральнага шпіталя ВМФ, гімназіі № 9 у г. Каломне, якую ён скончыў у 1926 годзе, вуліцы і гімназіі ў мікрараёне Купаўна г. Жалезнадарожны Маскоўскай вобласці, вуліцы ў новым жылым мікрараёне «Снегавая Падзь» г. Уладзівастока і Тэхніка-эканамічнага ліцэя і мікрараёна г. Наварасійска.
  • Яго імя насіў цяжкі авіяносны крэйсер (былы «Баку»), прададзены Індыі і пераназваны ў «Вікрамадзіцья».
  • У знак удзячнасці выдатных заслуг С. Г. Гаршкова перад Айчынай у галіне ўмацавання Расійскага флоту, а таксама за пастаянны яго клопат аб флоцкіх спартсменах у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 21 кастрычніка 1996 года № 513-рп, загадам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі ад 15 студзеня 1997 года № 17 (загад падпісаў першы намеснік Міністра абароны РФ генерал арміі В. Самсонаў) Цэнтральнага спартыўнага клуба Ваенна-Марскога Флоту прысвоена найменне — Цэнтральны спартыўны клуб Ваенна-Марскога Флоту імя Адмірала Флота Савецкага Саюза С. Г. Гаршкова.
  • У 2005 годзе рашэннем Галоўнакамандуючага ВМФ Расіі заснавана стыпендыя ім. С. Г. Гаршкова, якая ўручаецца штогод лепшым навучэнцам гімназіі № 9 у г. Каломне.
  • Імя «Адмірал Флота Савецкага Саюза Гаршкоў» носіць галаўны фрэгат праекта 22350 Паўночнага флоту ВМФ Расіі[17].
  • У 2006 годзе заснаванs ведамаснs медаль Міністэрства абароны РФ «Адмірал Гаршкоў».
  • 92 айчынныя і замежныя ўзнагароды перададзеныя сям’ёй Гаршкова ў 2017 годзе на захоўванне ў Музей Перамогі на Паклоннай гары[18].
  • У 2017 годзе ў Мурманску ля ўваходу ў Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча сярод іншых ўстаноўлены бюст С. Г. Гаршкова.
Remove ads

Сачыненні

  • Горшков С. Г. Морская мощь государства. М.: Воениздат, 1976.
  • Горшков С. Г. Военно-Морской Флот. М.: Воениздат, 1977.
  • Горшков С. Г. На страже Отчизны. — М., 1980.
  • Горшков С. Г. Проблемы изучения и освоения Мирового океана. — Рига, 1982.
  • Горшков С. Г. На южном приморском фланге (осень 1941 г. — весна 1944 г.). — М.: Воениздат, 1989. — 286 с. — ISBN 5-203-00144-8.
  • Горшков С. Г. Во Флотском Строю (Военные Мемуары). СПб.: LOGOS, 1996. — С. 407. 200 экз. ISBN 5-87288-127-4.
Remove ads

Зноскі

  1. Sergei Georgiyevich Gorshkov // TracesOfWar
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q98839586'></a>
  2. Sergej G. Gorschkow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Виталий Орлов. Адмирал Горшков: защитник Одессы и освободитель Измаила // Час Пик, № 37 (541), 18.09.2011.
  4. Горшков Сергей Георгиевич // Вавилон — «Гражданская война в Северной Америке» / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
  5. Ганаровыя грамадзяне Архівавана 25 сакавіка 2013. // Афіцыйны сайт адміністрацыі Уладзівастока.
  6. Василевский А. М. Дело всей жизни. / 2-е изд., доп. — М.: Политиздат, 1975. — С. 360-361.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads