Тарноўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тарно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Тарнова.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Белагрудскі сельсавет у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Вольшаўскага і Мыцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Белагруда. 26 чэрвеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канюшанскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Агароднікі, Бахматы, Вялікія Канюшаны, Дзітрыкі, Ерамеевічы, Заборцы, Любары, Малыя Канюшаны, Навасады, Фалькавічы і Чаплічы), у склад сельсавета з Беліцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Няцеч, Цацкі і Яманты), а з часткі сельсавета (13 населеных пунктаў: Бабоўцы, Далёкія, Дудары, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Ольжава, Падальхоўка, Палубнікі, Раклёўцы, Цыбары і Янаўляны) зноў утвораны Мыцкі сельсавет[2]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мыцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бабоўцы, Далёкія, Дудары, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Ольжава, Падальхоўка, Палубнікі, Раклёўцы, Цыбары і Янаўляны)[3]. 14 студзеня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарнова, сельсавет перайменаваны ў Тарноўскі сельсавет[4]. У 1976 годзе ў склад Ваверскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Бабоўцы, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Падальхоўка і Янаўляны)[5]. 29 верасня 2005 года ў склад сельсавета з Ваверскага сельсавета перададзена вёска Бабоўцы[6], 21 снежня 2009 года — з Голдаўскага сельсавета вёска Парачаны[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 2207 чалавек[8], з іх 49,2 % — палякі, 46,4 % — беларусы, 3,1 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1591 чалавек[10].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads