Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністр адукацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 10 лютага 2022 года пасаду міністра займае Андрэй Іванец.

Хуткія факты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Створана 19 верасня 1991 года шляхам перайменавання Міністэрства народнай адукацыі БССР ў Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь[1]. 10 студзеня 1992 года перайменавана ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1]. 23 верасня 1994 года пераўтворана ў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь[1]. 3 11 студзеня 1997 года — пад сучаснай назвай[1].

Структура[2]

  • Міністр адукацыі
  • Першы намеснік Міністра
    • Упраўленне навукі і інавацыйнай дзейнасці
    • Галоўнае ўпраўленне прафесійнай адукацыі
      • Упраўленне вышэйшай адукацыі
      • Упраўленне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі
      • Аддзел дадатковай адукацыі дарослых
  • Намеснік Міністра
    • Галоўнае ўпраўленне выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі
      • Упраўленне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы
      • Упраўленне па справах моладзі
  • Намеснік Міністра
    • Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі
      • Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі
      • Упраўленне дашкольнай адукацыі
  • Намеснік Міністра
    • Упраўленне развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы адукацыі
    • Аддзел бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
    • Аддзел кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
    • Галоўнае ўпраўленне эканомікі адукацыі
      • Упраўленне планавання і фінансавання бюджэтных выдаткаў
      • Аддзел аплаты і нарміравання штатнай колькасці
      • Аддзел планавання і аналізу пазабюджэтнай дзейнасці
  • Прэс-сакратар
  • Галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы
  • Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва
  • Юрыдычны аддзел
  • Грамадскія арганізацыі і саветы
  • Дэпартамент кантролю якасці адукацыі
Remove ads

Падпарадкаваныя арганізацыі[3]

Remove ads

Задачы

  • распрацоўка і забеспячэнне парадкавання адукацыі і апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыццяўленне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаванне псіхалагічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забеспячэнне дзейнасці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненне дзейнасці ведамстваў, упраўленняў адукацыі абласцей і Мінска ў ажыццяўленні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апецы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасцю ўстаноў адукацыі;
  • агляд парадкавання аховы дзяцей;
  • папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых асоб;
  • міжнароднае адукацыйнае супрацоўніцтва.
Remove ads

Паўнамоцтвы

  • запыт звестак ва ўстановах;
  • стварэнне і кіраванне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэнне радаў спецыялістаў у справах адукацыі;
  • правядзенне нарадаў, з’ездаў і выставак аб адукацыі;
  • правядзенне гульнявых спаборніцтваў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацый;
  • узнагароджванне выкладчыкаў і навучэнцаў[5].

Кіраўніцтва

Міністры

Больш інфармацыі #, Фота ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads