Цэстадозы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цэстадозы[1] (cestodoses) — гельмінтозы, хваробы чалавека і жывёл, выкліканыя стужачнымі чарвямі (цэстодамі).

Апісанне

Гельмінты паразітуюць як у кішэчніку (напрыклад, дарослыя цэпені, Diphyllobothrium latum), так і ў розных органах і тканках чалавека і жывёл, напрыклад, лічынкавыя стадыі эхінакока, альвеакока, цэпеняў (цыстыцэркі), лакалізуюцца ў печані, галаўным мозгу, вачах і г.д.

У жывёл цэстоды выклікаюць авітэлінозы і іншыя захворванні.

Этыялогія

Заражэнне чалавека цэстодамі адбываецца пры трапленні ў страўнікава-кішачны тракт яец гельмінтаў (напрыклад, карлікавага цэпеня (Hymenolepis nana), эхінакокаў (Echinococcus)) і іх лічынак (напрыклад, свінога (Taenia solium) і бычынага (Taeniarhynchus saginatus) цэпеняў).

Сімптомы

Цэстадозы характарызуюцца страўнікава-кішачнымі разладамі, малакроўем, пашкоджаннем печані, нервовай сістэмы, вачэй і іншых органаў і сістэм.

Прагноз

Прагноз пры некаторых цэстадозах сур’ёзны — пры інвазіі цыстыцэркамі або эхінакокам галаўнога мозгу можа наступіць смерць.

Найбольш распаўсюджаныя цэстадозы чалавека

Цэстадозы, якімі чалавек не хварэе

Гл. таксама

  • Цэстадалогія

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads