Спіс кіраўнікоў Беларусі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гісторыя дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з Полацкага княства. З XIII ст. землі сучаснай Беларусі былі асноўнай часткай Вялікага Княства Літоўскага, якое ў 1569 годзе разам з Польшчай утварыла Рэч Паспалітую. У канцы XVIII ст. тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы анексаваны Расійскай імперыяй, у яе складзе яны ўмоўна называліся Паўночна-Заходнім краем. У пачатку XX ст. абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 годзе — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая ў 1922 годзе стала часткай СССР — Беларускай ССР. У 1991 годзе Беларусь стала незалежнай краінай.
Remove ads
Міфалагічныя кіраўнікі
У беларускім эпасе як князь апісваецца першачалавек — Бай, ад якога паходзяць беларусы. Пасля Бая князем быў яго сын Белаполь, ад Бая і Белаполя, быццам, паходзяць усе князі пазнейшых плямён.
Дагістарычны перыяд
Герадот паведамляў пра племя неўраў, чые цары бралі ўдзел у Савеце цароў Скіфіі, некаторыя даследчыкі лічаць, што неўры жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У эпасе захавалася паданне пра князя славянскага племені дулебаў — Кумара, дулебы мігравалі з поўдню на тэрыторыю сучаснай Беларусі пад ціскам авараў, тут Кумар загінуў у барацьбе з готамі.
Саксон Граматык у «Дзеях данаў» паведамляе пра полацкага князя Веспасія, у падзеях магчыма V—VI стст., які змагаўся супраць данаў. У Сазе пра Ода Стралу згадваецца полацкі князь Палтэс. Сага пра Тыдрэка Бернскага паведамляе пра князя Русі і Полацка Вальдэмара, які кіраваў Полацкам падчас вайны з гунамі. Аднак, усе гэтыя творы маюць пазнейшы літаратурны характар, у дэталях яны не грунтуюцца на сапраўдныя падзеі.
З летапісу вядомы Радзім і Вятка, кіраўнікі славянскіх плямён, што быццам па іх атрымалі свае назвы — радзімічы і вяцічы. Некаторыя даследчыкі лічаць, што магчыма і крывічы з дрыгавічамі таксама атрымалі назвы ад імёнаў кіраўнікоў — Крыва і Драга.
У дагаворы Русі з Візантыяй 907 года згадваецца князь Полацка, але яго імя не названа, таксама ёсць думка пра літаратурны, «рэканструкцыйны» характар дагавора 907 года. На думку некаторых даследчыкаў, княгіня Прадслава, згадваецца ў дагаворы Русі з Візантыяй у 944 годзе, магла быць полацкай княгіняй, але гэта сумнеўнае меркаванне. Таксама ёсць гіпотэзы пра дынастыю мясцовых князёў у Полацку X ст.
Remove ads
Княжацкі перыяд
Князі полацкія
Князі тураўскія
- Тур (X ст.) — князь тураўскі (970-я)
Князі смаленскія
Князі гарадзенскія
Вялікія князі літоўскія
Да Люблінскай уніі
Пасля Люблінскай уніі
Выбарныя каралі польскія і вялікія князі літоўскі
Інтэррэксы
На час бескаралеўя — пасля смерці караля і вялікага князя да выбараў новага — пэўныя манаршыя абавязкі выконваў прымас (архібіскуп гнезненскі), які ў гэтай сувязі менаваўся інтэррэксам («міжкаралём»). Упершыню інтэррэкс паўстае ў 1572 годзе, не быў прадугледжаны ранейшымі актамі. Праз тое, што паводле Люблінскай уніі (1569) выбары манарха мусілі быць агульныя, яго называюць «інтэррэксам Рэчы Паспалітай». Аднак, у розныя бескаралеўі ў Вялікім Княстве Літоўскім інтэррэксы прызнаваліся ў рознай ступені. У бескаралеўі 1573—1574, 1574—1576, 1586—1587 гадоў Княствам кіравалі і выбары наступнага вялікага князя арганізоўвалі Паны-Рада і ўрэшце галоўны з’езд, пры тым што паводле Люблінскай уніі гэтыя інстытуты не прадугледжаны ва ўладнай сістэме Рэчы Паспалітай, як і асобныя выбары вялікага князя. У бескаралеўе 1632—1633 гадоў сітуацыя была іншай, але статус інтэррэкса для Княства адрозніваўся ад яго статуса ў Кароне.
- 1572—1573 — Якуб Уханьскі
- 1575—1576 — Якуб Уханьскі
- 1586—1587 — Станіслаў Карнкоўскі
- 1632—1633 — Ян Вэнжык
- 1648 — Мацей Лубеньскі
- 1668—1669 — Мікалай Пражмоўскі
- 1673—1674 — Казімір Фларыян Чартарыйскі
- 1674 — Андрэй Тжэбіцкі
- 1696—1697 — Міхал Радзеёўскі
- 1704—1705 — Міхал Радзеёўскі
- 1733—1734 — Тэадор Патоцкі
- 1763—1764 — Уладзіслаў Аляксандр Лубеньскі
Remove ads
Прэзідэнты Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага
Remove ads
Старшыні часовага ўрада ВКЛ пад час паўстання 1830—1831 гадоў
Дыктатары Паўстання 1863—1864
Старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта
Старшыні выканаўчага камітэта Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый
Старшыні выканаўчага камітэта Вялікай беларускай рады
Старшыні СНК Заходняй вобласці і фронту
Remove ads
Старшыні Народнага сакратарыята
Старшыні рады БНР
Старшыні Часовага рабоча-сялянскага ўрада
Першыя сакратары ЦК КП(б)Б
Першыя сакратары ЦК КП(б)ЛіБ
Старшыні рады БНР пад час савецка-польскай вайны
Старшыня СНК Беларускай ССР
Першыя сакратары ЦК КПБ
Старшыні Вярхоўнага Савета
Прэзідэнты
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads