Shoot-Out 2015 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shoot-Out 2015 (снукер)
Remove ads

Shoot-Out 2015 (таксама вядомы як Betway Shoot-Out 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які прайшоў з 4 па 6 сакавіка 2015 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў шостым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Betway. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Леташні чэмпіён Дамінік Дэйл саступіў ужо ў першым раўндзе бельгійцу Луку Брэсэлю (20:65). Пераможцам турніру стаў Майкл Уайт, які перайграў на сваім шляху да тытула Роберта Мілкінса (75:0), Джад Трампа (40:17), Тома Форда (107:16), Бэна Вуластана ў чвэрцьфінале (84:8), Кайрэна Уілсана ў паўфінальным матчы (76:53) і Сяа Гадуна ў напружаным фінальным паядынку (54:48). Такім чынам, 23-гадовы валіец выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры. На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі дзве соценныя серыі: Мартын Гоўлд аформіў брэйк у 116 балаў у другім раўндзе, а Шон Мёрфі здзейсніў серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда.

Remove ads

Прызавыя грошы

У 2015 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Betway. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Удзельнікі

На турніры Shoot-Out 2015 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Тры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (2), Дзін Дзюньхуэй (4) і Марка Фу (10).

Чацвёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у шосты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан Мак-Манус (19), Род Лоўлер (29), Кен Доэрці (34) і Найджэл Бонд (54). Джымі Уайт (57) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матчу.

Дэбютантамі Shoot-Out у 2015 годзе сталі шасцёра гульцоў: Кайрэн Уілсан (53), Гэры Уілсан (55), Напон Саенхам (60), Сэм Бэйрд (62), Крыс Уэйклін (63) і Фрэйзер Патрык (64).

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе, Бары Хокінс у 2012 годзе, Мартын Гоўлд у 2013 годзе і Дамінік Дэйл у 2014 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2015 года стаў 52-гадовы Джымі Уайт. Найджэлу Бонду падчас турніру было 49 гадоў, а Дэйву Харальду — 48. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2015 стаў 19-гадовы Лука Брэсэль. Напону Саенхаму і Крысу Уэйкліну было па 22 гады, а Кайрэну Уілсану, Майклу Уайту і Джэку Лісоўскі — па 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


Больш інфармацыі П, Р ...
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
Remove ads

Ход турніру

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 12 лютага 2015 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Другі раўнд (1/16 фіналу)

Трэці раўнд (1/8 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У рамках турніру Shoot-Out 2015 было зроблена было зроблена 25 паўсоценных брэйкаў (на 11 больш, чым у мінулым годзе), з якіх толькі два былі соценнымі.

Па тры паўсоценныя серыі на турніры выканалі пераможца Майкл Уайт і Шон Мёрфі. Мёрфі таксама стаў адным з двух аўтараў соценных брэйкаў, здзейсніўшы серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда супраць Мартына Гоўлда. У сваю чаргу Гоўлд аформіў найвышэйшую серыю спаборніцтва ў 116 балаў у матчы другога раўнда супраць Роры Мак-Лаўда, за якую атрымаў традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Відэа

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads