Аляксандр Ігаравіч Кучараў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Кучараў (нар. 22 студзеня 1995, Слуцк) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».

Хуткія факты Аляксандр Кучараў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, у 2011 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», стаў выступаць за дубль клуба. Ужо на наступны сезон трывала замацаваўся ў рэзервовай камандзе.

Перад сезонам 2015 быў пераведзены ў асноўную каманду дынамаўцаў, разам з ёй адпраўляўся на перадсезонныя зборы ў Турцыю. 4 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (4:0), аднак больш у сезоне не з’яўляўся ў складзе асноўнай каманды, выступаючы за дубль. 22 ліпеня 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Бярозу-2010»[4], дзе ў асноўным выхадзіў на замену ў канцы матча.

У студзені 2016 года, пакінуўшы «Дынама», перайшоў у «Віцебск»[5]. У складзе «Віцебска» таксама гуляў у асноўным за дубль. У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[6], дзе стаў іграком асновы, у 14 матчах забіў 5 галоў. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск»[7]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, але ў сакавіку кантракт з паўабаронцам быў разарваны[8].

Пасля зыходу з «Віцебска» далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім у выніку падпісаў трохгадовы кантракт[9]. У сезоне 2017 у асноўным толькі выхадзіў на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[10].

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак сезон 2018 пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». У лютым 2019 года стаў іграком «Оршы»[11], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў.

У студзені 2020 года папоўніў склад «Нафтана»[12]. Рэгулярна гуляў за каманду, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2023 года далучыўся да «Оршы»[13]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[14]. Са жніўня 2023 года стаў выступаць за каманду «Орша-ФСК» у Другой лізе, а ў пачатку 2024 года вярнуўся ў «Оршу»[15].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы, усяго правёў за зборную два матчы ў 2014 годзе.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads