Прасвет (Светлагорскі раён)

вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Прасвет (Светлагорскі раён)map
Remove ads

Прасве́т[1] (трансліт.: Prasviet, руск.: Просвет, да 1926 года — Яўту́шкавічы) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля ракі Іпа. Уваходзіць у склад Давыдаўскага сельсавета. Насельніцтва 125 чал. (2004). Знаходзяцца за за 21 км на паўднёвы захад ад Светлагорску, за 5 км ад чыгуначнай платформы Узнаж (лінія Жлобін — Калінкавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Светлагорскам.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Яўтушкавічы згадваюцца ў XVI ст. як вёска ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. У 1737 у маёнтку Ліпаў у валоданні Горватаў. У 1753 тут збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Яўтушкавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 12 двароў, паштовая станцыя. У розны час Яўтушкавічы знаходзіліся ў валоданні Горватаў, Баліцкіх, Палянскіх. На 1834 — 17 двароў. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Яўтушкавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 24 жніўня 1924 года сталі цэнтрам Яўтушкавіцкага сельсавета (цяпер у Давыдаўскім сельсавеце). 1 студзеня 1926 бальшавікі перайменавалі паселішча ў Прасвет.

Remove ads

Насельніцтва

Інфраструктура

У Прасвеце працуе дом культуры.

Забудова

Планіроўка складаецца з простай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы (1753; грэка-каталіцкая)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads